Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Байнет шутит: эротический словарь белоруса
    Согласитесь, гроза и молнии — это идеальная декорация для обращения президента к своему народу...
  2. По полочкам. Сезон клещей. Как уберечься от неприятностей
    В этом году они проснулись рано и за март-апрель уже покусали около 400 человек. А первые пострадавшие от укусов появились еще в конце февраля...


Общество

У Бабруйску прайшла дыктоўка па беларускай мове, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

 

Як паведаміла БелаПАН адна з арганізатараў мерапрыемства Вольга Піманава, у Бабруйску дэмакратычныя арганізацыі горада арганізавалі вечарам 18 лютага дыктоўку па беларускай мове, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.

Сёлета дыктоўка праходзіла ў два этапы: 18 лютага быў заключны этап, а першы прайшоў 2 лютага. У першы раз усе жадаючыя, а гэта прыкладна 20 чалавек, пісалі дыктоўку паводле "Лістоў з-пад шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага. Першы этап дыктоўкі быў прысвечаны 150-годдзю паўстання Каліноўскага 1863—1864 гадоў і 175-годдзю з дня нараджэння народнага героя. "Спачатку мы расказалі пра Каліноўскага і яго паўстанне, потым была дыктоўка. Пакуль правяралі напісанае, мы правялі невялікую дыскусію", — расказала Піманава.

Тэмай для другога этапу дыктоўкі грамадскія актывісты абралі прадмову да кнігі "Дудка беларуская" Францішка Багушэвіча. "Багушэвіч быў сучаснікам Каліноўскага, таксама браў удзел у паўстанні. Але калі Каліноўскі вырашыў пераўтварыць свет пры дапамозе рэвалюцыі, то Багушэвіч — пры дапамозе літаратурнага друкаванага слова. Яны абодва зрабілі вельмі моцны ўплыў на самасвядомасць беларусаў, усведамленне сябе менавіта беларусамі, а не кімсьці іншым — палякамі, літвінамі ці рускімі", — сказала арганізатар дыктоўкі.

Акрамя правядзення дыктоўкі актывісты расказалі прысутным пра творчасць Францішка Багушэвіча, правялі віктарыну на тэму "Кастусь Каліноўскі: паўстанне 1863—1864 гадоў", арганізавалі самастойную працу па перакладзе з рускай на беларускую і наадварот, прапанавалі прачытаць вершы, прысвечаныя беларускай мове.

"Мяне прыемна ўразіла, што больш за палову, а нас гэтак жа, як і ў першы раз, было прыкладна 20 чалавек, сказалі, што ведаюць вершы на беларускай мове і прачытаюць іх", — адзначыла Піманава.

Як і на першым, так і на другім этапе дыктоўкі выдатнікі атрымалі прызы — кнігі на беларускай мове і салодкія падарункі.

"Тое, што мы праводзім, вельмі неабходна людзям. Гэтыя мерапрыемствы дапамагаюць усведамляць сябе беларусамі, нацыяй, ганарыцца сваёй гісторыяй, сваёй краінай. І такія мерапрыемствы павінны праводзіцца на дзяржаўным узроўні. Каб гэта было эфектыўна, менавіта дзяржава павінна пра гэта клапаціцца. І вельмі крыўдна, што ў нас беларуская мова цяпер знаходзіцца ў такім занядбаным стане", — сказала Піманава.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева