Другие материалы рубрики «Заграница»

  1. В Китае сменилось высшее руководство
    Си Цзиньпин и Ли Кэцян относятся к так называемому "пятому поколению" китайских руководителей, которым предстоит управлять страной в течение ближайших десяти лет...
  2. Больше половины штатов Америки собирают подписи за выход из состава США
    Кампания, казавшаяся поначалу маргинальным флешмобом на официальной основе, обрела размах и силу мощного политического движения...

Заграница

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» пройдзе 22 красавіка ў Варшаве


Вялікі канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» адбудзецца ў Варшаве 22 красавіка а 19:00 на плошчы Дэфіляд, што ў самым сэрцы гораду, побач з Палацам культуры і навукі. На сцэну выйдуць беларускія і польскія выканаўцы, а таксама палітыкі, якія падтрымалі акцыю. Канцэрт ладзіць ініцыятыва «Вольная Беларусь», ўлады Варшавы і газета Stołeczna estrada. Акцыю інфармацыйна падтрымаў тэлеканал «Белсат».

Арганізатары канцэрту заяўляюць: «Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» пакрыху становіцца варшаўскаю традыцыяй — ужо сёмы раз «Вольная Беларусь» арганізоўвае гэтую імпрэзу. Ад 2006 г. мы выказваем нязгоду з стаўленнем да дзеячаў апазіцыі, а таксама да людзей, якія бароняць сваю культуру і традыцыі. Асабліва ў святле апошніх падзеяў за ўсходняю мяжою — выгнанне амбасадараў краін Еўрапейскага Звязу і чарговыя смяротныя прысуды — мы хочам падтрымаць нашых суседзяў».

На сцэну «Салідарных» выйдуць вядомыя палітыкі, а музыкаю пацешаць польскія і беларускія гурты. Сярод беларускіх выканаўцаў — Vinsent, Recha і Зміцер Вайцюшкевіч з WZ-Orkiestra, а Польшчу прэзентуюць гурты R.U.T.A., а таксама Vavamuffin, Maleo Reggae Rockers i Habakuk.

«Салідарныя з Беларуссю» — гэта серыя канцэртаў пад адкрытым небам ды іншых імпрэзаў, што адбываюцца паралельна з імі. Мэта — прамоцыя беларускай дэмакратычнай справы ў Польшчы і за яе межамі.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...