Другие материалы рубрики «Светская хроника»

  1. Перед Рождеством белорусские дизайнеры выйдут на «модный базар»
    В Минске пройдет третья ярмарка одежды и украшений от молодых белорусских дизайнеров Большой Рождественский Fashion Market...
  2. Новая «Мисс мира» — сирота, воспитанная монахинями (фото + видео)
    Жизнь победительницы Ивиан Кольменарес из Венесуэлы — просто латиноамериканский сериал…

Светская хроника

Як Аляксандр Вайтовіч у Драздах жыў


Аляксандр ВайтовічАкадэмік Аляксандр Вайтовіч, былы спікер Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода, на старонках свайго інтернэт-дзённіка час ад часу расказвае пра ўсялякія цікавыя моманты са свайго мінулага дзяржслужачага. Адзін з апошніх запісаў тычыцца перыяда, калі Аляксандр Вайтовіч жыў у пабудаваным спецыяльна для чыноўнікаў высокага рангу катэджным пасёлку Дразды. Мноства сучасных міністраў ды іншых чыноўнікаў жывуць менавіта там — у прыгожых і на выгляд вельмі дарагіх будынках.

Аляксандр Вайтовіч, па яго словах, «непрацяглы перыяд жыў у службовым катэджы ў Драздах».

«Такое права здаўна замацавана за шэрагам высокіх службовых асоб, і ніякай асабістай прэзідэнцкай ласкі ў дадзеным выпадку не было.

Дый пераехаў я не ў апошнюю чаргу таму, што... стала шкада ахоўнікаў.

Зараз патлумачу. Спікера, як і іншых кіраўнікоў высокага рангу, ахоўваюць моцныя хлопцы з адпаведнай службы. Звычайна для іх дзяжурства адводзіцца асобны пакой побач з кватэрай таго ці іншага вялікага начальніка. У маім жа выпадку ніякага такога закутка не мелася: тыповая двухпакаёўка ў звычайным доме.

Далей: еду я, напрыклад, на сваю ўласную дачу, пабудаваную яшчэ на пачатку 80-х гадоў. За мной — машына аховы. Я начую пад дахам, а вось дзе тыя хлопцы — невядома. Адно ведаю, што кідаць мяне без нагляду яны не мелі права.

Карацей кажучы, адчуваў пэўную няёмкасць з-за таго, што гэтых службоўцаў напружваю. Таму пасля пэўных ваганняў узяў дый пераехаў за агароджу комплексу ў «Драздах». Там ужо ахоўнікі не мелі патрэбы мяне пільнаваць.

Вось і ўсе прывілеі... А калі прапанавалі пабудаваць побач, у мясціне для выбранай публікі, уласны катэдж, я толькі развёў рукамі. Спікерскага заробку і блізка не ставала, каб сплаціць выдаткі на такую раскошную будыніну. Старшыня Нацбанка Пракаповіч тады кажа: дык вазьмі крэдыт! Але ж крэдыт таксама сплочваць трэба, ды яшчэ з працэнтамі.

Між тым іншыя, так сказаць, «слугі народа», як сведчыць незалежная прэса, увішна там будуюцца. Сам народ называе тую забудову «Царскім Сялом». Што ж, народ умее выказвацца трапна!

Дарэчы, калі вяртацца да тэмы службовых прывілеяў, дык яшчэ раз хачу зазначыць, што, так бы мовіць, «з царскага пляча» дабротаў не атрымліваў.

Жыву ў двухпакаёўцы, атрыманай таксама падчас працы ў Акадэміі навук, у 1988 годзе (вядомы дом па вул. Старажэўская, 8). Калі быў старшынём Савета Рэспублікі, дык аднойчы памочнікі зазірнулі ў тыя харомы. Узяліся за галаву! Маўляў, трэба тэрмінова ставіць перад высокім начальствам пытанне пра паляпшэнне жыллёвых умоў.

Відаць, каб болей зазіраў у рот тому начальству, дык меў бы сёння раскашнейшую кватэру. Але, так сказаць, «не заслужыў».

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...