Другие материалы рубрики «Бизнес-новости»
-
Недельный обзор мировых финансовых рынков 05.11 — 12.11
Каких бы то ни было серьёзных сдвигов в судьбе еврозоны по-прежнему не видно, как не видно и проявлений политической воли... -
Недельный обзор мировых финансовых рынков 29.10 — 05.11
Греческая трагедия уже настолько наскучила, что очередное сильное ухудшение финансовых показателей не вызывает...
Бизнес-новости
AD.NAK!: знаёмства з рэкламным шаленствам
Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! адбыўся 23 чэрвеня. Ён стаў сапраўднай перлінай фестывальнага жыцця Беларусі.
Беларускамоўная рэклама становіцца ўсё больш і больш запатрабаванай. Пра гэта кажа колькасць удзельнікаў, якія прыйшлі 23 чэрвеня ў Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ё. Раў (IBB) на Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Больш за 200 чалавек адзначылі свята рэкламы ў кампаніі сяброў і аднадумцаў.
Фестываль цягнуўся каля 10 гадзінаў і ўключыў у сябе ўрачыстую цырымонію адкрыцця, разнастайную і надзвычай карысную адукацыйную праграму, прэс-канферэнцыю. А кульмінацыяй Фестываля стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў конкурсаў і намінацый сёлетняга фестываля.
На цырымоніі адкрыцця Фестывалю арганізатары паабяцалі яго ўдзельнікам шмат цікавостак і вострых уражанняў. І яны не хлусілі. Фестываль сапраўды атрымаўся вельмі змястоўным, цікавым і жывым. Шаленства, якое было аб’яўлена дэвізам дзеі, праявілася ўжо напачатку. Замест пераразання чырвонай стужачкі падчас адкрыцця Фестывалю прадстаўнік кампаніі Husqvarna перапіліў бела-чырвоны шлагбаўм, а на небасхіле залунаў фірмовы AD.NAK’аўскі сцяг.
Сёлетняя семінарская праграма была надзвычай цікавай. Ад 11 да 17 гадзіны ў дзвюх аўдыторыях паралельна працавалі дзве групы рэкламістаў. У перапынках паміж семінарамі яны горача дзяліліся ўражаннямі між сабой, пацвярджаючы правільна выбраны арганізатарамі накірунак — шаленства ва ўсім.
Бліжэй да вечару на фестываль падцягнуліся і журналісты. Адмыслова для іх была арганізаваная прэс-канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел арганізатары і сябры журы сёлетняга Фестывалю.
На прэс-канферэнцыі каардынатар культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” Алена Макоўская распавяла, што сёлетні фестываль з’яўляецца асаблівым. І першая асаблівасць заключаецца ў акцэнце на прамоцыю культурніцкіх праектаў.
“Культурніцкія прадукты ў Беларусі пачынаюць паводзіць сябе, як камерцыйны, прадстаўляць сябе як гандлёвую марку”, — адзначыла Алена Макоўская, падкрэсліўшы, што гэта дапамагае ім найлепшым чынам наладжваць кантакт з аўдыторыяй.
Другая адметнасць сёлетняга фестывалю — гэта Антыпрэмія “Каша сувораўская”. Яна прысуджалася тым працам, якія няўважліва ставяцца да фактаў айчыннай гісторыі, а таксама традыцыі і культуры. Рэкламадаўцы павінны паважаць культуру той аўдыторыі, для якой робіцца рэклама, лічыць Алена Макоўская.
Сябры журы фестываля распавялі пра дастаткова добры яго ўзровень. Разам з тым, менавіта для таго, каб яго падтрымліваць, журы было вымушанае ў некаторых намінацыях не прысуджаць першыя, другія альбо трэція месца. А пэўныя намінацыі пакінуць увогуле без прызёраў, як, напрыклад, намінацыю “Радыё- і аўдыёрэклама”. Гэта звычайная практыка любога фестывалю.
Увогуле, сябры журы адзначылі дастаткова добры ўзровень працаў, пададзеных на фестываль. Разам з тым, ён мог бы быць і вышэйшым. Напрыклад, многія намінацыі змяшчалі працы, проста перакладзеныя на беларускую з іншай мовы, што не дазваляла беларускай мове праявіцца ў поўную сілу.
“Шматлікія працы маглі быць выкананымі на любых мовах, а не толькі на беларускай. Беларускую ж мову варта выкарыстоўваць для стварэння больш эмацыйнай, ёмістай камунікацыі. І калі ўсё рабіць правільна, калі ствараць рэкламу на беларускай мове, а не перакладаць яе з рускай, то паведамленне будзе мець сапраўды значны эфект”, — адзначыў на прэс-канферэнцыі брэнд-майстар Ігар Корзун.
Выказаўшы надзею, што Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі адбудзецца і ў наступным годзе, спікеры разам з журналістамі накіраваліся ў залю, дзе пачалася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Фестывалю.
Яна стала сапраўднай перлінай фестывалю. Сёлета яна была арганізаваная ў форме шоў. Замест чырвоных дываноў, па якіх звычайна праходзяць удзельнікі фестываляў, гасцям AD.NAK! было прапанавана прайсці па двух калідорах — для шалёных і памяркоўных. Гэты выбар гасцей фестывалю пазней зграў ролю ў шалёна-памяркоўнай латэрэі, у якой разыгрываўся сертыфікат на кантэкстную рэкламу на 75 еўра і запрашальнік на курсы капірайтынгу ад групы кампаній Webcom Media.
Шоў уключала ўрачыстую цырымонію ўзнагароджвання, якая чаргавалася з выступамі беларускіх гуртоў: трыа Канстанціна Гарачага, Vincent’a, Dali, РСП і “Ў нескладовага”. Зрэшты, свята атрымалася!
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева