Другие материалы рубрики «Бизнес-новости»
-
Как правильно встретить холода
Холода не за горами — но готовы ли к ним Вы? Для многих модниц зимний мороз может стать настоящей проблемой — сложно быть элегантной, если вы закутаны в десятки одежек... -
Вы хотите творить добро?
Вы хотите творить добро? Тогда присоединяйтесь к участию в выставке «50 плюс»!..
Бизнес-новости
Фестываль AD.NAK! будзе транслявацца ў інтэрнэце
Аргкамітэт Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! супольна з партнёрам фестывалю, воблачным сэрвісам Webiring, арганізуе анлайн-трансляцыю Вялікага фестывальнага дня 5 ліпеня.
Трансляцыя пачнецца а 16-й гадзіне і будзе весціся на афіцыйным сайце Фестывалю Adnak.by, а таксама на сайтах арганізатараў Budzma.org i Marketing.by.
«Анлайн-трансляцыя Фестывалю — трансляцыя ў межах сеткі Інтэрнэт. Вы можаце стаць сведкамі найцікавейшай падзеі, назіраючы за тым, што адбываецца на Фестывалі AD.NAK!, у анлайн-рэжыме», — адзначыла крэатыўны дырэктар сэрвісу Webiring Кацярына Пятніцкая.
Партнёр Фестывалю AD.NAK! кампанія «Альтэрнатыўная цыфравая сетка» (брэнды «Атлант Тэлеком» і «Шпаркі дамавік») забяспечыць на мерапрыемстве бясплатны высокахуткасны інтэрнет. Дзякуючы гэтаму, удзельнікі фестывалю AD.NAK! змогуць аператыўна дзяліцца сваімі уражаннямі ад мерапрыемства з сябрамі і знаёмымі/
Нагадаем, 5 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў распачнецца Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. З 10.30 да 16.30 пройдзе адукацыйная праграма, якую будуць праводзіць найбольш вядомыя і прафесійныя піяршчыкі і маркетолагі Беларусі. Рэгістрацыя на адукацыйную праграму працягваецца.
А 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю. А праз 15 хвілінаў пачнецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы.
Роўна а 18-й стартуе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева