Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Клипом «Я из деревни!» заинтересовались КГБ и БТ
    19 апреля в местный Дом детского творчества приехали сотрудники государственного телевидения, чтобы с официальной точки зрения пояснить...
  2. Перед Беларусью громко захлопнули дверь в Болонский процесс
    Беларусь не сможет войти в Болонский процесс и присоединиться к единому Европейскому пространству высшего образования, как минимум, до 2015 года ...

Общество

Даведнік пра беларусаў свету можа трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса


Сіламі часовага навукова-вытворчага калектыву пры рэдакцыі газеты "Голас Радзімы" па заказу Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў (раней старшыні адпаведнага Каміэта) больш паўгода стваралася дапоўненае і выпраўленае выданне энцыклапедычнага даведніка "Хто ёсць хто сярод беларусаў свету: Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах" –– вялася аўтарская работа і рэдагаванне. Першае выданне выйшла ў 2000 годзе. У ім было прадстаўлена 400 асоб, артыкулы пра суполкі і выданні беларускага замежжа. Цікава, што гэтая кніжка тыражом 1000 экземпляраў і з цаной 20 долараў вельмі хутка стала бібліяграфічнай рэдкасцю.

Адам Мальдзіс. Фота phota.bymedia.netПрафесар Адам Мальдзіс, навуковы рэдактар другога выдання, кажа, што за шэсць гадоў, што прайшлі з выхаду першага выдання, шмат змянілася. З’явіліся новыя беларускія суполкі за мяжой. У 2000 годзе ў Расіі, да прыкладу, было іх каля дзесяці, а цяпер –– каля сотні. З’явіліся новыя імёны, "рассакрэціліся" атамшчыкі, разведчыкі, людзі з цікавейшай біяграфіяй, пра якіх мы нічога не ведаем.

У выніку пошукаў выяўлена каля 730 новых асоб нашых суайчыннікаў, вартых уключэння ў даведнік. Новая рэдакцыя тычыцца беларусаў і выхадцаў з Беларусі, якія жывуць у Расіі, Польшчы, Украіне, Літве, Латвіі, іншых краінах на постсавецкай прасторы. Але з-за абмежавання тэрміну і фінансавых магчымасцяў, далёка не ўсе яны будуць мець асобныя артыкулы.

Рукапіс даведніка папоўніўся 502 новымі біяграфічнымі артыкуламі, прысвечанымі беларусам і ўраджэнцам Беларусі, якія сталі на тэрыторыі цяперашніх памежных краін віднымі палітычнымі, грамадскімі, гаспадарчымі, ваеннымі, культурнымі дзеячамі, актыўна праявілі сябе ў беларускіх дыяспарах. Такім чынам, карціна прысутнасці беларусаў у свеце, іх укладу ў гаспадарку і культуру суседніх краін значна пашырылася. Хто ж тыя, хто трапіў у даведнік?

Адам Мальдзіс расказвае.

"Наш калектыў стварае прэстыжную для Беларусі кнігу. Яна сведчыць пра прысутнасць беларусаў у свеце, перш за ўсё ў памежных краінах, і іх уклад у развіццё культуры, эканомікі , палітычнае, грамадскае жыццё. Прынцып, па якім персаналіі траплялі ў кнігу, –– значнасць асобы. Некаторыя з людзей вартыя асаблівай увагі і сапраўды складаюць гонар нацыі. Мне хацелася б прывесці такі прыклад. Наш зямляк з Сібіры Алесь Баркоўскі зрабіў вялікую справу –– сабраў звесткі пра сотні ўраджэнцаў Беларусі, якія за паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага былі сасланыя ў Сібір. З іх для зборніка, на жаль, мы павінны былі адабраць толькі частку. Але якія гэта асобы! Бенядзікт Дыбоўскі, першаадкрывальнік прыроды возера Байкал. Эдуард Пякарскі, які выдаў першы фундаментальны слоўнік якуцкай мовы. Іван Чэрскі, які пасля сябе пакінуў сістэму горных хрыбтоў, якія перасякаюць рэкі Калыму і Індыгірку і носяць цяпер яго імя.

Дыяспара –– з’ява рухомая, і яна наш інтэлектуальны патэнцыял, а Беларусь –– краіна-донар. Мы насычалі, найперш блізкія памежныя краіны, сваім розумам, працаздольнасцю. Многія з суайчыннікаў апынуліся, да прыкладу, у Расіі не па сваёй волі –– пры царскай уладзе ішлі на катаргу і ссылку, у сталінскія часы траплялі ў ГУЛАГі. Іх размяркоўвалі пасля навучальных устаноў па ўсёй вялізнай краіне. Так што эміграцыяй як такой гэта не назавеш.

Уся гэтая вялікая і пільная работа выконвалася за абяцанне вельмі нізкай аплаты, –– расказвае А.Мальдзіс. — Калі ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя" за адзін знак у артыкулах плаціцца 6 рублёў, то ў нашым выпадку адзін знак будзе роўны 1,6 рубля (без уліку падаткаў). Можна смела сцвярджаць, што гэта самая нізкая аплата для падобных выданняў у свеце. Мы маем шанс трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса. Выканаць планавае заданне дапамагаў толькі энтузіязм членаў калектыву, якім грошы за працу так і не заплацілі".

Члены ж калектыву, а гэта 18 чалавек, кажуць, што калі б не энтузіязм прафесара Мальдзіса, то наўрад ці на такіх умовах яны працягвалі працаваць над даведнікам.

Цяпер жа, калі выканаўца — газета "Голас Радзімы" — ліквідаваны як юрыдычная асоба, з’явілася пагроза, што зборнік не выйдзе зусім. Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пакуль не знаходзіць магчымасці аплаціць працу. Яна прыпынена –– шукаюць юрыдычную асобу, якая возьме на сябе функцыі выканаўцы. "Аднак дапусціць, каб такі зборнік не выйшаў, а людзі не атрымалі заработаныя грошы, немагчыма", –– кажа галоўны спецыяліст апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнацяў Міхаіл Рыбакоў.

Калі работа адновіцца і пачнецца вёрстка даведніка, кніга можа з’явіцца ўжо летам.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...