Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Беларускі спектакль трапіў у атмасферу ўсерасійскай гістэрыі
    Рэжысёр Андрэй Саўчанка распавёў пра скандал пасля спектакля “Бі-Лінгвы” ў Маскве…
  2. На основе почерка Янки Купалы создали компьютерный шрифт
    «Самой сложной была буква «Ф» и «Ю» большая. Это было настоящее чудо, что мы ее нашли»...


Культура

У Мінску адбудзецца прэзентацыя календара аголеных беларускіх літаратараў

 

19 чэрвеня ў 18:00 у бар-клубе “6А” (Партызанскі праспект, 6A) адбудзецца прэм’ера-прэзентацыя супольнага арт-праекта для альманаха pARTisan. “КАНЕЦ СЛОВАЎ” — гэта “вечны” каляндар аголеных беларускіх літаратараў.

У праграме: дзявочы слэм, эратычны аукцыён, паэтычнае караоке. Музыка: Андрэй Такінданг, Сяргей Пукст. Словы і дзеяньні: Віктар Шалкевіч.

“Вечны” каляндар “Канец словаў” — прэцэдэнт комплекснай прамоцыі беларускай літаратуры праз аранжыроўку актуальных тэкстаў гламурным візуальным шэрагам з элемэнтамі ню.

“Канец словаў” можна разумець па-рознаму — як вычарпанасць творчага акту, пэрспэктыву новага тэксту альбо невербальнае выказванне літаратара. Таму тут ёсць месца і аголеным азадкам, і тэкстам (у літарах і малюнках), і іх агульным кантэкстам — той прасторы, дзе ў галовах з’яўляюцца словы.

Фатографы арт-календару: Андрэй Шчукін і Дзяніс Нядзельскі.

12 месяцаў:

СТУДЗЕНЬ — Віктар Шалкевіч
ЛЮТЫ — Віталь Рыжкоў
САКАВІК — Юрась Барысевіч
КРАСАВІК — Севярын Квяткоўскі
ТРАВЕНЬ — Анатоль Івашчанка
ЧЭРВЕНЬ — Андрэй Такінданг
ЛІПЕНЬ — Андрэй Хадановіч
ЖНІВЕНЬ — Сяргей “Пістончык” Прылуцкі
ВЕРАСЕНЬ — Андрэй Адамовіч
КАСТРЫЧНІК — Усевалад Сьцебурака
ЛІСТАПАД — Ільля Сін
СЬНЕЖАНЬ — Лявон Вольскі

а таксама Валянцін Акудовіч (на вокладцы)

Удзельнікі аб праекце:

Юрась Барысевіч: “Я пагадзіўся на ўдзел таму, што вырашыў прынесці мужчынскае цела ў ахвяру жаночаму воку. Менавіта такі варыянт мне і прапанавалі, экстрэмальны — узімку голым паздымацца… Я не страшыўся мерзнуць. І нельга сказаць, што я быў ужо зусім голым. У мяне быў абутак — балея з цэментам. А з вопраткі ў мяне была рыдлёўка”.

Анатоль Івашчанка: “Я не лічу гэта хуліганcтвам. Магчыма, калі б мы пазавалі зусім голымі, ці калі б мы былі дзяўчатамі, — гэта было б па-хуліганcку”.

Севярын Квяткоўскі: “Ідэя для нашага псеўдапурытанскага грамадзтва досыць хуліганская. А я люблю хуліганіць — інтэлектуальна, творча. І таму я з радасцю далучыўся. Я не эксгібіцыяніст. Але калі часам можна эпатаваць публіку, з задавальненнем гэта раблю”.

Сірошка Пістончык: “У гэтым німа ні рэвалюцыі, ні правакацыі — эта проста жэст, сваеабразнае запрашэньне да разгавора на балезненыя цемы. (…) У голава ліціратара наліцо дадатковае аружые у барбе з пурытанствам і ліцамерыем”.

Віталь Рыжкоў: “Падчас фотасесіі я думаў пра тое, што гэты чалавек, з якога мяне малявалі, ад нечага памёр. І гэтыя чорныя кропачкі на лёгкіх, і гэтыя ненатуральных — відаць, мёртвых — колераў унутраныя органы… У мяне бодзі-арт з дыягназам. Толькі я не ведаю — з якім”

Ільля Сін: “Я адразу ўсведамляў, што гэта будзе не проста прыгожая выява, але — адлюстраванне маіх ідэяў. Тое, што можна пабачыць у календары, не столькі фотапартрэт, колькі своеасаблівая мастацкая акцыя, якая называецца “Апаганьванне іконы”. Фота — тая форма, у якой гэта акцыя ўвасобілася”.

Андрэй Хадановіч: “У Беларусі аднойчы мусіць распрануцца кожны. Калі літаратары — святарныя каровы, настаўнікі жыцця, жывыя помнікі самім сабе, аголеная задніца — адзіны жывы атрыбут, які ўва ўсім гэтым ёсць. Нешта гарантавана “сваё”.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева