Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Дыктатура можа дапамагчы беларускім творцам дайсці да еўрапейскага чытача
    Вядомая чэшская пісьменніца Ірэна Доўскава наведала Мінск для ўдзелу у фестывалі еўрапейскай прозы «Еўрапеана»...
  2. Беларускі спектакль трапіў у атмасферу ўсерасійскай гістэрыі
    Рэжысёр Андрэй Саўчанка распавёў пра скандал пасля спектакля “Бі-Лінгвы” ў Маскве…


Культура

Сяргей Пукст прэзентуе зборнік уласнай паэзіі

 

Беларускія музыкі кінуліся пісаць кнігі. Адныя друкуюць уласныя падарожныя нататкі, іншыя — азіранні за сваім вірлівым асяроддзем. Мінскі эксцэнтрык і кароль сюррэалістычнай імправізацыі, джазавы нігіліст і рок-гвалтаўнік Сяргей Пукст выдаў зборнік уласных вершаў і эсэ “Чужой воздух” і цяпер прэзентуе яго ў сэрцы сталіцы ды грае жывы канцэрт.

Месца: кнігарня “Ў” (Мінск, пр.Незалежнасці, 37А).

Час: 12 лютага, 19.00.

Нарэшце ў пукстаманаў і проста цікаўных мінчукоў узнікне магчымасць пачуць тое, што часта ўпускаецца ў клубным тлуме, між гукаў музыкі, людзкога гоману і агульнай мітусні тонкую лірыку Пукста. Госці прэзентацыі ўволю надыхаюцца чужым свабодным паветрам, а шчаслівыя ўладальнікі зборніка займеюць магчымасць перыядычна паўтараць гэты дзіўны досвед: у кнізе няма знакаў прыпынку і загалоўных літар, гэта суцэльнае чаргаванне крыку, стогну і дыхання.

Дадатковая інфармацыя:

http://community.livejournal.com/pukstomania/

Кантакт:

[email protected]

+ 375 17 290 63 06 (гар)

+375 29 872 26 35 (мтс)

+375 44 754 58 91 (вел)

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева