Другие материалы рубрики «Культура»
-
На основе почерка Янки Купалы создали компьютерный шрифт
«Самой сложной была буква «Ф» и «Ю» большая. Это было настоящее чудо, что мы ее нашли»... -
В Гомеле музыкантов не пустили на открытие выставки
Чтобы «не портили картинку телевидению» своими бородами и тату…
- Десятки произведений китайского живописца Лян Юнхэ представлены в Минске
- Купаловский театр покажет «Чайку» на белорусском и английском языках
- Владимира Некляева выдвинули на Нобелевскую премию
- 1 мая BRUTTO сыграет «Партизан-рок» для белорусов в Вильнюсе
- Алессандро Сафина: Минск я бы сравнил с неоклассической музыкой
- На Червенском рынке гукали весну
- Выставка к 140-летию самого известного издателя белорусской книги ХХ века
- Мозаичные иконы делают в Свято-Елисаветинском монастыре
- Книги, изданные в Беларуси в 2014 году
- «Нейро Дюбель» сыграл песни из нового альбома «На Марс»
Культура
Лявон Вольскі: пазітыву ў Беларусі не хапае
Першы канцэрт праекту «Крамбамбуля» з новай праграмай «Хвалі пазітыву» прайшоў 15 траўня ў гомельскім гарадскім цэнтры культуры. Перад мясцовай публікай гурт выступіў са сваімі лепшымі песнямі. Канцэрт наведалі каля 200 гледачоў. Праект прадставіў дзве новыя кампазіцыі: «Дольчэ Вiта» і «Хіцяра». 16 траўня «Крамбамбуля» будзе спяваць у Магілеве. На наступным тыдні адбудуцца канцэрты ў іншых абласных цэнтрах і Мінску.
Як адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН лідэр праекту Лявон Вольскі, гэтую паездку гурта па Беларусі цяжка назваць турам.
«Калi ездзiш цягам месяцу, i не толькi ў Гомель, але і ў Мазыр, Калінкавічы, Рагачоў — гэта было б турам. Ды ў нас такое не магчыма ў прынцыпе з-за сiстэмы беларускага дзяржаўнага шоў-бiзнэса. Мы не зможам так акупiцца нiколi, бо ў нас вялiкi склад, i нават любая, не з такiм вялiкiм складам жывая каманда наўрад цi акупiцца. Будзем спадзявацца, што дажывем да тых часоў, калi сапраўды гэта стане магчыма, — гаворыць Лявон Вольскі. — Пасля вядомых падзеяў — «паходу» музыкаў у Адмiнiстрацыю прэзiдэнта — сітуацыя крышачку змянiлася, пацяплела — ну i ладна, трэба выкарыстоўваць гэты момант. І ніякага крыміналу я ў гэтым «паходзе» не бачу. У прынцыпе, мы маглi зрабiць гэта даволi кулуарна, наогул не афiшаваць нiчога — схадзiць i схадзiць, потым — оў, нешта размарозка пайшла!»
Разважаючы пра ўзрост «Крамбабулi», Лявон Вольскi адзначыў, што для айчыннай сцэны гэта малады гурт: «Пяць гадоў — гэта не ўзрост для беларускага гурта, але такая ўжо дараславатая каманда, скажам так — юнацтва прайшло».
Л.Вольскі назваў гомельскіх слухачоў публікай еўрапейскага кшалту: «Дасведчаныя людзі, ведаюць тэксты, нават новыя песнi сустракаюць, ловяць музычныя шчыгулы, тонкасцi. Што людзей было малавата — гэта не страшна, мы рыхтавалiся да гэтага, так мусiла быць, бо «Крамбабуля» усё ж такi не iдэалагiчная каманда, гэта гурт для адпачынку, яго пастаянна трэба падхарчоўваць клiпамi, нейкiмi рэчамi, а мы тры гады былi пазбаўлены такой мажлiвасцi, дзiўна, што і столькi людзей збiраецца. Безумоўна, адчуў пазітыў ад публікі, перад сцэнай, як не дзiўна, змянялiся пакаленнi — спачатку былi маладыя людзi, калі мы iгралi больш сучасную музыку, а напрыканцы, калi пачалiся розныя такiя песнi а-ля этнiчныя, з'явiлiся людзi й нашага ўзросту».
Лідэр праекту лічыць, што пазітыву ў Беларусі не хапае: «Тут нiчога не хапае, бракуе ўсяго — праўды, радасцi, смеху, што не возьмеш, усе ў нас такое выкручанае крыху, з ног на галаву пастаўленае, пазiтыў у нас — што ўсе своечасова прыбiраецца, чыста на вулiцах, на палях усе нармальна. Ну, гэта ж не пазiтыў. Стан душы, розум пазiтыўны — гэтага няма».
На пытанне, чаму гурт выступае без лідэра «Ляпіса Трубецкога» Сяргея Міхалка, Л.Вольскі зазначыў: «Ен нiкуды не сыходзiў, але, праўда, і не быў паўнавартасным чальцом праекту, яго запрасiлi на другi альбом. Цяпер Сяргей не мае зусім часу. Магчыма, ен далучыцца да нас у Мiнску 21 траўня. Зараз ён вельмi заняты тэлепраектам, і ў «Ляпiсах» цяпер вялікі ўздым, яго цяжка сюды прывезцi. Так, з Мiхалком весялей, але калi вяселая публiка i гэдак добра».
Спявак пракаментаваў сітуацыю са спонсарам праекту аператарам сувязі МТС, які адмовіў на просьбы грамадзян весці гутарку з абанентамі на беларускай мове: «Мне гэта не спадабалася. На мой погляд, гэта проста правальна па бiзнэсу. Усе нармальныя канторы — «Рэно», «Самсунг» — выкарыстоўваюць момант, вядуць рэкламу па-беларуску. Той самы МТС мог бы ўзяць на ўзбраенне мову і прыцягнуць да сябе пэўную плойму людзей беларускаарыентаваных — такiм сваiм простым крокам».
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева