Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Верховный суд прокомментировал увольнение сразу четырех судей в Минске
    Проверка показала, что судьи в угоду личным интересам общались с представителями сторон до вынесения решения по делу...
  2. Сухая и жаркая погода испортила воздух в Минске
    Уже несколько недель в Минске фиксируется повышенное содержание в воздухе загрязняющих веществ. Зоны риска — улицы Радиальная и Корженевского...


Общество

«Свята Роднай Мовы» пройдзе ў Мінску 22 лютага


22 лютага на двух паверхах бізнэс-клубу Imaguru (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4) адбудзецца «Свята Роднай Мовы». Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які з ініцыятывы UNESCO традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. 



У гэтым годзе каманда «Арт Сядзібы» і культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора» вырашылі сабраць шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнес-праекты, вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў разам на «Свяце Роднай Мовы».

Ідэя свята — паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Свята пачнецца ў 14.00. Кошт квіткоў: 30 тысяч. Квіткі можна будзе набыць у касе бізнес-клубу Imaguru ў дзень мерапрыемства на ўваходзе ў будынак. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева