Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Колькі мы плоцім за паслугі ЖКГ і каму гэта выгадна

 

Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ.
Згодна пастановы Савета міністраў Рэспублікі Беларусь № 943 ад 14 ліпеня 2003 году “Аб Канцэпцыі развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2015 года”, ЖКГ краіны па выкананню Пастановы павінна перайсці на працу ў рэжыме безстратнага функцыянавання з улікам пераходу на поўную аплату насельніцтвам страт на ўтрыманне і рамонт жылых памяшканняў, камунальных паслугаў.

З 2000 года рост тарыфаў для насельніцтва на жыллёва-камунальныя паслугі пачаў відавочна апярэджваць агульны паказчык інфляцыі. Пры росце спажывецкіх коштаў за 2000-2005 гады ў 6,1 разы тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, уключаючы электра- і газазабяспячэнне павялічыліся ў 50,7 разоў. Найбольш хуткімі тэмпамі раслі тарыфы на ацяпленне, тэхнічнае абслугоўванне жылфонда, электразабяспячэнне.

У выніку ўзровень пакрыцця плацяжамі насельніцтва страт на прадастаўленыя жыллёва-камунальныя паслугі, акрамя электра- і газазабяспячэння, для стандартнай двухпакаёўкі узрос з 12% у 2000 годзе да 42,4% у 2005-м.

З мэтай пераходу на поўную аплату насельніцтвам камунальных паслугаў урад краіны працягваў палітыку павялічэння коштаў. За 2006-2010 гады яны зноўку выраслі ў дзесяткі разоў. Але, што цікава, згодна статыстычных справаздач Міністэрства ЖКГ, узровень пакрыцця плацяжамі насельніцтва страт за прадастаўленыя камунальныя паслугі знізіўся з 42,4% у 2005 годзе да 25% у 2011-м.

Што ж здарылася, чаму пры росце для насельніцтва коштаў камунальных паслугаў у дзесяткі разоў узровень іх пакрыцця насельніцтвам знізіўся?

А прычына тут крыецца ў тым, што за апошнія гады значна ўзрос сабекошт камунальных паслугаў з-за шматлікіх фінансавых уліванняў з мэтай выканання разнастайных праграм і мерапрыемстваў.

Так, напрыклад, пастановай Савета міністраў № 720 ад 7 чэрвеня 2006 года была зацверджана Праграма развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады. Для забяспячэння паспяховага выканання яе былі выдзелены фінансавыі сродкі ў памеры 12 826,2 млрд. руб. Крыніцамі фінансавання мерапрыемстваў Праграмы былі вызначаны рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, інавацыйныя фонды, сродкі арганізацый ЖКГ, уключаючы пазыкі, іншыя рэсурсы. З мэтай рашэння пытання па прыцягненню фінансавых рэсурсаў прадугледжваліся захады па зніжэнню рызыкі інвеставання праз стварэнне адпавядаючай заканадаўчай базы. Але Праграма была проста правалена.

Дзяржаўнай праграмай па водазабяспячэнню і водаадвядзенню “Чыстая вада” на 2006-2010 гады прадугледжвалася развіццё сісітэм водазабяспячэння і водаадвядзення, значнае паляпшэнне якасці пітной вады і ачысткі сцёкавых вод ва ўсіх населеных пунктах краіны. На выкананне гэтай праграмы з розных крыніц фінансавання было выдзелена 625,8 млрд.руб., у тым ліку з дзяржбюджэту 407, 5 млрд.руб. Акрамя таго, для будаўніцтва 9 ачыстных збудаванняў на тэрыторыі краіны ў 2008-2010 гадах Сусветным банкам было выдзелена ураду Беларусі 60 млн. дол. Але на працягу 2006-2010 гадоў якасць пітной вады ў бальшыні населеных пунктаў пагоршылася. Нават былы старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць у сваім выступе на паседжанні прэзідыума Савету міністраў, якое адбылося 10 лістапада 2009 года, адзначыў факты пагаршэння якасці пітной вады ў некаторых рэгіёнах краіны.

З мэтай выканання мерапрыемстваў па павышэнню энэргаэфектыўнасці і павышэнню энэргабяспекі краіны Рэспубліканскай праграмай мадэрнізацыі сістэмы энэргазабяспячэння было прадугледжана на 2006-2010 гады фінансаванне больш 5 млрд. долараў. Але і гэтая праграма была праваленая. Нават пастанова Савета міністраў па выкарыстанню мясцовых відаў паліўна-энэргетычных рэсурсаў не была паспяхова выканана. У выніку сабекошт адной Гкал цяпла на мясцовых відах паліва аказаўся даражэй, чым ад выкарыстання прыроднага газу.

Адной з прычынаў неэфектыўнасці выкарыстання мясцовых відаў паліва (МВП) з’яўляецца недасканаласць абсталявання, распрацаванага для гэтых мэтаў. Так, напрыклад, катлы КВР-0,5-95 з ручной загрузкай вытворчасці навукова-вытворчага прадпрыемства (НВП) “Белкатламаш” (г.Бешанковічы) па пашпартных дадзеных павінны мець каэфіцыент карыснага дзеяння (КПД) у памеры каля 87% (не меней 83%), але, згодна выпрабаванняў, КПД склаў усяго 43%.

Дадзенае абсталяванне, на распрацоўку і вытворчасць якога патрачаны мільёны долараў з Рэспубліканскай праграмы па энэргазберажэнню, па сваёй эфектыўнасці наблізілася да паравозаў, выпускаемых яшчэ напачатку 20-га стагоддзя.

Занепакоенасць станам энэргазберажэння і нізкай вагой мясцовых відаў паліва ў агульным паліўна-энэргетычным балансе краіны выказаў і А.Лукашэнка ў час працоўнай паездкі ў Віцебскую вобласць 23 студзеня 2010 года. Ён адзначыў, што ураду неабходна рупліва заняцца пытаннем па больш рацыянальнаму выкарыстанню бюджэтных сродкаў. Пазіцыю рацыянальнага ўласніка павінны займаць усе — ад губернатараў да кіраўнікоў прадпрыемстваў, асабліва ў рэгіёнах. Але ўсё скончылася простай размовай.

Беларускія ўлады зараз пастаянна падкрэсліваюць той факт, што насельніцтва краіны праплочвае толькі 25% сабекошту камунальных паслугаў, а астатнія 75% праплочвае за нашых грамадзян з бюджэту дзяржава. І падаецца гэта як “дабрачыннасць”.

Але ж ці так яно?

У напаўненні бюджэту ўдзельнічае ўсё насельніцтва краіны. Гэта ў асноўным разнастайныя падаткі насельніцтва, як яўныя, так і прыхаваныя, падаткі прадпрыемстваў, на якіх працуюць нашыя грамадзяне, іншыя разнастайныя плацяжы. А вось у плане карыстання бюджэтнымі сродкамі прагледжваецца цікавая сітуацыя. У найлепшым становішчы тут знаходзяцца найбольш багатыя грамадзяне краіны, тыя, хто мае ва ўласнасці або карыстанні па некалькі кватэр або кватэры з вялікімі жыллёвымі плошчамі, падключаныя да камунальных выгод. Зразумела, што ў гэты разрад уваходзіць і шматлікая армія чыноўнікаў. І, што парадаксальна, найменш выдзяляецца сродкаў з бюджэту на пакрыццё сабекоштаў камунальных паслугаў бяднейшым слаям насельніцтва, сацыяльна найменш абароненым, тым, хто жыве ў маленькіх кватэрах, у сваіх прыватных дамах, непадключаных да камунальных выгод, асабліва — ў сельскай мясцовасці.

Можна шмат казаць аб “дабрачыннасці” дзяржавы, але ж ці не пара кіраўніцтву краіны, шматлікай арміі чыноўнікаў даць справаздачу беларускаму народу, куды патрачаны народныя сродкі?

А можа быць, варта падумаць аб рэфармаванні сістэмы аплаты працы, з перадачай сродкаў, паступаючых з бюджэту на пакрыццё сабекошту камунальных паслугаў, у фонды аплаты працы і сацыяльных выплат? А людзі ўжо самі разбяруцца, каму, колькі і за якія паслугі плаціць.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.28 (всего оценок: 19)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Рыгор, я предлагаю вам как "политику" обсудить тему - кто и как от белорусской оппозиции получает деньги, иные русурсы от КГБ и заоодно отчитаться самому.
  • А вот и не надо про это! Это единственное, что осталось от развитого социализма времен постоения коммунизма. Там не разворовывают, а хреново используют имеющиеся. По этому воровать там вообще нечего. Если мы и дальше не будем возмещать 100% стоимости услуг ЖКХ, то повторим ситуацию как в РФ. Почему повторим? Уже повторяем путем создания Товариществ Собственников, управляющих компаний и прочих. Вот я и задал Вам тест на "вшивость". Взялись за тему ЖКХ - давайте ее и обсудим. Как говорил мой предыдущий начальник: ты плохо живешь не потому, что мало получаешь, а потому что мало воруешь!