Другие материалы рубрики «Бизнес-новости»

  1. Недельный обзор мировых финансовых рынков 05.12 — 12.12
    Отчеты о состоянии европейской экономики напоминают историю болезни — после острых приступов приходит некоторое...
  2. Разукрась майку и получи 50 на отдых!
    Внимание конкурс! Пополнить свой кэш на отдых теперь проще просто с Holiday.by!

Бизнес-новости

Фестываль AD.NAK! прапануе конкурсы на любы густ


AD.NAK!Другі Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! шукае таленты і аб’яўляе астатнюю конкурсную праграму. У конкурсах могуць узяць удзел аматары фатаграфіі, капірайтэры, таленавітыя перакладчыкі і ўсе, хто зацікаўленыя рабіць рэкламу і іншыя прадукты на беларускай мове.

У адрозненне ад мінулагодняга фестывалю беларускай рэкламы, сёлета паспаборнічаць у межах Фестывалю могуць не толькі прафесіяналы ў галіне рэкламы і маркетынгу, але і аматары ды звычайныя спажыўцы рэкламы, якімі з'яўляемся мы ўсе.

У 2011 годзе акрамя намінацый, накіраваных у асноўным на прафесійных удзельнікаў, у межах Фестывалю AD.NAK! пройдзе шэраг конкурсаў. Гэта павінна заахвоціць крэатыўных людзей, якія маюць даволі пасрэднае дачыненне да рэкламы, праявіць актыўнасць і прапанаваць грамадскасці цікавыя рашэнні ў вельмі важных сферах. І, што самае галоўнае, яны могуць атрымаць каштоўныя і заслужаныя прызы за сваю ініцыятыву, смеласць і крэатыўнасць.

У чым можа праявіць сябе патэнцыйны ўдзельнік конкурсу?

Конкурс фотаздымкаў AD.NAK ZНЯТА ТАК!
Конкурс на найлепшы беларускамоўны слоган
Конкурс на найлепшае пераагучванне рэкламнага роліка



AD.NAK ZНЯТА ТАК!

Аргкамітэт Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пры падтрымцы ZНЯТА STUDIO прапануе прыняць удзел у конкурсе фотаздымкаў AD.NAK ZНЯТА ТАК!. У межах гэтага конкурсу кожны прафесійны фатограф альбо фотааматар можа знайсці намінацыю на свой густ. Кампетэнтнае журы будзе ацэньваць фотаздымкі ежы і напояў (намінацыя AD.NAK СМАЧНА ТАК!), беларускіх прыгажуняў (AD.NAK ЛЮБА ТАК!), фотапраекты, складзеныя з 3-7 здымкаў, аб'яднаных адзінай тэмай і ідэяй (AD.NAK MOЦНА ТАК!), а таксама стужкавыя работы, дасланыя на конкурс у фармаце TIFF.

У межах кожнай намінацыі прадугледжаныя тры прызавыя месцы. Прызёры і пераможцы атрымаюць магчымасць стажыравацца ў вядучай фотастудыі Беларусі ZНЯТА STUDIO, удзел у рэальных рэкламных праектах, а таксама наведаванне майстар-класаў топавых фатографаў Беларусі і замежжа. А пераможца конкурсу ламаграфіі атрымае дадатковы прыз — знакамітую ЛОМА-камеру DIANA!

 

Конкурс на найлепшы беларускамоўны слоган

Для тых удзельнікаў, якія могуць выразіць шырокую думку ў маленечкай фразе, складзенай з некалькіх словаў, Аргкамітэт Фестывалю AD.NAK! супольна з партнёрам Фестывалю кампаніяй «Альтэрнатыўная цыфравая сетка» (брэнды «Атлант Тэлеком» і «Шпаркі дамавік») запускае Конкурс на найлепшы беларускамоўны слоган. Мэта — прыдумаць найбольш вясёлы і драйвовы слоган для брэнду «Шпаркі дамавік». Ён павінен добра ўспрымацца маладой аўдыторыяй і выдатна адлюстроўваць тыя магчымасці, якія прапануе кампанія «Альтэрнатыўная цыфравая сетка» сваім кліентам.

Усе слоганы, дасланыя на конкурс, могуць быць выкарыстаныя кампаніяй «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» ў мэтах прасоўвання сваіх прадуктаў. Прычым няважна, перамог слоган альбо не.

Пераможцу конкурсу чакае прыз ад «Шпаркага дамавіка» — бясплатны кантракт на безлімітны кругласутачны доступ у інтэрнэт, а таксама да ўнутраных рэсурсаў правайдара на хуткасці да 2 Мбіт/с па тарыфным плане «Мастхэв 1». Але калі вочы ў журы будуць разбягацца, то не выключана, што асобныя канкурсанты будуць уганараваныя адмысловымі прызамі і падарункамі.

 

Конкурс на найлепшае пераагучванне замежнага рэкламнага роліку

«Альтэрнатыўная цыфравая сетка» падтрымала яшчэ адзін, відаць, найбольш творчы конкурс нашага Фестывалю. Сёлета ў айчынных крэатараў з'явілася магчымасць наблізіць найлепшыя сусветныя ролікі да беларусаў — праз удзел у Конкурсе на найлепшае пераагучванне замежнага рэкламнага роліку. Ад іх патрабуецца перакласці два рэкламных відэа з англійскай і рускай мовы і даслаць іх у аргамітэт Фестывалю. Пераклады будуць ацэньвацца не столькі па літаральнай перадачы іх тэксту, колькі па дакладнасці перакладу асноўнага паведамлення, арыгінальнасці інтэрпрэтацыі сэнсу, правільнасці моўных канструкцый і багацці мовы, а таксама па дынамічнасці стылю.

Пераможца гэтага конкурсу атрымае прыз у выглядзе бясплатнага гадавога кантракту на карыстанне карыстанне пакетам «Прэміум», які забяспечвае безлімітны кругласутачны доступ да інтэрнэту на хуткасці да 10 Мбіт/с. Удзельнік, які зойме 2-е месца, атрымае права бясплатнага карыстання безлімітным інтэрнэтам па плане «Мастхэв 3», які забяспечвае хуткасць да 5 Мбіт/с. А бронзавы прызёр атрымае бясплатнае падключэнне да плану «Мастхэв 2» з безлімітным доступам да інтэрнэту на хуткасці да 3 Мбіт/с.


Нагадаем, што ў межах Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! распачаты і Конкурс маладых беларускіх рэкламістаў, якія павінныя стварыць постэр ці серыю постэраў для SOS-дзіцячых вёсак па пытаннях, звязаных з праблемамі сіроцтва ў Беларусі.

Акрамя таго, Аргкамітэт заклікае ўсіх ахвочых дасылаць прыклады няўдалых рэкламных працаў на антыпрэмію «Каша сувораўская». Магчыма, з дапамогай канкурсантаў у гэтай намінацыі атрымаецца падняць узровень беларускай рэкламы на новую прыступку.

 

Інфармацыя аб Фестывалі

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! сёлета пройдзе ў другі раз.

Галоўная асаблівасць Другога Фестывалю ў тым, што разам са звычайнай рэкламай і PR істотная ўвага будзе надавацца работам, якія накіраваныя на прамоцыю разнастайных культурных праектаў, што былі створаныя і распаўсюджваліся пры дапамозе маркетынгавых інструментаў і сродкаў.

Такім чынам, акрамя рэкламы і прамоцыі ў Фестывалі прымуць удзел іншыя камунікатыўныя праекты, напрыклад, фотапленэры, выставы, выдавецкія, кіна-, відэа-, тэатральныя пастаноўкі і іншыя культурныя і грамадскія праекты.

Збор работаў працягнецца да 6 чэрвеня. Асноўны фестывальны дзень пройдзе 23 чэрвеня. На працягу гэтага дня будуць праводзіцца майстар-класы вядучых беларускіх рэкламістаў, круглыя сталы і сустрэчы з удзелам прафесійных гульнёцаў рэкламнага і камукатыўнага рынкаў Беларусі. Фіналам стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Фестывалю 2011 года.

Удзел у Фестывалю БЯСПЛАТНЫ.

Запрашаем да ўдзелу ў Фестывалі ўсіх, хто стварае рэкламу і камунікацыю на беларускай мове.

Арганізатарамі Фестывалю выступілі агульнанацыянальная культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і спецыялізаваны рэсурс Marketing.by.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо па e-mail [email protected]. Уся падрабязная інфарацыя аб Фестывалі, яго конкурснай праграме і ўмовах удзелу размешчаная на сайце Фестывалю ADNAK.BY.


Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...