Другие материалы рубрики «Культура»

  1. «Рок-солидарность» доберется до чиновников и поп-звезд
    Поклонники белорусских групп и исполнителей, которых по политическим мотивам внесли в так называемый «черный список», объединяются под флагом общественной кампании...
  2. Финалисты «Еврофеста»: это будет не борьба, а игра (видео)
    Зрители и жюри совместными усилиями отсеяли десять конкурсантов, оставив шансы на поездку в Баку пятерым...

Культура

Новы альбом IQ48 — не толькі пра зязюль ў лясах і блакітныя рэчкі

 

4 лістапада на музычных лэйблах «БМА» i Vigma адбудзецца рэліз новага альбома HMR гурту IQ48, піша БелаПАН.

HMR — абрэвіятура ад Heavy Metal Rock. Менавіта так напрыканцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў «прасунутая» моладзь азначала практычна ўсю больш-менш цяжкую рок-музыку. Якраз тады сфармаваўся музычны і жыццёвы светапогляд музыкантаў з IQ48, а таксама пабачылі свет культавыя музычныя альбомы, якія змянілі эпоху i людзей. Такім чынам, HMR — даніна павагі тым часам і той музыцы, так бы мовіць, вяртанне да каранёў ну і, канешне, самаіронія.



«Гэтыя песні былі напісаныя яшчэ год таму, калі здавалася, што ў нас усё добра: і бакс такі класны, і трактары працуюць у полі, — з усмешкай распавёў 26 кастрычніка журналістам у Мінску гітарыст гурту Яўген Бузоўскі. — Было ўсялякае тады — і нейкія цяжкасці са складам групы, з рэгіянальнымі прамоўтарамі. Але здараліся і прыемныя моманты — у мяне, напрыклад, дачка нарадзілася. Адсюль і песні. Напрыклад «Антыкар`ера», здаецца, накіравана супраць кар`ерызму, а насамрэч... паўплывала дачка. Так што, калі паслухаеш альбом, то знойдзеш там і станоўчыя эмоцыі, і нейкі цёмны, адваротны бок жыцця. Але ў выніку ўсё ж нейкі аптымізм застаецца».

«Можа, гэта некалькі пафасна гучыць, — прызнаўся Яўген, — але мы верым у тое, што музыка яшчэ можа нешта зрабіць, у тым ліку і ў нашай краіне. Хай гэта будзе 100-200 чалавек, якія набудуць ці спампуюць дыск, паслухаюць і зразумеюць: вось ёсць людзі, якія спяваюць на беларускай мове не толькі пра тое, што ў нас зязюлі ў лясах і блакітныя рэчкі. Няхай ведаюць, што ёсць музыкі, якія знаходзяцца ў беларускім асяроддзі і робяць адэкватныя рэчы».

Вакаліст IQ48 Аляксандр Ракавец паведаміў, што, акрамя дзесяці кампазіцый аўтарства IQ48 на дыску будзе яшчэ і трэк «Дай сілы!», запісаны сумесна з вядомым беларускім рэперам Vinsent`ам. У адной з кампазiцыяў альбома упершыню на Беларусi выкарыстаны экзатычны музычны iнструмент — вамола.

Прэзентацыя альбому HMR пройдзе 4 лiстапада ў мінскім клубе RE:PUBLIC пры падтрымцы гурту «Разбітае сэрца пацана», а таксама «зорных» гасцей.

Оценить материал:
Средний балл - 4.69 (всего оценок: 10)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...