Другие материалы рубрики «Бизнес-новости»

  1. AD.NAK! 2015. Годны шлях рэкламіста
    Стартуе ўжо шосты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! З 20 красавіка да 1 чэрвеня будзе адкрыты прыём працаў ад удзельнікаў фестывалю...
  2. Интересный выход предлагают «ипэшникам» в кризис
    У вас есть возможность стать официальным дилером «АксИнтерьер» — это компания, которая успешно работает на белорусском рынке натяжных потолков уже 9 лет!


Бизнес-новости

AD.NAK! прапануе пачаставаць сяброў порцыяй «Кашы сувораўскай»


У межах Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! заснаваная своеасаблівая намінацыя «Каша сувораўская». Па сутнасці, гэта антыпрэмія. Яна прысуджаецца тым рэкламным прадуктам, якія ігнаруюць факты беларускай гісторыі і традыцыі айчыннай культуры, а таксама дэманструюць непрафесійны падыход аўтараў да стварэння рэкламы.

AD.NAK!

«Гэтая прэмія, а дакладней, анты-прэмія, — перш за ўсё люстра рэкламы, якая паказвае памылковыя гістарычныя стэрэатыпы ці зроблена, ламаючы ўсе каноны рэкламнай логікі, — тлумачыць каардынатар культурніцкай кампаніі «Будзьма», аднаго з арганізатараў Фестывалю AD.NAK!, Ніна Шыдлоўская. — Хочам мы таго ці не, але рэклама вельмі моцна ўплывае на людзей. Таму грэблівае, няўважлівае, неахайнае стаўленне да шматвяковай гісторыі Беларусі, да нацыянальнай мовы, на маю думку, не дапушчальна і ў гэтай сферы».

Удзельнічаць у конкурсе можа любы чалавек, які заўважыць і дашле прыклады рэкламы, што па змесце адпавядаюць любой з намінацый Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK (тэлевізійная і кінарэклама; друкаваная і вонкавая рэклама; дызайн & Art Direction; радыё- ці аўдыёрэклама і г.д.). Пры падачы заяўкі ўдзельнік конкурсу мусіць указаць, чым канкрэтна абгрунтоўваецца прыналежнасць таго ці іншага рэкламнага прадукту да намінацыі «Каша сувораўская».

Напрыклад, прадукт можа:

- супярэчыць падзеям і логіцы гісторыі Беларусі, традыцыям культуры нашай краіны альбо канонам рэкламнага мастацтва;

- быць выкананымі з памылкамі альбо «перламі» (тэхналагічнымі альбо лагічнымі памылкамі);

- выклікаць адмоўныя эмоцыі (напрыклад, незадавальненне, абурэнне, асуджэнне);

- ствараць адмоўны імідж Беларусі і беларусаў сярод замежнікаў.

«Я спадзяюся, што самы актыўны ўдзел у намінацыі прымуць блогеры. Яны даволі дынамічныя, усё заўважаюць, у іх заўсёды ёсць з сабой камера. І яны, канечне ж, будуць дасылаць прыклады няўдалай рэкламы», — лічыць дырэктар камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM Андрэй Эзерын.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца і агенцтвы, якія ўсвядомілі свае ранейшыя памылкі і могуць прэзентаваць супольнасці свае не вельмі ўдалыя працы. Гэтыя сапраўды вартыя павагі ўдзельнікі будуць узнагароджаныя асобным ганаровым прызам «За выпраўленне памылак».

Крэатыўны дырэктар РА Forte Grey Belarus Андрэй Халецкі лічыць, што пасмяяцца з сябе не грэх. Сам бы ён так і зрабіў, калі б убачыў сваю працу у намінацыі «Каша сувораўская».

«Няўменне пасмяяцца з сябе — прыкмета такой нядобрай рэчы, як ганарлівасць. Ну а працаваць без памылак, ды і жыць увогуле, наўрад ці атрымаецца. Проста важна памятаць, што памылкі тэхнічныя ці «вытворчыя» — гэта непазбежнасць. Ментальны ж, усвядомлены «касяк», заснаваны на ляноце, нематываванасці і цынізме — гэта ўжо чорная кармічная метка», — лічыць А.Халецкі.

Менавіта таму Аргкамітэт Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! заклікае ўсіх зацікаўленых дасылаць прыклады няўдалых працаў у намінацыю «Каша сувораўская». Пасмяемся і павучымся разам!


Як падаць працу?

Работа можа быць пададзена ў любым растравым фармаце *.JPG, *.GIF, *.TIF ці інш. (фотаздымак таксама можа быць зроблены мабільным тэлефонам), разрозненне растравых выяваў не больш за 300 dpi. Аб’ём файла павінен быць не больш за 10 Мб.

Ролікі і відэа-матэрыялы прымаюцца ў фармаце AVI або MPG. Таксама прымаюцца файлы, зробленыя мабільным тэлефонам. Аб’ём файлу павінен быць не больш за 20 Мб.

Пасля рэгістрацыі ўдзельніка файлы запампоўваюцца на сайт Фестывалю ў раздзеле «Падача работы». Кожная работа запісваецца асобным файлам. Назва файла павінна адпавядаць назве работы ў заяўцы, а таксама змяшчаць назву падкатэгорыі (K-1).

Нагадваем, што работы прымаюцца да 6 чэрвеня 2011 года.

 

Інфармацыя аб Фестывалі

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! сёлета пройдзе ў другі раз.

Галоўная асаблівасць Другога Фестывалю ў тым, што разам са звычайнай рэкламай і PR істотная ўвага будзе надавацца работам, якія накіраваныя на прамоцыю разнастайных культурных праектаў, што былі створаныя і распаўсюджваліся пры дапамозе маркетынгавых інструментаў і сродкаў.

Такім чынам, акрамя рэкламы і прамоцыі ў Фестывалі прымуць удзел іншыя камунікатыўныя праекты, напрыклад, фотапленэры, выставы, выдавецкія, кіна-, відэа-, тэатральныя пастаноўкі і іншыя культурныя і грамадскія праекты.

Збор работаў працягнецца да 6 чэрвеня. Асноўны фестывальны дзень пройдзе 23 чэрвеня. На працягу гэтага дня будуць праводзіцца майстар-класы вядучых беларускіх рэкламістаў, круглыя сталы і сустрэчы з удзелам прафесійных гульнёцаў рэкламнага і камукатыўнага рынкаў Беларусі. Фіналам стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Фестывалю 2011 года.

Удзел у Фестывалю БЯСПЛАТНЫ.

Запрашаем да ўдзелу ў Фестывалі ўсіх, хто стварае рэкламу і камунікацыю на беларускай мове.

Арганізатарамі Фестывалю выступілі агульнанацыянальная культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і спецыялізаваны рэсурс Marketing.by.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо па e-mail [email protected] Уся падрабязная інфарацыя аб Фестывалі, яго конкурснай праграме і ўмовах удзелу размешчаная на сайце Фестывалю ADNAK.BY.


Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 3)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева