Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Галіна Каржанеўская. ДУХОЎНАСЦЬ. Цела як вораг святасці


Галіна Каржанеўская. Нарадзілася на Случчыне ў сям’і аграномаў. З бацькамі пераехала ў Лагойскі раён, дзе некаторы час настаўнічала пасля заканчэння БДУ (філфак). З 1981 г. жыве ў Мінску. Працавала на рэспубліканскім тэлебачанні і шмат гадоў — у газеце “Літаратура і мастацтва”. Паэт, крытык, драматург. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Гара Афон авеяна паданнямі. Цвярдыня праваслаўя, выспа святасці… Дваццаць мужчынскіх манастыроў (без уліку дробных абшчын), каля дзвюх тысяч манахаў. Лічыцца, што сама Божая Маці пабывала тут і абяцала цудоўнай мясціне сваё заступніцтва. Мала таго: наказала, каб ніводная іншая жанчына не ступала сюды нагою. Наказ гэты людзі перанеслі і на хатніх жывёл жаночага полу (пра якіх Прачыстая нічога не гаварыла), такім чынам цалкам дэскрыдатаваўшы рамантычную гісторыю. Безумоўна, былі зусім празаічныя падставы, каб у 1056 годзе ўнесці ў візантыйскі статут антыжаночы пункт. Грэцыя дасюль, нават прынятая ў ЕС, адстаяла недатыкальнасць манастырскай тэрыторыі і абараніла яе насельнікаў ад спакус. Сумніўная, на мой погляд, цнота, калі яе павінны асцерагацца нават млекакормячыя…

Высокая духоўнасць з матэрыяй (плоццю) ніколі не сябравалі. Прыроджаныя інстынкты аб’яўляліся нізкімі, грахоўнымі. Сябе належала трымаць у чорным целе: мучаць холадам і голадам, а яшчэ лепей — уласнаручна катаваць, каб спадобіцца Царства Нябеснага. Вядомы факт пра манашку, якая гніла зажыва і не дазваляла аказваць сабе дапамогу. Парадаксальным чынам і любоў да Бога, і прага самаўдасканалення спатыкаліся на базавых фізічных патрэбах: есці, адчуваць сябе камфортна і размнажацца. У хрысціянстве іх супрацьстаянне здавалася татальным і непераадольным.

Аднак час ішоў. Па меры развіцця прагрэсу і секулярызацыі грамадства патрабаванні канфесій да пастоў і епітымій зрабіліся не такімі катэгарычнымі. Сёння толькі самыя дысцыплінаваныя з вернікаў умацоўваюць сваю волю неўжыванннем сурагатнага гарадскога малака. Пратэстанты практыкуюць сімвалічныя пасты ў любы час для дасягнення канкрэтных мэтаў. У каталікоў застаецца строгім патрабаванне да вянчання сужэнцаў. Дзіця ў нявенчаных ксёндз не пахрысціць, бо звычайны пашпартны шлюб лічыцца сужыцельствам, жыццём у граху. Бацюшкі не прытрымліваюцца такога правіла, што больш справядліва: немаўляты ні ў чым не вінаваты.

У кожнай канфесіі свае моцныя і слабыя бакі. Апошнія не фармулююцца і не агалошваюцца і не даступны, як правіла, разуменню простых вернікаў. Кожная з галін хрысціянства лічыць сябе носьбітам ісціны і звысоку глядзіць на астатніх. Па-рознаму трактуюцца нават асноўныя запаведзі. У праваслаўных “Не ўпамінай Бога дарэмна”, а ў пратэстантаў на вуснах — Бог ды Бог. Да таго ж пратэстанты лічаць абразы і крыжы ў цэрквах парушэннем запаведзі “Не ствары сабе куміра”. Што сапраўдным кумірам для многіх старых і новых абшчын стаў Стары Запавет, відно няўзброеным вокам. Неафіты-прапаведнікі на поўным сур’ёзе ў прыклад пастве ставяць фарысея і тыкаюць пальчыкам у дахрысціянскія тэксты, як першакласнік — у буквар. Як быццам чалавецтва за дзве тысячы гадоў не здабыло і не сістэматызавала новага вопыту, які варта абмеркаваць.

…Дзіўная рэч — гісторыя! Яе можна не толькі перапісаць у патрэбным ракурсе, але і здабыць выгаду з найвялікшай правіны: “здаць” Хрыста, а пасля павіснуць на Ім і выцягнуць на белы свет усю сваю змрочную міфалогію. Бо хрысціянства выйшла з юдаізму гістарычна, але не анталагічна.

Найбольш выцесненых і не адрэфлектаваных псіхалагічных праблем, як мне думаецца, у рыма-каталіцкай рэлігіі, абцяжаранай чалавеканенавісніцтвам у перыяд інквізіцыі. Практыка змагання за чысціню веры ў некаторых еўрапейскіх краінах не нашмат адскочыла ад крывавых культаў ацтэкаў. Гэта было грамадскае памрачэнне, калектыўны псіхоз, рэлігійнае вар’яцтва, ганебная старонка Заходняй Еўропы. Барацьба з ерасямі ў сярэднія вякі паступова ператварылася ў масавае забойства жанчын. Падчас схопленую “ведзьму” ратавала толькі вага: на мятле не паляціш пры вазе больш 50 кг. Сярод “сатанінскага воінства” былі не толькі сталыя кабеты, але і дзяўчаткі 7-10 гадоў, а таксама малыя дзеці. Знішчаліся псіхічна хворыя жанчыны. Ішло паляванне на заможных людзей. Праследаваліся прыхільнікі Лютэра. І ўсё гэта — іменем Ісуса Хрыста.

Хіба гэта не яскравае сведчанне даго, што рэлігійнае цемрашальства здольна перакруціць і давесці да абсурду любую гуманістычную ідэю?

Ерась увогуле месцілася ў галаве, але мала было ў няшчасных выбіць прызнанне і прымусіць пакаяцца; катавалі, спальвалі ні ў чым не вінаватыя чалавечыя целы. Тэарэтыкі інквізіцыі сцвярджалі, што “ерась не можа быць знічтожана без знічтажэння ерэтыка”. Добра, што сярэднявечная царква не дайшла да таго, каб замяніць слова “ерась” паняццем “грэх”, інакш на Зямлі засталося б мала насельніцтва.

Культ Божай Маці на Захадзе стаў своеасаблівай кампенсацыяй фізічнага знішчэння вялікай колькасці жанчын, абвінавачаных у вядзьмарстве. Час ад часу знаходзяцца даследчыкі, якія мільёны ахвяр паніжаюць да тысяч, абяляючы Тарквемаду, чалавека з тварам мясніка, і яго паслядоўнікаў у расах. Прыкладна так, як знаходзяцца зараз ахвочыя абяліць Сталіна ці Гітлера.

Не магу не закрануць і такой праблемы грамадства, як цэлібат каталіцкага кліру. Свяшчэннаслужыцеляў пазбавілі магчымасці прадаўжаць род людскі пасля інфернальнай сямейкі Борджыяў, дзе Папа разам з сынам адначасна кахалі дачку і сястру.

З таго часу норавы істотна памяняліся, а закон — не. Яго нават каталіцкія тэолагі лічаць перажыткам. Калі манахі, маючы тры абеты, хоць неяк адгароджаны ад спакусаў у сваім штучна створаным мікрасвеце, то выпускнікоў семінарый кідаюць у соцыум (чытай — у грэх), як шчанюкоў у снег. Яны жывуць у самай гушчыні жыцця, кантактуюцца з сямейнымі парамі, бачаць хараство дзяўчат, замілавана глядзяць на чужых дяцей і ўнукаў. Ад шаленства сваіх гармонаў яны ратуюцца бурнай царкоўнай і сацыяльнай дзейнасцю, якая сапраўды дае плён і станоўча ўплывае на паству. Іх уласная прырода скажаецца, іх абліччы часта набываюць дзяціны выраз. Спецыяліст сказаў бы, што мае месца рэгрэсія ў дзяцінства. Дзецям не патрэбен шлюб, яны без пары не пакутуюць.

Бясшлюбнасць ксяндзоў “у міру” — з’ява зусім не бяскрыўдная, інакш Ватыкан не сатрасаўся б ад скандалаў. Але навошта каталіцызму прыносіць у ахвяру сваіх самых адданых адэптаў? Чаму не даць ім магчымасці выбіраць — мець сям’ю або захоўваць цноту?

На шлях аскезы людзі духоўнага паклікання (незалежна ад веры ) звычайна становяцца добраахвотна, каб дасягнуць пэўнага выніку. Вымушаная аскеза — праява несвабоды. Здзек з чалавечай прыроды. Часцінка таго самага нязжытага цемрашальства, якое ў рэлігіях набывае разнастайныя формы, часта выступаючы пад выглядам традыцыі.

Перажыткі, на жаль, зжываюцца цяжка. Двайныя стандарты існуюць у любой сістэме каардынат — будзь то палітыка, рэлігія або чыясьці персанальная мараль. За зняволенага айца Лазара заклікалі маліцца (Бог не такі страшны, як няміласць уладаў), але публічна выказацца ў яго абарону не асмеліліся.

Я не без апаскі пішу свае небагаслоўскія меркаванні, бо хто я такая, каб са сваім уставам у чужы манастыр або нават у свой, праваслаўны?.. Але думаю, што здаровы сэнс варты таго, каб да яго прыслухоўвацца. Толькі ў асяроддзі саміх каталіцкіх вернікаў павінна выспець такая мера любові да чалавека, каб палюбіць урэшце сваіх душаратавальнікаў і падняць голас да яшчэ адной высокай гары — Ватыкана.



Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 3.25 (всего оценок: 20)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Пишется: «Неафіты-прапаведнікі на поўным сур’ёзе ў прыклад пастве ставяць фарысея і тыкаюць пальчыкам у дахрысціянскія тэксты, як першакласнік — у буквар. Як быццам чалавецтва за дзве тысячы гадоў не здабыло і не сістэматызавала новага вопыту, які варта абмеркаваць. Читать полностью:https://naviny.by/rubrics/opinion/2013/12/14/ic_articles_410_183955/ .» == А может быть для автора статьи следует пересмотреть свое отношение к употреблению таких слов, как: НЕАФІТЫ. Паэма. Сия глаголет господь: сохраните суд и сотворите правду, приближибося спасение мое прийти, и милость моя открыется. Ісаія, глава 56, ст. I. НЕАФІТЫ, прынятая ў Рэчы Паспалітай у 18 ст. назва для асобаў, якія перайшлі зь іўдаізму ў хрысьціянства. Паводле заканадаўства ВКЛ яны атрымоўвалі шляхецкія правы. Сённяшнім неафітам трэба прызнаць, што беларуская мова для іх лінгвістычна няродная. Фарисеи (отлученные) (Мф. III, 7, ХХIII, 26 и др.) — известная секта, возникшая между иудеями, после долговременного их плена в Вавилоне. Название фарисеев произошло от еврейского слова, значущего отлучать, отделять ФАРИСЕИ (древнеевр. "перушим" - "обособившиеся"), учители еврейского Закона, действовавшие с начала 2 в. до н.э. и до конца 1 в. н.э. Изначально это было прозвище (в смысле "отступники", "еретики"), данное им их противниками саддукеями Фарисе́и (ивр. פְּרוּשִׁים‎, перушим, прушим) — религиозно-общественное течение в Иудее в эпоху Второго Храма, одна из трёх древнееврейских философских школ, возникших в эпоху расцвета Маккавеев. религиозно-общественное течение в Иудее в эпоху Второго Храма, одно из трёх направлений иудаизма, описывемых Иосифом Флавием. Учение фарисеев лежит в основе Галахи и современного ортодоксального иудаизма. Павел говорил о себе: «Я фарисей, сын фарисея» (Деян 23:6). … После разрушения Храмафарисеи положили начало раввинистическому иудаизму Фарисеи стояли в стороне от всего, что не было иудейское и по той причине не религиозное и нечистое, потому иудаизм, религия и законная чистота, были идеями.. фарисеи не были однородным сообществом. Мессия Йешуа обличал не всех фарисеев, а, конкретно, тех фарисеев, которые совершали беззаконие. Фарисеи — это была одна из влиятельных на то время древнеиудейская религиозно-политическая партия, которая конкурировала с не менее влиятельной партией саддукеев.
  • Духовностью пропахло тело. Духовностью пропах весь этот мир... Я только разбираюсь неумело - духовных духов - кто есть главный командир? )
  • Выбачайце, бо я па-русску... Норвежец, своеобразный писатель Кнут Гамсун говорит в своей повести устами героя, что присел на плиту края свежей могилы молодой монашки: "Господь дал ей тело, которым она так и не воспользовалась"... (Мистерии). Если честно, то про себя не выяснил до конца, как к этому относиться, но незаконченные мысли остались... Гамсун вообще - несколько "потусторонний" писатель... Но я уклоняюсь от материала...
  • Я не без апаскі пішу свае небагаслоўскія меркаванні, бо хто я такая, каб са сваім уставам у чужы манастыр або нават у свой, праваслаўны?.. Але думаю, што здаровы сэнс варты таго, каб да яго прыслухоўвацца. Толькі ў асяроддзі саміх каталіцкіх вернікаў павінна выспець такая мера любові да чалавека, каб палюбіць урэшце сваіх душаратавальнікаў і падняць голас да яшчэ адной высокай гары — Ватыкана. Паважаная, што такое "апаска"? Ды і праўда - хто вы такая, каб разважаць пра цэлібат? Вы каталічка? І хто Вам сказаў, што ў Вас есць здаровы сэнс? І адкуль Вы ведаеце пра "асяроддзе каталіцкіх вернікаў" - вы там стала бываеце, жывеце? Да высокай гары - Ватыкана, Вам як да Космаса. Нават не думайце.... ггггггг