Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Зьміцер Дашкевіч. ВЫБАР. "Славы Сваёй не аддам другому"

 

Зьміцер Дашкевіч. Старшыня “Маладога Фронту”. Мае славу аднаго з самых радыкальных элементаў беларускай апазыцыі.

70 гадоў савецкі рэжым даказваў Захаду, свайму народу і самому сабе, што бальшавіцкая ўлада — гэта навекі, убіваў у падкорку, што Саюз “нерушымы”, што навекі вялікай Русьсю “сплачоны”. Аднак па прашэсьці 70 год адурманьваньня апынулася, што вельмі нават хісткі Саюз і рушымы. У апошнія часіны існаваньня Сацыялістычнага саюзу партыйныя прапагандысты даказвалі, што грамадзтва супраць развалу Вялікай краіны рабоў. Партайгеносэ кампартыі з пенаю ў рота чапляліся за электаральныя расклады і правялі нават рэфэрэндум у 9 з 15 рэспублік. Вынікі гэтага рэфэрэндуму мы ведаем: 17 сакавіка 1991 году 76,5% (!) ад усіх грамадзянаў СССР прагаласавала за захаваньне Імпэрыі зла. І гэтая лічбы — рэальныя настроі грамадзтва, а не намаляваныя, да прыкладу, гарантам беларускае стабільнасьці 75,6% у 2001-м і 82,6% у 2006-м, аднак і яны не дапамаглі ўратаваць Турму народаў, развал якой быў юрыдычна зафіксаваны ў Белавескай пушчы.

Гэты гістарычны прыклад — адно з самых яскравых сьведчаньняў правідэнцыйнасьці чалавечае гісторыі, адзін з самых вялікіх доказаў таго, што гісторыяй народаў кіруе перадусім Стваральнік неба і зямлі. І калі Ён вынес Свой прысуд — не дапаможа ўжо нішто:

“Я ўжо ня буду маўчаць аб беззаконьнях, якія робяць яны бязбожна, і ня буду цярпець у іх таго, што яны робяць злачынна: вось, кроў непавінная і праведная крычыць да мяне, і душы праведных заклікаюць безупынна. Адпомшчу ім, гаворыць Гасподзь, і вазьму ад іх да сябе ўсялякую кроў нявінную.” (3 Ездры 15:8).

Кроў мільёнаў нявінных ахвяраў камунізму заклікала да Бога аб справядлівасьці і час Ягонага выраку быў вызначаны. Не дапамаглі ні рэфэрэндумы, ні вайсковыя фармаваньні і нішто іншае.

17 гадоў рэжым Праваслаўнага атэіста пераконвае Захад, беларускі народ, а цяпер Усход і самога сябе, што беларуская стабільнасьць — гэта навекі, што рэжым нерушымы, што маналітна “сплачоны” Генэралісімусам. Гарант стабільнасьці, абвешаны шасьцю праваслаўнымі ардэнамі, абапіраючыся на электаральныя расклады праводзіць рэфэрэндум за рэфэрэндумам, адну імітацыю выбараў за другой і з пенаю ў рота даказвае, што краіну ён не аддасьць. Не разумее ён толькі сваім адурманеным розумам, што за 17 год бясчынстваў прысуд яму ўжо вынесены. Як і ў выпадку з ягонымі савецкімі папярэднікамі, пытаньне толькі ў часе выкананьня выраку.

Калі Гасподзь абяцаў Свайму народу запаветную зямлю, Ён сказаў Абраму: “Ведай, што нашчадкі твае будуць прыхаднямі ў не сваёй зямлі, і паняволяць іх і будуць прыгнятаць чатырыста гадоў; але Я ўчыню суд над народам, у якога яны будуць у няволі /../ у чацьвёртым родзе вернуцца яны сюды: бо мера беззаконьняў Амарэяў дагэтуль яшчэ не напоўнілася”. (Быцьцё 15:13-14,16).

Як мы бачым, зьдзейсьніць Сваё слова і вярнуць абраны народ у ягоную зямлю Бог мог толькі тады, калі Амарэі, якія тую зямлю займалі, самі напоўняць меру сваіх беззаконьняў. Канешне, ніхто ня ведае, калі дарэшты напоўніць меру сваіх беззаконьняў Шасьціразовы ардэнаносец РПЦ, але відавочна, што час гэты блізкі. І чым больш праведнымі і пасьлядоўнымі ў адстойваньні праўды будзем мы, тым хутчэй мера беззаконьняў існага рэжыму напоўніцца і пачне вылівацца на галовы тых, хто яе напаўняе.

Ужо сёньня зламаныя жыцьці тысяч незаконна асуджаных патрабуюць справядлівасьці. Абылганыя патрабуюць праўды. Нявінная кроў закатаванага і пакаранага сьмерцю Захаранкі, забітых Ганчара, Красоўскага, Завадзкага заклікае да Неба аб праведным судзе.

Многія мудрацы гавораць аб тым, што ў нас з вамі амаль няма шанцаў пакласьці ў Беларусі канец мазаічнай псыхапатыі. Аднак хто зь іх думаў, што нерушымы Саюз рухне ў імгненьне вока? Ніхто ня думаў і ніхто ў тое ня верыў. Савецкія дысыдэнты сьведчаць аб тым, што і марыць не маглі, каб убачыць пры сваім жыцьці канец эпохі бальшавіцкіх людажэраў. Але людзям вельмі хочацца самім быць аднаасобнымі вяршыцелямі чалавечае гісторыі. Таму многія пачынаюць заднім чыслом выводзіць прычыны і факты паводле якіх абрынулася дзяржава на 1/6 часткі зямлі, але нават напрыканцы 80-х ХХ стагодзьдзя тое сабе ўявіць ніхто ня мог ні на Захадзе, ні, тым больш, у самім Саюзе.

Гэтаксама і ў краінах, у якіх адбылося ўсталяваньне дэмакратычнае ўлады замест аўтарытарных рэжымаў, людзі пачынаюць шукаць тых, хто гэтыя перамены прынёс. Падводзяць пад гэтыя перамены навуковую і паліталягічную базу, забываючыся, што яшчэ перад самымі зьменамі амаль ніхто ня мог іх сабе ўявіць. І нават наадварот — перамены адбываюцца тады, калі, здавалася б па-чалавечы, дасягнуць іх проста нерэальна. Калі ўлада узурпаваная хворым чалавекам, гатовым аддаць усё дзеля яе захаваньня. Калі безьліч сілавых структураў скалочаны ў адзін маналіт. Калі падкантрольныя ўсе СМІ. Калі няма судоў, парлямэнта, мясцовай ўлады, калі няма нічога... Калі ў прыхільнікаў пераменаў застаецца толькі вера. Вера ў тое, што справядлівасьць заменіць беззаконьне. Што праўда заменіць хлусьню. Што законна абраная ўлада заменіць самаабвешчаную.

Канешне, мы з вамі і нашая барацьба — вельмі важны чыньнік, абапіраючыся на які Бог творыць гісторыю. Як бяз Майсея Ён ня вызваліў бы Свой народ з Ягіпецкага палону, так і бяз нас Ён ня вызваліць з палону Беларусь. Але ўсе мы павінны памятаваць вельмі істотны момант: прысуд беззаконьню выносіцца не на зямлі, ён выносіцца на Небе. І па гэтай прычыне ўсталяваньне справядлівасьці — гэта найперш мэта Госпада, Каторы сьведчыць: “Дзеля сябе, дзеля Сябе Самога раблю гэта, — бо якое б было нараканьне на Імя Маё! Славы Маёй не аддам другому.” (Ісая 48:11).

Я перакананы — рэжыму Праваслаўнага атэіста на Нябёсах даўно вынесены прысуд. Дзеля славы Імені Свайго Бог будзе чыніць у Беларусі праўду і суд! Бо якое б нараканьне было на Імя Ягонае — славы Сваёй Ён не аддасьць другому.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.50 (всего оценок: 88)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Молодой ты наш «генеральный прокурор», а приведи примеры конкретных «бесчинств» для вынесения суда и уже вынесенную юридическую вину по суду «бесчинства». И почитай Конституцию об определении, что такое вина, что бы не попасть под УК. А то представляешься или «зглузду зьехау, або» гранты из-за бугра подняли до еще одного «высока» за роль «генпрокурора», «духовной мессии» и страдальца УК. Лучше в Бога поверь. И сходи в церковь или в костел помолиться, а то безбожие до глумления над текстом применения святых писаний. Как антихрист и не от православных.
  • Дашкевич написав статью, наверное, форум не читает. Но кто мог бы объяснить, почему не все им применяемые белорусские слова по электронной программе «Белазар» переводятся на русский. Так, этой программой выдано, что статья состоит из 866 слов, из которых переведены – 751. Из неизвестных и непереведенных 159 слов указано, что для программы неизвестно 107 слов. К примеру, неизвестны слова: «беззаконьняў», «аддасьць», «справядлівасьці» и др., которые встречаются в тексте по 3 – 4 раза. Это недостатки программы «Белазар» или Дашкевич применяет иной орфографический словарь белорусского языка?
  • Я учил в школе белорусский язык - и я всё понял. Зьмицеру - респект! хоть это и по аглицки.
  • А на беларусском языке нельзя было написать никак?На нормальном беларусском языке,борцы за свободу...
  • Ай да комментаторы! За деревьями леса не видят. Вы хотя бы это выражение понимаете? Отлично сказано! Мне понравилось!
  • З такой колькасцю памылак у тэксце хлопцу трэба не палітыкай займацца, а настойліва вывучаць мову. Сорам.