Другие материалы рубрики «Выборы»
-
Кто ж его посадит? Он же уже сидит!
Оппозиция обсуждает вариант выдвижения политзаключенного единым кандидатом на президентских выборах 2015 года… -
«Справедливый мир»: о едином кандидате идут разговоры, а не переговоры
Белорусская партия левых «Справедливый мир» намерена участвовать в переговорах по избранию единого кандидата от оппозиции...
- В ЦИК не собирается проводить выборы президента в марте-апреле 2015 года
- Депутату местного совета от БХД до сих пор не выдали удостоверение
- Лидер брестской организации «Справедливого мира» вновь подала в прокуратуру жалобу на областную и городскую избирательные комиссии
- По данным НИСЭПИ, явка на местных выборах была на 20,4% меньше той, которую зафиксировал ЦИК
- ОГП: давление на спикеров продолжается и после выборов
- Ермошина: серьезных нарушений на выборах нет
- Игорь Ляльков: Минск стал лидером по числу фальсификаций
- Лукашенко: выборы будут честными, открытыми и справедливыми
- Лукашенко проголосовал на выборах депутатов в местные советы
- …и выпить за торжество народовластия
Выборы
Уладзімір Някляеў: “Я прыйшоў, каб вы ўдыхнулі волі!”
Напярэдадні 19 снежня 2010 года кандыдат у прэзідэнты, знакаміты паэт Уладзімір Някляеў даў незвычайнае інтэрв’ю. На мае пытанні ён адказваў радкамі са сваіх вершаў. Не ведаю, ці было дагэтуль такое інтэрв’ю з якім-небудзь літаратарам у іншых краінах, але ў Беларусі — дакладна не.
Бліжэйшым часам, пакуль Уладзіміра Пракопавіча трымаюць за кратамі КДБ, задаць яму пытанні нерэальна. Але атрымаць ад яго адказы — калі ласка! З намі гавораць ягоныя вершы.
— Спадар Уладзімір, здаўна ў беларусаў была завядзёнка, што калі сустракаліся на шляхах-дарогах нашай Сінявокай два незнаёмцы, то мусілі адно ў аднаго запытацца: “Скуль ты ёсць?”. І з таго адказу шмат чаго пра чалавека рабілася зразумелым… А расскажыце Вы пра сваё паходжанне?
— Крэўны сын Някляева Пракопа,
Стасі Магер роднае дзіцё.
— Ведаю, што Ваш бацька — рускі, маці — беларуска. Чыя кроў мацнейшая?
— Кроў мая руская — Волга і стэп —
у беларускай ніяк не патоне.
— А як адбілася тое, што нарадзіліся Вы ў знакавым месцы беларускай гісторыі — у Крэва?
— Па-над Юравай гарой,
Па-над Магеравым полем,
Па-над крэўнай стараной
З неба мой развейце попел.
Па-над Крэвам, дзе святыя
Для мяне пагоркі ўсе...
Ціха лягу я на тыя,
Куда вецер занясе.
— Большую частку жыцця Вы пражылі ў Менску. Ці стаў ён для вас родным?
— Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага…
— Пра Вас шмат гавораць як пра скаральніка жаночых сэрцаў. Ці пісалі вы вершы, прысвечаныя вашым каханым… Напрыклад, першай жонцы Людміле, з якой пражылі больш за 30 гадоў?
— Дай руку, хай спаткаюцца
Акіяны пяшчоты і млосці...
Маладосць прадаўжаецца
Успамінамі аб маладосці.
Ты абрана прыродай,
Яна табе права дае
Таямніцай валодаць —
I не знаць пра яе.
Спачуваць?.. Ці зайздросціць?..
Твайго болю збаўлення
Не ўспомню!
Маладзік маладосці
Акругляецца ў поўню.
— Акрамя Ілоны, дачкі Людмілы, у вас ёсць і супольнае дзіця — Ева… Ці ставала часу тату-паэту, душы вольнай, на клопаты сямейныя, на выхаванне?
— Купі мне самую казачную кнігу.
Купі мне дождж.
Купі мне човен,
Купі маленькую малпу,
Купі гушкалкі
I гэтую крычалку, у якую крычыць
Дзядзька міліцыянер...
Я купіў марожанае —
I гэтага ёй хапіла.
— Як здарылася, што Вы ўзялі другі шлюб — з Вольгай?
— Ува ўсім, што ёсць, было і будзе —
Ані ў чым цябе магло не быць.
Цуды ўсе ў адным-адзіным цудзе:
У неверагодным цудзе
Жыць.
— Вы падоўгу жылі за мяжой, далёка ад родных… Як давалася расстанне?
— Тут не забыты плач.
I не забіты смех.
Не аціхае спеў чарод птушыных.
Тут дождж не проста дождж.
I снег не проста снег.
Бо гэта дождж і снег
над берагам
Айчыны.
— Пра што просіце ў Бога?
— …Як смерць, бялее маці,
Кажа маці: “Не прасі.
Ані каліва якога,
Ні свайго і ні чужога,
Як бы ты ні бедаваў,
Не прасі нічога ў Бога —
Ён і так табе ўсё даў…”
— Што для вас воля?
— Ніхто не змог, як воля, вольным стаць...
Хоць абдымайся з воляю аберуч —
Паэту вольнай птушкай не спяваць,
Не паляваць тырану вольным зверам.
Усім на волю Бог дае іспыт —
І не займець збавення ад іспыту:
Адзін раз воля — калі ты з нябыту,
Другі раз воля — калі ты ў нябыт.
— То бок, паэт — нявольнік, ён не належыць сабе?
— Пазбыўшы нябыт, ты з'явіўся на свет,
Каб свету здзівіцца.
Калі ты званар ці калі ты паэт,
Жыві на званіцы.
Няхай на зямлі хоць патоп, хоць пажар,
Хоць ліха ды войны,
Калі ты паэт ці калі ты званар,
Ты лішні, ты вольны.
— А ці часта даводзіцца быць на самоце? І што для вас як для паэта і як для чалавека стан “сам-насам”?
— Чужы чужым — яны знайшлі свайго,
Не свой сваім — яны пайшлі з чужымі,
Не тузайся ні з тымі, ні з другімі.
Як ты адзін — ты больш за аднаго.
— Ці ёсць у вас нейкае вызначэнне для сябе: як даведацца, што паэзія — твая абранасць?
— Калі пісаць, дык толькі так пісаць,
Як бліскавіцу доўжыць бліскавіцай,
Як з вены ў вену кроў пераліваць…
Пісаць, як спавядацца і маліцца.
— То бок, паэта можна судзіць па тым, як ён піша?..
— Мой родны!.. Бог табе судзьдзя.
Суды сабе падобных лепяць.
Якая песьня ў лебедзя?
Як лебедзь.
Ах, лебедзяў прыгожа б’юць!
Як выжыць — я магу параіць.
А вершы пішуць — як жывуць.
Як дыхаюць. Як паміраюць.
— Дзеля чаго Вы, беларускі паэт Уладзімір Някляеў, прыйшлі ў палітыку?
— Як пытанне — так адказ наўпрост:
Я прыйшоў, каб вы ўдыхнулі волі,
Каб без страху ўсталі ў поўны рост
І на ток не леглі ўжо ніколі!
Каб у родным краі валадарылі
Бог на небе, праўда на зямлі,
Каб збылося ўсё, пра што вы марылі!..
Я прыйшоў, каб вы перамаглі!
— І дзеля гэтага гатовыя паставіць на карту ўсё, што маеце?
— I запытаўся ён пасля ўсяго:
"Калі жывеш ты, то ў імя чаго?"
І засмяяўся я: "Цяпер якраз
Не адкажу, бо ведаю адказ".
Последние Комментарии