Другие материалы рубрики «Культура»
-
Беларускі спектакль трапіў у атмасферу ўсерасійскай гістэрыі
Рэжысёр Андрэй Саўчанка распавёў пра скандал пасля спектакля “Бі-Лінгвы” ў Маскве… -
На основе почерка Янки Купалы создали компьютерный шрифт
«Самой сложной была буква «Ф» и «Ю» большая. Это было настоящее чудо, что мы ее нашли»...
- Першы сольны канцерт Tonqixod пройдзе ў тэатры
- В Большой возвращается «Царская невеста»
- Uzari & Maimuna выступят 11-ми в первом полуфинале «Евровидения-2015»
- Комедию о смерти Сталина снимут в Англии
- Десятки произведений китайского живописца Лян Юнхэ представлены в Минске
- Виолончельную сюиту Баха сыграли в метро на индийской маримбе
- Профессиональные музыканты сыграли Баха в переходах Минского метро
- Купалаўскi шрыфт — ад А да Я
- На Червенском рынке гукали весну
- Выставка к 140-летию самого известного издателя белорусской книги ХХ века
Культура
Фестываль сярэднееўрапейскай літаратуры “Шэнгенка” пройдзе ў Мінску
Фестываль сярэднееўрапейскай літаратуры “Шэнгенка” адбудзецца ў Мінску ў сакавіку.
“Шэнгенка” — гэта магчымасць пазнаёміцца з літаратурнымі і філасофскімі творамі еўрапейскіх зорак першай велічыні. Імпрэзы, прысвечаныя літаратурам і філасофска-сацыялагічнай думцы Чэхіі, Венгрыі, Славакіі, Польшчы, цягам месяца пройдуць у цэнтры Мінска ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а).
Ініцыятар праекта — “Лабараторыя навуковага і мастацкага перакладу”, што аб’ядноўвае пачаткоўцаў і прафесіяналаў у галіне перакладу тэкстаў з замежных моваў, а таксама даследуе і распрацоўвае беларускую гуманітарную навуковую тэрміналогію і прынцыпы транслітарацыі. Кнігі серыі “Сярэдняя Еўропа” — плён двухгадовай дзейнасці лабараторыі па перакладзе твораў сучасных чэшскіх, славацкіх, венгерскіх і польскіх аўтараў на беларускую мову.
Суарганізатары — культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Расклад імпрэзаў фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры “Шэнгенка”
(галерэя “Ў”, пачатак а 19-й)
12 сакавіка. Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці, адбудзецца літаратурная вечарына “Мультыкультурная віза”, прысвечаная феномену сучаснай сярэднееўрапейскай літаратуры, у якой аўтары змаглі выйсці за вузкія межы нацыянальнага і ўзняліся да глабальнага сусветнага мыслення.
Кнігі, якія будуць прэзентавацца на сустрэчы:
• Петэр Надаш. Канец аднаго сямейнага рамана (раман);
• Рудольф Слобада. Розум (раман);
• Тадэвуш Ружэвіч. Без (выбраная паэзія);
• Анджэй Стасюк. На шляху ў Бабадаг (падарожная эсэістыка);
• Дамінік Татарка. Культура як стасункі (выбраныя эсэ).
У прэзентацыі бяруць удзел перакладчыкі Алесь Карцель, Святлана Богуш, Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, а таксама славацкі паэт і выдавец Петэр Мілчак. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук.
15 сакавіка. Філасофская сустрэча “Наш вясёлы апакаліпсіс”. Філасофія для нас пачынаецца недзе ў Грэцыі і далей пасяляецца дзесьці ў Германіі і Францыі, але зусім не ў нашых найбліжэйшых суседзяў. Кнігі серыі “Сярэднееўрапейскае мысленне” імкнуцца пераадолець гэты стэрэатып.
Кнігі, якія будуць прэзентавацца на сустрэчы:
• Лешак Калакоўскі. Наш вясёлы апакаліпсіс (зборнік эсэ);
• Іржы Пржыбань. Дысiдэнты права: пра “аксамітныя рэвалюцыі” 1989 года, спосабы легітымацыі, фікцыі легальнасці і сучасную версію грамадскае дамовы (манаграфія);
• Юзэф Тышнэр. Мысленне паводле каштоўнасцяў (манаграфія).
Чакаецца таксама прыезд і аўтограф-сесія аднаго з аўтараў — чэшска-брытанскага тэарэтыка права, філосафа, прафесара Іржы Пржыбаня. Сярод выступоўцаў — перакладчыкі і філосафы Аляксей Ластоўскі, Таццяна Урублеўская, Павел Баркоўскі, Валянцін Акудовіч, Лілія Ільюшына. Вядоўца імпрэзы — Ігар Бабкоў.
20 сакавіка. Сацыялагічна-паліталагічная сустрэча “Паўстанне Еўропы”. Для Беларусі тэмы гістарычнага фармавання нацыі, адметнасці шляхоў паўставання вялікіх і малых этнасаў, пакручастасці лёсаў тых народаў, што гістарычна пражывалі на землях ад берагоў Дуная да берагоў Дняпра, вельмі блізкія і надзвычай цікавыя.
Кнігі, якія будуць прэзентавацца на сустрэчы:
• Iштван Бiбо. Пра гаротнасць малых усходнееўрапейскіх дзяржаваў (навукова-палемічная праца);
• Анджэй Валіцкі. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм (зборнік навуковых артыкулаў).
Сярод выступоўцаў — перакладчыкі і рэдактары, сацыёлагі і палітолагі: Андрэй Храпавіцкі, Анатоль Сідарэвіч, Генадзь Сагановіч, Андрэй Казакевіч, Ігар Бабкоў, Аляксей Дзермант. Вядоўца імпрэзы — Аляксей Ластоўскі. Галерэя “Ў”. Пачатак а 19-й.
26 сакавіка. Літаратурная вечарына “Пражская вясна ў Мінску”. Прэзентацыя твораў чэшскай літаратуры як сусветна вядомых класікаў, так і сучасных папулярных аўтараў у дыхтоўных беларускіх перакладах:
• Багуміл Грабал. Я абслугоўваў ангельскага караля (раман);
• Эган Бонды. Запрашэнне на вячэру (выбраныя творы);
• Міхал Вівэг. Цудоўныя гады сабаку пад хвост (раман);
• Ірэна Доўскава. Моцны Жбуць (раман).
У прэзентацыі бяруць удзел перакладчыкі і рэдактары Вераніка Бяльковіч, Ганна Янкута, Лявон Баршчэўскі, Віктар Жыбуль і віртуальны Макс Шчур. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Вядоўца — куратар серыі “Чэшская калекцыя” Сяргей Сматрычэнка.
29 сакавіка. Мемуар-вечарынка. Жанр белетрызаваных успамінаў заслужана мае вялікую папулярнасць у свеце. Рэальныя падзеі часцяком могуць быць больш фантастычнымі і неверагоднымі за самую выкшталцоную выдумку, асабліва калі вядзецца пра трагічныя падзеі еўрапейскай гісторыі ХХ стагоддзя.
На сустрэчы будуць прэзентаваныя наступныя кнігі:
• Жо Лангерава. Калісьці ў Браціславе. Маё жыццё з Оскарам Л.;
• Ян Рознэр. Сем дзён да пахавання;
• Імрэ Кертэс. Страчаны лёс;
• Шандар Марай. Споведзь мешчаніна.
Удзел возьмуць перакладчыкі Павел Раага, Таццяна Абдулхакава, Святлана Рогач, Ірына Дарафейчук. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Вядоўцы — Андрэй Хадановіч і Сяргей Сматрычэнка.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева