Другие материалы рубрики «Культура»
-
Королева оперетты Виктория Мазур — звезда, которая погасла
На протяжении трех с лишним десятилетий Виктория Мазур радовала публику своими блистательными выступлениями. В первый день весны ее не стало… -
Составлен топ-100 величайших белорусских песен. От «Майского вальса» до «Александрины»
Музыкальный портал Tuzin.fm составил рейтинг 100 величайших белорусских песен...
- В преддверии православной Пасхи минчане смогут научиться делать писанки
- Названы кароткі спіс на прэмію Гедройца
- Рок-н-ролльная группа The Baseballs впервые выступит в Минске
- Nickelback отправляются в новый тур. Финальный концерт — в Минске
- Группа IOWA даст первый большой сольный концерт в Минске
- 30 Seconds To Mars дали концерт на «Чижовка-Арене»
- «Вечар дурнога дня» с Лявоном Вольским
- В кинотеатрах Минска развернется «Битва за Севастополь»
- «Крама» сыграла свой новый альбом «Белая вода» и старые хиты
- В Минске под джазовую музыку «зажигают» лучшие танцоры свинга
Культура
Беларускi рок: апошняя «каранацыя»
13-я па ліку цырымонія ўзнагароджання беларускіх музыкаў «Рок-каранацыя» яшчэ да свайго пачатку ўвайшла ў гісторыю — з аднога боку, гэта было першае такое мерапрыемства, якое «выехала» па-за межы сталічнага тлуму; з іншага — апошняя такая цырымонія, у назве якой пазначана, што крыштальныя кароны ўпрыгожаць галовы майстроў гітарнага рыфу і бадзёрага спеву ў жанры «рок». Калі з ідэяй пераўтварыць «Рок-каранацыю» ў «Каранацыю» пагадзіліся пераважна ўсе ўдзельнікі ўручэнняў, матывуючы сваю згоду натуральным для сучаснай музыкі працэсам сінтэзу жанраў і змяшчэння стылістычных рамак («пакажыце нам чалавека, які дасць актуальнае вызначэнне жанру «рок!»), то выбар Маладзечна як горада для «каранавання» большасць крыху агаломшыў.
«Усе тут параўноўваюць гэты крок з «Дажынкамі», якія кружляюць па беларускіх гарадах, — сказаў лідэр мінулагодніх «рок-каралёў» Аляксандр Куллінковіч. — Але гэта ж крута! Проста так у гэты горад не прыедзе столькі цікавых, на мой погляд, рок-гуртоў».
Гурту IQ-48, як і большасці сталічных каманд, рэдка выпадае выехаць у іншыя гарады — з выступам у розных кутках Бацькаўшчыны ў «марсіян» усё «ціха».
«Мы звыкліся, што і цырымонія адбываецца ў Мінску, — паціснуў плячамі фронтмэн «здаровых ласёў» Аляксандр Ракавец.
Хлопцы з гурта «ДетиДетей» адзначылі, што настрой ад пераезду цырымоніі не змяніўся — тут нават пакармілі, не тое, што там. Аднак, ці варта такому «важнаму» мерапрыемству падарожнічаць па беларускіх гарадах і мястэчках, хлопцы сумняюцца.
«Мая бабуля жыве ў Стаўбцоўскім раёне. Я б правёў ўзнагароджанні ў Стаўбцах, на адкрытай пляцоўцы, і паклікаў яе паглядзець, чым займаецца ўнук», — сказаў Міхась Зуй.
«Ну не, галоўнай прэміі месца ў галоўным горадзе краіны», — запярэчыў Зміцер Ясяневіч.
Зрэшты, Маладзечна — даўно не дэбютант у ролі фестывальнага і канцэртнага горада. Тут штогод адбываліся фестывалі беларускай песні і паэзіі, і культурна актыўнай публікі тут заўжды было больш чым дастаткова.
Прафесійныя «назіральнікі» за жыццём і творчасцю беларускіх музыкаў, наадварот, лічаць, што культуру трэба вывозіць у рэгіёны і рабіць з мінскай прэміі мерапрыемства усебеларускага масштабу. Зміцер Падбярэзскі нагадаў, што галоўны прадзюсер «Каранацыі» Юры Цыбін год таму абяцаўся правесці імпрэзу ў адноўленым Вялікім тэатры. Аднак тэатр са сваім аднаўленнем крыху спазніўся.
«12 год цырымонія праходзіла ў Мінску, — сказаў Падбярэзскі. — І заўжды на яе збіралася адная і тая ж публіка. А тут адбыўся нават своеасаблівы казус — вялікая зала Палацу культуры Маладзечна змяшчае 800 чалавек, а білеты разышліся літаральна за тыдзень».
Наступным горадам для такога дзейства музычны крытык прапанаваў зрабіць Гродна — гэта цэнтр на памежжы культур, і тады на фестываль змаглі б прыехаць калектывы з Польшчы і Літвы.
«Караткевіч жа пісаў, што Хрыстос прызямліўся ў Гародні, — прапанаваў горад на Нёмане як наступны для правядзення «Каранацыі» і культуролаг Максім Жбанкоў. — Я бачу нармальны творчы, крэатыўны крок у тым, каб не спыняцца на сталіцы. Пра Мінск наогул даўно кажуць, што гэта асобная краіна са сваімі разлікамі і спецыфічным стаўленнем да музыкі».
Новаўвядзеннем сёлетняй «Рок-каранацыі» стаў і сімфанічны аркестр, з якім, планавалася, выступяць самыя вядомыя айчынныя рок-каманды. Праўда, яшчэ да цырымоніі музыкі скардзіліся, што рэпетыцый з аркестрам не было ніякіх, а граць экспромтам у гэткім шматасабовым складзе — дык гэтага сабе не дазволіў бы і гурт Radiohead на цырымоніі Grammy. Урэшце заслужаны калектыў Беларусі, які належыць маладзечанскай музычнай вучэльні імя М.К. Агінскага, абмежаваўся выкананнем твору беларускага капазітара на самым пачатку ўручэнняў, а потым даверыў свайму біг-бэнду «Бай-Блюз» упрыгожваць каранаванне беларускага рок-н-ролу музычнымі перабіўкамі. Гучала гэта, на жаль, часам зусім незразумела — альтэрнатыўны музыкі не зважалі на музыкаў класічных, а тым даводзілася нервова пахропваць на інструментах падчас нязвыклых для такой залы рок-выступаў.
Весці цырымонію даверылі дасведчанаму шоўмэну Аляксандру Памідораву і жонцы аднога з арганізатараў Паўла Кашырына белавалосай Іне, якая ўвесь час змяняла незлічоныя сэксуальныя сукенкі. У ласых да аголенага жаночага хараства гледачоў наогул мусілі разбягацца вочы — дзевяць крыштальных карон гуртам уручалі даўганогія паненкі з мясцовай студыі прыгажосці «Шарм». Уручэнні і выступы ўзнагароджаных гуртоў чаргаваліся з песнямі «заслужаных» рокераў, якім дзеля справядлівасці ўручаліся розныя дадатковыя падарункі — кубкі для распіцця «сокаў і мінеральнай вады», кнігі, кветкі, мультыплікацыйныя фільмы і іншыя забавы.
«Не хочу тебя нигде, я все уровни прошел и не склонен к полноте…» —прадставіў новую песню «каранаваны» ў мінулым годзе гурт Neuro Dubel. Апроч Куллінковіча на сцэне выступіў таксама і Паскуда — другі вакаліст, які сыходзіў і вяртаўся ў каманду незлічоную колькасць разоў.
«Напэўна, будзе «праставон», — змрочна адзначыў Куллінковіч у адказ на абяцанне «атрымаць» асаблівы падарунак пасля выступу.
Незабыўную фіктыўнасць у запланаваныя моманты інтрыгі і чакання ўносіла відавочнае прыспешванне арганізатараў — пакуль дрыготкія рукі разгортвалі капэрты, на сцэне ўжо актыўна настройваліся выканаўцы «засакрэчаных» калектываў. Можа быць, баяліся не ўкласціся ў час, а можа за кулісамі ўжо загадзя ведалі, каму ў гэтым годзе наканавана перакуляць свае кароны і піць з іх шампан.
Не верылася ў тое, што Ганна Хітрык шчыра здзіўленая новаму статусу «Рок-князёўны 2008» — перад цырымоніяй яна адмаўлялася гутарыць з журналістамі, адзначаючы, што «князёўна пакуль не можа». Калі ж паэт Леанід Дранько-Майсюк чытаў верш у яе гонар на сцэне, новая «ягамосць» шаптала толькі: «Я не магу ў гэта паверыць, я не думала, што мяне зараз паклічуць. Дзякуй вам усім — майму гурту, маім князям…»
Гурт «Без Білета» ўзнагародзілі адразу ў дзвюх намінацыях — яго лідэр Віталь Артыст атрымаў карону «Выканаўца году» (на гэту прэмію прэтэндавалі таксама Іван Кірчук, Сяргей Міхалок, Віталь Артыст і Зміцер Вайцюшкевіч), а відэакліп на песню «Мечтатели» гурта стаў лепшым музычным відэа 2008 года.
«Калі б я быў у журы, я б аддаў гэты прыз кліпу «Ляпісаў» «Огоньки», — сказаў Артыст. — Ну але ж падоранаму каню ў зубы не глядзяць».
Зрэшты, «Ляпісам» хапіла ўзнагарод і без таго. Іх альбом «Манифест» стаў лепшым альбомам мінулага года, кампазіцыя «Зорачкі» — лепшай песняй, а сам калектыў атрымаў галоўную, самую вялікую карону з самым вялікім утрыманнем крышталя.
Прадстаўнікі беларускага рок-н-ролу яшчэ да цырымоніі ў адзін голас сцвярджалі, што менавіта «Ляпіс Трубяцкой» мусіць атрымаць самую вялікую карону. «Іх канцэрты — поўны «фарш», поўная «фірма», — казалі яны, пацягваючы піва на пляцоўцы перад Палацам культуры. «Яны ж лепшыя ў Беларусі ўжо многа год», — тлумачыў сваю пазіцыю Куллінковіч.
Крытыкі, аднак, каб маглі, надзелі б шкляны сасуд на галаву Івана Іванавіча Кірчука. «Троіца» — самая крэатыўная і творчая суполка, у іх ёсць магія, яны не перастаюць здзіўляць з кожным новым альбомам, — адзначыў Жбанкоў. — Я асабіста вельмі паважаю «Ляпісаў», але яны збольшага прадказальныя, гэта ўдалы камерцыйны праект».
А вось гледачы ў зале дазволілі сабе згадзіцца з гэтай узнагародай і учынілі сапраўдны слэм у канцэртнай зале, гучна падпяваючы ўслед за Міхалком і цягнучы рукі да свайго куміра. Магчыма, з імі б паспрачаліся працаўнікі маладзечанскага Палацу, якія рэўнасна пільнавалі за тым, як крэслы і падлогі ў парыве адданасці і любові, без шкадавання і клопату «абнаўляе» беларусі рок-н-рол.
Глядзець вiдэа з «Рок-каранацыi»
Поўны спіс узнагародаў: «Адкрыццё года» — гурт Esprit; «Традыцыі і сучаснасць» — этна-трыо «Троіца»; «Уклад у развіццё беларускай рок-музыкі» — Андрэй Іваноў, гурт Zartipo; «Рок-князёўна» — Ганна Хітрык, гурт «ДетиДетей»; «Выканаўца года» — Віталь Артыст, гурт «Без Билета»; «Кліп года» — відэа на песню «Мечтатели», гурт «Без Билета»; «Песня года» — «Зорачкі», гурт «Ляпис Трубецкой»; «Альбом года» — «Манифест», гурт «Ляпис Трубецкой»; «Гурт года» — «Ляпис Трубецкой». |
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева