Мнения других авторов
- 24.03 // 12:52 Наталья Рябова. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Крабий бюджет // Статья
- 23.03 // 17:37 Сергей Зикрацкий. БИЗНЕС В ЗАКОНЕ. Индивидуальные предприниматели — новый формат работы или уклонение от уплаты налогов? // Статья
- 23.03 // 12:44 Брюс Бакнелл. ЕВРОПА. Мы помним о том, что произошло в Крыму год назад // Статья
- 22.03 // 13:47 Алесь Мікус. ПРАЕКЦЫІ. Як дзеці. Как дети // Статья
- 21.03 // 12:20 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Спровоцируют ли кровавый майдан на День Воли? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 03.09 // 14:04 Антон Тарас. ПУЛЬС. Канец маленькага ўтульнага свету // Статья
- 07.08 // 13:44 Антон Тарас. ПУЛЬС. ЕС і таямніцы патрыцыяў // Статья
- 22.07 // 11:22 Антон Тарас. ПУЛЬС. Беларускі розгалас // Статья
- 04.06 // 12:58 Антон Тарас. ПУЛЬС. Хай пільнасць не стане паранояй // Статья
- 28.03 // 17:34 Антон Тарас. МОВА. Кефір па-беларуску // Статья
Мнение
Антон Тарас. ПУЛЬС. Еўрасаюз — Беларусі: Do you have some change*?
Антон Тарас (31 ліпеня 1983, Мінск). Карэспандэнт інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Працаваў перакладчыкам англійскай мовы ў галіне СМІ. Прафесійныя цікавасці: міжнародныя стасункі, правы чалавека. |
Абяцанне ЕС прадставіць беларускаму рэжыму пакет дапамогі ўзамен на выкананне палітычных патрабаванняў многія ў Мінску палічылі чарговай праявай еўрапейскай даверлівасці. Аднак такое меркаванне далёкае ад ісціны.
$9 000 000 000 — памер дапамогі, якую ЕС гатовы прадставіць Беларусі ў выпадку, калі яе ўрад выканае шэраг палітычных умоў, а менавіта: вызваліць і рэабілітуе палітвязняў, пагодзіцца на дыялог з апазіцыяй і правядзенне свабодных выбараў. Гэтая прапанова, агучаная польскім прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам на саміце «Усходняга партнерства» ў Варшаве , выклікала скептычную рэакцыю з боку экспертнай супольнасці ў Мінску: маўляў, еўрапейцы двойчы наступаюць на тыя ж граблі, намагаючыся заахвоціць беларускія ўлады да правядзення дэмакратычных рэформ.
Свежыя ў памяці і «12 умоў Еўрасаюза», і 3 мільярда еўра, якія міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі прапаноўваў Аляксандру Лукашэнку ўзамен на правядзенне вольных прэзідэнцкіх выбараў. Але такая палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі не дала заўважных вынікаў у сферы дэмакратыі: пра гэта сведчыць шакуючая колькасць арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты. І вось, як здаецца многім, даверлівыя еўрапейцы зноў абяцаюць дыктатару залатыя горы, чакаючы change.
Але, як сказаў Аўраам Лінкальн, «можна ўвесь час дурыць некаторых, можна некаторы час дурыць усіх, але нельга ўвесь час дурыць усіх». Надышоў момант, калі ў Еўрасаюзе ўзровень даверу да Аляксандра Лукашэнкі ўпаў практычна да нуля. Прынамсі, у магчымасць правядзення ім свабодных выбараў мала хто верыць.
Адкуль жа тады ўзяліся $9 000 000 000? На мой погляд, гэта пасланне не кіраўніку дзяржавы, а яго атачэнню і вертыкалі. Маўляў, калі ваш лідэр сыдзе з палітычнай сцэны, нічога страшэннага для вас не адбудзецца, мы не пакінем беларускую дзяржаву на літасць лёсу ў гэты складаны час.
Неабходна адзначыць, што ідэя «пакета дапамогі» гучыць і з вуснаў амерыканскіх саюзнікаў ЕС. Выступаючы ў камітэце па замежных справах палаты прадстаўнікоў ЗША, старшыня амерыканскай праваабарончай арганізацыі Freedom House Дэвід Крамер сказаў: «…узмацняючы ціск на рэжым, Захад таксама павінен падрыхтаваць пакет эканамічнай і палітычнай дапамогі на выпадак, калі Лукашэнка ўцячэ з краіны ці будзе адхілены ад улады тым ці іншым чынам. Атачэнне Лукашэнкі павінна ведаць, што за сыходам Лукашэнкі надыдзе светлая будучыня».
Не варта забываць, што, узмацняючы ціск на беларускі рэжым і ўводзячы санкцыі, а таксама робячы шчодрыя абяцанні кіраўніцтву краіны, абстаўленыя шэрагам умоў, ЕС заяўляе і пра аказанне падтрымкі грамадзянскай супольнасці.
«Мы хочам бачыць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе тыя ж каштоўнасці, якія падзяляюць краіны ЕС, у тым ліку — яе суседзі, у сям’і еўрапейскіх нацый», — сказаў падчас гаворкі са мной прадстаўнік Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці Міраслаў Лайчак.
«Астатняе — у руках беларускага народа», — падкрэсліў дыпламат, які курыруе палітыку ЕС у дачыненні да нашага рэгіена.
Абяцанне ЕС, якое многія лічаць праявай еўрапейскай даверлівасці, хутчэй з’яўляецца вынікам узважанага палітычнага разліку. Аб’яднаная Еўропа хоча бачыць Беларусь без Лукашэнкі, і чакае, калі таго ж захоча беларускі народ.
*Англ. «Ці есць у вас рэшта?» / «Ці есць у вас перамены?»
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии