Украінскія музыкі заспявалі па-беларуску. «Фіолет» — «Мейсца пакуты»
Ва Украіне распачынаецца кампанія «Украінская музыка для Беларусі», у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэставую тэматыку.
Ініцыятарам кампаніі выступіла грамадская арганізацыя Цэнтр рэгіянальнага развіцця «Супрацоўніцтва без межаў». Першым для беларусаў заспяваў гурт «Фіолет» з горада Луцка. Па словах лідэра «Фіолету» Сяргея Мартынюка, ідэя заспяваць песню на беларускай мове ў гурта з’явілася ўжо даўно.
«Гэта беларускамоўная песня «Мейсца пакуты» аўтарства Яна Маўзера, вакаліста вядомага беларускага альтэрнатыўнага гурта MAUZER, які падарыў яе нам, — кажа Сяргей Мартынюк. — Ідэя заспяваць беларускамоўную песню на пратэставую тэматыку з’явілася ў нас пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў канцы мінулага году. І пасля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту ў Мінску. Гэтым самым мы паказваем сваю салідарнасць с беларускім народам. Тое, што нашу ініцыятыву вырашыла падтрымаць грамадская арганізацыя Цэнтр «Супрацоўніцтва без межаў», дадало нам дадатковага імпэту для нашай творчай працы над гэтай песняй».
Обсудим?