Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Белорусский свободный театр отмечает первое десятилетие
    После событий 19 декабря 2010 года в Минске театр был вынужден переехать в Лондон...
  2. Через десять лет в Минске появится музейный квартал
    По замыслу создателей, этот уникальный музей будет сочетать в себе научно-просветительский центр, объекты культуры и образования…


Культура

Гродна наведае аўтар унікальнай кнігі, прысвечанай гісторыі жыцця Васіля Быкава


У чацвер, 7 мая, Гродна наведае Сяргей Шапран, аўтар унікальнай кнігі, прысвечанай гісторыі жыцця Васіля Быкава. Сустрэча з аўтарам пачнецца а 19.00 па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Кожны ахвотны зможа атрымаць кнігу з подпісам і пажаданнямі аўтара, а таксама пачуць жывы голас Васіля Быкава.

Кніга «Васіль Быкаў: гісторыя жыцця» — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава. Кніга аздоблена здымкамі, большая частка якіх публікаецца ўпершыню. Сярод змешчаных на 734 старонках кнігі дакументах асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя раней архіўныя матэрыялы, рукапісы і эпісталярная спадчына Васіля Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944-1945 гг., ліставанне з Алесем Адамовічам, В.Аскоцкім, В.Астаф’евым, Рыгорам Барадуліным, В.Някрасавым, А.Твардоўскім). У тым ліку ўспаміны Ч.Айтматава, С.Алексіевіч, Г.Бакланава, С.Быкава, В.Быкавай, Г.Бураўкіна, Б.Васільева, М.Гарбачова, І.Карпюк, З.Пазьняка, С.Шушкевіча.

Кніга «Васіль Быкаў: гісторыя жыцця», якая выйшла ў супольным праекце «Гарадзенскай бібліятэкі» і «Бібліятэкі Бацькаўшчыны», складаецца з 2-х тамоў. Першы том пабачыў свет у красавіку бягучага года, а другі мае выйсці ў чэрвені напярэдадні 85-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева