Другие материалы рубрики «Бизнес-новости»

  1. Как правильно встретить холода
    Холода не за горами — но готовы ли к ним Вы? Для многих модниц зимний мороз может стать настоящей проблемой — сложно быть элегантной, если вы закутаны в десятки одежек...
  2. Вы хотите творить добро?
    Вы хотите творить добро? Тогда присоединяйтесь к участию в выставке «50 плюс»!..

Бизнес-новости

AD.NAK!: яшчэ можна паспець!


Прыём работ для ўдзелу ў Трэцім фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! працягнуты да 17 чэрвеня. Аргкамітэт фестывалю вырашыў даць шанец тым, хто проста фізічна не паспеў даслаць свае творы ў раней пазначаны тэрмін, 11 чэрвеня. Такім чынам, ва ўдзельнікаў, якія думалі, што не паспелі з падачай работаў, з'явіўся шанец уступіць у спаборніцтва за прызы.

Апошні тыдзень стаў вельмі гарачым для аргкамітэта фестывалю. Удзельнікі актывізаваліся. Па стане на раніцу 11 чэрвеня да ўдзелу ў фестывалі было пададзена каля 220 работаў.

Найбольшая колькасць работаў (аж 144!) паступіла ад ўдзельнікаў з Мінска. Прадстаўнікі Мінскай вобласці падалі 12 работаў, Віцебскай — 11, Гомельскай — 4, Гродзенскай — 3, Брэсцкай — 1. Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці дагэтуль былі найменш актыўнымі.

Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаюць крэатары з Літвы і Украіны. Гэта сведчыць пра тое, што Фестываль AD.NAK! набывае сапраўды міжнародны характар.

Як і летась, найбольшай папулярнасцю сярод намінацыяў сёлета карыстаецца катэгорыя «Дызайн & Art Direction». Акрамя таго, даволі актыўна падаюцца работы ў Антыпрэмію «Каша сувораўская», намінацыі «Сацыяльная рэклама», «Тэлевізійная і кінарэклама». Пакуль не актыўнічаюць удзельнікі намінацый «Рэкламныя, PR-кампаніі», «Радыё- ці аўдыёрэклама», а таксама «СМІ альбо медыяпраекты».

Самым прывабным для ўдзельнікаў стаў «Рэкламны фотаздымак». Конкурс «Еўропа ўнутры Беларусі» таксама карыстаецца папулярнасцю. А вось на конкурсы «Alma Матуля», на найлепшае пераагучванне рэкламнага роліка, рэкламнага постара і назвы і запакоўкі «У мыле сэнс» пакуль пададзена не вельмі шмат заявак.

Сябры аргкамітэта фестывалю заклікаюць удзельнікаў актыўна падаваць свае работы. У Еўропе фестывалі рэкламы — гэта найбольш перспектыўны камунікацыйны канал прасоўвання брэндаў і гандлёвых марак. Менавіта таму яны збіраюць вялікую колькасць працаў. Беларусь штогод даказвае, што яна не горшая за іншыя еўрапейскія краіны. Сёлетні фестываль AD.NAK! мае стаць істотнай з’явай не толькі ў беларускім, але і ў агульнаеўрапейскім рэкламным асяроддзі. А работы, пададзеныя на фестываль, убачаць сотні і тысячы прафесіяналаў па ўсім свеце.

Усе дасланыя на фестываль работы будуць ацэненыя кампетэнтным журы, склад якога ўжо абвешчаны. Яно вылучыць найлепшыя творы ў кожнай намінацыі.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга фестывалю адбудзецца 5 ліпеня. Цягам Вялікага фестывальнага дня будзе праходзіць адукацыйная праграма, якая будзе складацца з майстар-класаў найбуйнейшых беларускіх і замежных рэкламістаў, круглых сталоў і сустрэчаў з удзелам прафесійных гульцоў рэкламнага і камунікацыйнага рынкаў Беларусі.

Дакладная праграма Вялікага фестывальнага дня будзе абвешчаная найбліжэйшым часам.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...