Мнения других авторов
- 28.03 // 12:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як інвестыцыі закапваюцца ў зямлю // Статья
- 27.03 // 12:38 Анна Красулина. ТАЛАКА. Как реформировать энергетику Беларуси и избежать войны // Статья
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
- 25.03 // 11:53 Таццяна Караткевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Воля да Волі // Статья
Другие Мнения этого автора
- 04.09 // 10:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Антыблогер // Статья
- 27.08 // 10:52 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. 50 // Статья
- 19.08 // 11:11 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Нацыя двухногіх зэдлікаў // Статья
- 12.08 // 11:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Зямля пад крыламі хімеры // Статья
- 05.08 // 11:27 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Краіна хакераў // Статья
Мнение
Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Я не люблю Ганну
Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». |
Спрэчкі апошняга часу ўводзяць у ступар. Тэмы розныя: правапіс, знос старой архітэктуры, гамафобія... А хор гучыць аднолькава. Мора патэтыкі, пераборы і перахлёсты, агрэсіўныя наезды... І паўсюль выклік – а ты “за” ці “супраць”? Ходзіш сабе й разважаеш: “за”? – ды быццам бы не. “Супраць”? – ды й ня супраць. Як у тым вершы: “Я не люблю Ганну”. Ня ў сэнсе ненавіджу ці грэбую, а ў сэнсе – роўна дыхаю ў бок Ганны. Такая пазыцыя паміж “за” і “супраць”, як паміж любоўю і абавязкам, называецца – устрымаўся. Гэта ня значыць, што мне па-барабану. “Устрымаўся” – мая актыўная грамадзянская пазыцыя, найбольш адэкватная ў гэтым месцы і ў гэты час.
“Устрымаўся” сёньня ў Беларусі – найлепшы спосаб будаваньня адносінаў з іншымі, бо твае “за” ці “супраць” урэшце нічога ня вартыя й нічога ня значаць. Гэта лёгка спраўджваецца на выбарах. І такі самы вынік у спрэчак. Ад цябе не залежыць – ані зносы дамоў, ані правапіс, ані гамафобія. Мы то думаем, калі “лезем”, што пратэстуем або салідарызуемся, а выходзіць – дэфармуемся і дэградуем патроху...
Гендэрная праблематыка ўварвалася ў нашы СМІ з агрэсіўным выклікам: “за” ці “супраць”? Характэрны рэпартаж паказалі на БТ. Пытаньне стаяла так: колькі працэнтаў жанчын за рулём ня возяць з сабой аптэчкі? Даішнікі спыняюць кабетак, тыя кідаюцца да багажнікаў. Ёсьць? Няма?.. А колькі ў яе тут усякіх “бабскіх штучак”!.. Ну, словам, працэнтаў 60, здаецца, з тых, каго спынілі, аварыйнага знаку ня мелі. Якія высновы? Бабы-дуры! Каб паказаць гэта, ані сапраўднае статыстыкі ня трэба, ані параўнаньня з вадзіламі процілеглага полу. Кожнаму ясна, што такое жанчына за рулём...
А вось цэлае ток-шоў бярэцца абмяркоўваць кабету-цяжкаатлетку – пра няправільнасьці яе спартовай арыентацыі. Яна кажа – мне падабаецца... Стой, ты ж нараджаць ня будзеш, дура! Ды ў мяне іншыя прыярытэты па жыцьці... Жэншчына павінна раджаць! Ды я й нараджу, калі захачу... Не, ты ўжо сапсавала сабе нараджальныя дзялы!
А тут змагары ідуць на дэманстрацыю пратэсту супраць рэжыму. А тут прадстаўнікі сэксменшасьцяў кажуць – і мы супраць рэжыму! А змагары ім: а мы супраць вас, вы нас кампрамэтуеце! А тыя – і мы супраць вас! Скажам вось эўрапейцам, каб не давалі вам грошай!..
А што я? “За” ці “супраць”?
Я ўстрымаўся. Задумаўся. Якраз было 1 траўня і, у поўнай адпаведнасьці з тэмай сьвята, задумаўся пра салідарнасьць. Тэма, на першы погляд, дохлая, але толькі на першы погляд. Братэрства, любоў, аднадумства, узаемадапамога, супадзеньне інтарэсаў?.. Што яшчэ? Але гэта ўсё і так сваімі словамі называецца. А што называецца словам салідарнасьць?
Салідарнасьць – адносна новы тып чалавечых дачыненьняў. Нарадзіўся ён у часы Францускай рэвалюцыі, а найбольш поўна – як фэномэн – рэалізаваўся ў аднайменным прафсаюзе. Салідарнасьць і можа рэалізавацца толькі як салідарнасьць працоўных. Усе іншыя маркіроўкі (нацыянальная, рэлігійная, полавая) ператвараюць салідарнасьць у таталітарнасьць. Праўдзівая салідарнасьць месьціцца паміж любоўю і абавязкам. (Усё адно як паміж нашымі “за” і “супраць”.)
Салідарнасьць працы не вымагае ад цябе быць “за” альбо “супраць”. Яна толькі сагравае тваю душу і настройвае адпаведным чынам будаваць дачыненьні зь іншымі. Любіць Ганну гэтак жа неабавязкова, як і ненавідзець яе. Салідарнасьць працы выключае ангажаванасьць, бо ня ведае розьніцы плоці, нацыі альбо веры. Ёсьць праца і яе вымярэньне – плён – тое, па чым пазнаюць нас і мы пазнаем іншых.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии