Мнения других авторов
- 28.03 // 12:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як інвестыцыі закапваюцца ў зямлю // Статья
- 27.03 // 12:38 Анна Красулина. ТАЛАКА. Как реформировать энергетику Беларуси и избежать войны // Статья
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
- 25.03 // 11:53 Таццяна Караткевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Воля да Волі // Статья
Другие Мнения этого автора
- 25.03 // 08:29 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Шлях Волі // Статья
- 06.03 // 18:08 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Вайна Лукашэнкі // Статья
- 30.12 // 14:00 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Комплекс Саланевіча // Статья
- 09.08 // 12:33 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. «СОМ-57» і «СУ-27-М» // Статья
- 02.02 // 12:54 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. З таго свету табе адзавуся // Статья
Мнение
Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Накіды на закіды намесніка старшыні “Маладога фронту” Івана Шылы
Уладзімір Някляеў. Паэт, лідэр агульнабеларускай кампаніі “Гавары праўду!” |
Ад пачатку разумеючы, што, апрача ціску ўлады, грамадзянскую кампанію “Гавары праўду!” будзе паскубваць, не роўна дыхаючы, яшчэ й апазіцыя, я ўзяў за правіла не адказваць ні на якія закіды ў наш бок. Не ўлазіць ані ў якія апазіцыйныя разборкі. Не губляць на гэта сілы і час займацца справай. Аднак правілаў, як вядома, не бывае без выключэнняў…
Чаму я вырашыў адказаць (пры ўсіх астатніх папроках і абвінавачваннях) менавіта на закіды Івана Шылы? Па-першае, таму што сімпатызую яму асабіста: ён з тых маладафронтаўцаў, дзеянні якіх (а значыць, і пазіцыя) заслугоўваюць павагі. Па-другое, таму што ён з таго пакалення, дзеля якога (і з якім) мы й распачалі грамадзянскую кампанію “Гавары праўду”.
З якой мэтай?
Вось дакумент, які называецца “Стратэгія кампаніі “Гавары праўду” і які перададзены мной у рабочую групу па выпрацоўцы агульнай стратэгіі аб’яднанай апазіцыі на чарговых прэзідэнцкіх выбарах.
Цытую пачатак:
“Кампанія “Гавары праўду!” ствараецца ў знешнепалітычнай і унутрыпалітычный сітуацыі, спрыяльнай для перамогі дэмакратычных сіл у Беларусі.
Дзейнасць кампаніі ўнутры краіны скіраваная на стварэнне ўмоў для дасягнення перамогі, найпершай з якіх з’яўляецца адзінства дэмакратычных сіл. Пры немагчымасці кансалідацыі кампанія дзейнічае самастойна.
Знешнепалітычная дзейнасць кампаніі скіраваная на ўзаемадзеянне з палітычнымі сіламі, якія сваімі ўплывамі здольныя наблізіць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі да дэмакратычных стандартаў” .
Тое, што гэты дакумент дасюль мы не публікавалі — не стратэгія, а тактыка. Трэба было паспець набрацца сілы да таго, як нас паспрабуюць знішчыць. І мы паспелі.
Калі мэта ўсталяваць дэмакратыю “нічога не ўяўляе ў ідэйным сэнсе”, дык што тады ў тваім разуменні ёсць ідэя, Іване?
Адзін з доказаў нашай “безыдэйнасці” нібыта ў тым, што, не надта разлічваючы на перамогу ідэі (духу), мы ўключылі ў барацьбу не духоўнае, а матэрыяльнае: грошы. Што мы перакупляем сяброў розных партый і рухаў, на шматкі раздзіраючы апазіцыю, якая дасюль была цэласнай, а пра грошы нават не сніла.
Пакінем у баку сны…
Калі мы пралічвалі, якія сродкі спатрэбяцца для правядзення кампаніі, мы разумелі: колькі б мы грошай ні сабралі — у Лукашэнкі іх будзе больш. Амапаўцу заплацяць не столькі, колькі валанцёру. Але кожнаму — за што?.. І ў гэтым “за што?” — перавага кожнага валанцёра над кожным амапаўцам.
Разумеючы гэта, разлічвалі і разлічваем мы не на грошы, а на людзей. На цябе, Іване, і на такіх, як ты.
У нас зусім не столькі сродкаў, як некаму ўяўляецца. Проста мы стараемся эфектыўна іх скарыстоўваць. Канцэнтруем на асноўных напрамках. Таму кожны раз вырашаем задачы, якія ставім. Якія — прыступка за прыступкай — вядуць нас да мэты.
Я веру ў тое, што мы да яе дойдзем. Што пераможам — і зменім Беларусь.
Цябе цікавіць: у які бок?..
Праз канстытуцыйную рэформу ў бок парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі з наданнем усё большых паўнамоцтваў парламенту і абмежаваннем паўнамоцтваў прэзідэнта, каб у Беларусі ніколі ўжо не ўзнікла не тое што дыктатура — сама магчымасць яе.
Праз эканамічную рэформу ў бок рынкавай эканомікі з рэальнымі інвестыцыямі ў вытворчасць, у новыя тэхналогіі, з непарушнай прыватнай уласнасцю — у тым ліку на зямлю.
Праз абедзьве рэформы ў бок насамрэч незалежнай, заможнай, дэмакратычный — з еўрапейскімі традыцыямі — Беларусі. З еўрапейскімі традыцыямі, бо нашы продкі — стваральнікі адной з першых (і найлепшых) еўрапейскіх канстытуцый.
Усё гэта ўжо даўно павінна было б у нас быць. Чаму ж да сёння мы гэтага не дасягнулі? Чаму 16 гадоў (амаль усё тваё свядомае жыццё, Іване) у Беларусі пануе ўлада, якая спляжвае ўсё беларускае? Чалавечае. Годнае, высокае… Каго, апроч улады, у тым вінаваціць? Апазіцыю? Каго ў апазіцыі?..
Я не стаў вінаваціць нікога, апроч сябе самога. Тое самае раю зрабіць і астатнім.
Сам я ў гэтым часе жыў. І нічога нельга спісаць на тое, што я паэт, што палітыка — не мая справа. Ніхто не можа апраўдацца тым, што ён не палітык. Бо кожны — грамадзянін.
Праблема, зразумела, не ў маіх — ці ў нечых — рэфлексіях. Не ў віне і пошуках апраўданняў. Усё гэта мной адкінута (пакінута на пасля), каб не замінала. Каб ясна бачыць мэту і шлях да яе.
Я б вельмі хацеў, каб на гэтым шляху ты быў побач, Іван. Не зважаючы на плёткі і чуткі, быў з праўдай. Бо, як сказаў невядомы мне палкоўнік з відэароліка, знятага ў дзень тваёй вайсковай прысягі: “Праўда ў нас адна”.
У траўні гэтага года прадстаўнікамі 12 моладзевых арганізацый быў прыняты “Мемарандум беларускае моладзі”. У ім сказана:
“…Мы, ніжэй падпісаныя прадстаўнікі моладзевых дэмакратычных аб’яднаньняў, падпісваем наступны мэмарандум галоўных патрабаваньняў да кандыдатаў у прэзыдэнты ад дэмакратычнага руху Беларусі:
Па-першае, кожны палітык, каторы агучыў свае прэзыдэнцкія амбіцыі, павінен ад пачатку сваёй перадвыбарчай дзейнасьці заклікаць грамадзянаў Беларусі ня толькі прыходзіць на выбарчыя ўчасткі, але і прыходзіць на галоўную плошчу Беларусі — плошчу Кастуся Каліноўскага, каб разам дамагацца праўдзівых вынікаў галасаваньня.
Па-другое, кожны кандыдат у прэзыдэнты, каторы прадстаўляе дэмакратычны рух, павінен патрабаваць правядзеньня свабодных выбараў і адстойваць сапраўдны падлік галасоў да поўнай перамогі”.
На мемарандум моладзі не адраэгаваў пакуль ніводны з магчымых кандыдатаў у прэзідэнты. Мочаш лічыць, Іван, што гэтым лістом да цябе я падпісваюся пад гэтым мемарандумам.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии