Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Аляксей Дзермант. ЭТНАСФЕРА. Пяціхвілінка мінуўшчыны

 

Па беларускім сеціве прайшла хваля замілавання мультфільмам, створаным з ініцыятывы грамадскай кампаніі “Будзьма”, дзе за пяць з лішкам хвілінаў паказаныя асноўныя падзеі беларускай гісторыі. Захапленне і пераважная ўхвала гэтай анімацыі зразумелая – людзі зсумаваліся па рамантычных эмоцыях і публічных маніфестацыях блізкіх сімвалаў. Усё проста, ясна і нібы не было апошніх сямнаццаці гадоў.


Матывы стваральнікаў таксама відавочныя – данесці ў максімальна сціслай форме да як мага большай аўдыторыі “праўдзівае” разуменне гісторыі тутэйшай зямлі. Тут і нацыянальная сімволіка праходзіць праз вякі, і прыхаваная літоўскасць, і спрадвечны вораг на Ўсходзе. Мы з вамі ўсё гэта добра ведаем, маўляў, хай даведаюцца іншыя. Веды лішнімі не бываюць, пытанне ў іх якасці і тым, дзеля якой мэты яны выкарыстоўваюцца. Давайце разбяромся з гэтым, але пачнем з некалькіх сюжэтаў.

Зачын анімацыі міфалагічны – ад цмокаў да ваўкалакаў. На жаль, адзін з самых унікальных нашых міфаў – паданне пра паходжане беларусаў ад князя Бая быў цалкам праігнараваны, хаця падобнага падання няма ні ў каго з нашых суседзяў і для гэткага твору ён пасаваў бы проста ідэальна. Бадай, самая ўдалая ва ўсім мультфільме – “ваўкалацкая” тэма (неўры – Усяслаў Чарадзей – сон Гедыміна пра заснаванне Вільні), бо паказвае адметнасць нашай міфалогіі і звязвае ключавыя моманты даўняй гісторыі. А вось “паганская” тэма, як звычайна, не пазбегла карыкатурнасці (жудасныя стоды) і недасведчанасці (наяўнасць персанажаў “кабінетнай міфалогіі”, якіх нашыя продкі насамрэч ніколі не ведалі).

Ад міфалагічнага часу адразу адбываецца пераход да часу гістарычнага – заснавання Полацка і пачатку дзяржаўнасці. Між гэтымі часамі добра глядзеўся б фрагмент пра этнічныя пачаткі беларускага народу, у прыватнасці, колькі кадраў пра балта-славянскія дачыненні. Зразумела, што фармат вымагае шматлікіх спрашчэнняў, але не пакідае ўражанне, што прафесійнай гістарычнай кансультацыі ў аўтараў анімацыі ўсё-такі не было. Шматпакутнага Скарыну адправілі вучыцца толькі ў замежжа, створаны ў пачатку XX стагоддзя бела-чырвона-белы сцяг ужо лунае ў ВКЛаўскую эпоху дый вялікае пытанне, ці існавалі тады “беларусы”?

Няўдалай здаецца спроба замяніць стрэатыпныя характарыстыкі пра “памяркоўны”, “рахманы” беларускі народ азначэннем “шалёны”. Па-першае, незразумела чаму менавіта шалёны, дзе гэта бачна ў гісторыі, па-другое, само слова мае адмоўныя канатацыі і таму непрыдатнае для самаазначэння. Хутчэй за ўсё, яно не прыжывецца, а калі прыжывецца, то не прынясе ніякай карысці. У гэтым таксама бачна адсутнасць глыбокай прапрацоўкі такога важнага аспекту стваральнікамі анімацыі. Відаць, псіхалагічны партрэт беларуса канструяваўся імі адвольна, без уліку яго рэальных асаблівасцяў. Бо ж антрапалагічна і ментальна беларусы належаць да кола паўночнаеўрапейскіх народаў і маюць з імі многія супольныя псіхалачныя рысы, акурат тут і трэба было б шукаць больш трапных характарыстык. Напрыклад, беларусы – грунтоўны народ. Укарэнены ў сваёй зямлі, грунце, які падыходзіць да справы па-паўночнаму разважліва, нетаропка, без паўднёвай мітусні і лішніх эмоцый, няхутка загараецца, але доўга гарыць.

Агулам, гэтая анімацыя — добры прыклад для вывучэння не столькі нацыянальнай свядомасці, колькі свядомасці яго стваральнікаў. Відаць, нездарма ён заканчваецца на 1991 годзе і той вобраз мінуўшчыны, якія нам хацелі данесці, паходзіць недзе адтуль. У 1994 годзе ён сутыкнуўся з іншай рэальнасцю і не змог стаць паноўным. Гэты мультфільм – спроба своеасаблівага рэваншу, рэанімацыя мроі пра ўтульны нацыянальны хутар, дзе ўсе нарэшце ўсвядомяцца ды загавораць па-беларуску. Ці будзе яна паспяховай?

Час не стаіць на месцы, цалкам можа быць, што ў бліжэйшай будучыні стануць неактуальнымі самі “нацыяналістычныя” візіі гісторыі, а побач з імі паўстануць рэгіяналісцкія або неаімперскія праекты накшталт Еўрапейскага Саюзу, якія скасоўваць ранейшыя межы ды адкрываюць новыя (або добра забытыя старыя) перспектывы. Вельмі не хацелася б, каб мы зноў не былі да гэтага падрыхтаванымі праз замілаванне прыгожымі, але мала прыдатнымі сёння гістарычнымі міфамі.

Аляксей Дзермант. Філосаф, этнакультуролаг. Нарадзіўся ў 1979 годзе. Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, аспірантуру Інстытута філасофіі НАН Беларусі, выкладаў гісторыю палітычных ідэй Беларусі ў ЕГУ. Сябра Цэнтру этнакасмалогіі «KRYŬJA», рэдактар альманаху «DRUVIS». Сфера навуковых зацікаўленняў — беларуская і балцкая міфалогія, праблемы этнагенезу беларусаў, палітычная і этнічная гісторыя Беларусі, філасофія традыцыяналізму.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 3.94 (всего оценок: 43)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • слушна кажуць, крытык - гэта няўдалы пісьменнік (у дадзеным выпадку - так бы мовіць, няўдалы мультыплікатар). згодны з коласам, "завидно - другого мотива для статьи не вижу". звыклы позірк беларуса на ўласную гісторыю: мы няшчасныя, заўсёды нас білі-рэзалі (маўляў, кожны чацвёрты ў вайну загінуў, колер нацыі бальшавікі пастралялі, курапаты і г.д.) мульт будзьмы зусім іншы, сцвярджальны і гераічны. стваральнікам рэспект, крытыкам дапабачэння. не, лепш бывайце.
  • Вы знаете, мне понравилась данная тема А.Дзерманта, в которой он предлагает улучшение пятиминутного мультика, возможно, до десяти минутного. Вот только никто конкретно не указал на какой возраст рассчитан историко-песенный клип в мультпредставлении. Но то, что его обсуждают, я бы сказал без особого злорадства, это уже успех авторов. На мой взгляд, авторы его писали специально для старшеклассников и тех желающих, кому вдалбливали историю БССР и КПСС, а также ученикам меньших классов, родители которых могут объяснить суть текстов и показанной символики. Если же учесть, что детям в большинстве нравится смотреть красивые картинки мультфильмов с мелодичными звуками, хотя их они не могут понимать, то круг аудитории может расшириться на таких детей и тех, кто проводит с ними время из старших. Но если кто-то хочет сделать такой же формы и более оригинальный мульт, то милости просим. Дерзайте, предлагайте тематику, экспериментируйте, а мы будем ждать и тоже будем оценивать. А это первый такой политической и исторической, как бы полудетской полувзрослой тематики и поэтому ему оценка - авторы молодцы. А кому нравиться зелено-красная символика, пусть делают свои мультики. И пусть это будет соревновательный процесс в соревновательной борьбе за умы людей.
  • И мульт и Вольский получат ещё свою порцию варенья, хотя бы от вас :) Никто особо не против, работа всё же сделана и освсем не бесполезная. Но и перца на хвост, тоже не помешает на будущее!
  • так о том и речь, Jorgen, что области очень разные!.. и их нельзя мерить одной меркой, а алексей попытался это сделать :) причем так надменно, свысока... нехорошо это. И druvis"ы очень нужны, и масскульт - а сейчас в особенности. и даже не ясно, что сейчас нужнее :) чем вольского костерить за все подряд, может, лучше друвис двинуть в массы?.. :))) это трудно - умное в массы, но вот Умберто Эко же справляется :) мне всегда казалось, что нужно делать свое, и стараться не критиковать других по чем зря. раз в сто лет появится что-то яркое - и тут такие к этому претензии практически на пустом месте... бог ты мой! автора послушать, так просто вымрет беларуская культура от этого мультика! еще предложили бы запретить - за несоответствие исторической правде :) так что ласковей надо с соратниками :) а шелуха - если она шелуха - сама отпадет со временем, вы не переживайте :)
  • Мы имеем тут место пересечения областей: масскульта, истории и политики. Или политической истории. Дзермант, как более историк, чем культурист-затейник, отрегировал именно на вторую часть, на которую мало кто может внятно и научно отреагировать, в отличие от первой. На эстетической части он особо не фокусируется - она в этом ракурсе вторична. У DRUVIS, кстати тоже есть внешняя, эстетическая часть, и она выполнена на высоте. А насчёт ваших уколов в сторону его страданий о популярности... Не думаю, что всё так. DRUVIS - вещь не попсовая, не карамелька, которую каждый беззубый охламон может всасывать 10 раз на день. Там мясо с костями, которое нужно грызть. Поэтому и популяррность, если она может быть, сильно отличается. Можно двигаться к популярности среди восторженных 15-летних девочек, тут одна стратения - быстро вкусно красочно; а можно - к признанию среди 40-летних мужиков с тяжёлым взглядом, тут совсем другая. Если бы Крыўя рвалась к первой, как Вольский, то действовала бы совсем по другому. Так что ваши уколы - ваш злобный wishful thinking.
  • to jorgen Глупости какие-то собираете. DRUVIS уже третий вышел - это куда более сурьёзный кусок работы, чем мульт намалевать. Приходите сегодня, 3.06 на презентацию - там ТРИ года работы будут представлены за пару часов. красота просто :) это, друг мой, не критика, а критиканство. Не надо мерять масскульт Вольского научной меркой - это другой жанр. По-такой логике так и druvis можно назвать "скукотищей и ботанством, чтивом для очкариков". Вы же не согласитесь с таким подходом, правда? А протестная позиция Алексея, кажется, связана с тем, что ему, такому умному и глубокому с его druvis"aм весь тырнет не рукоплещет и слезки умиления не пускает, а попсовик-затейник Вольский с такой несерьезной антидрувисовской фигней раз-два и банк сорвал. :) Завидно - другого мотива для статьи не вижу. Хотя некоторые замечания отчасти правильные. :) А мультипликаторы молодцы! И Вольский с текстом молодец!.. Хватит занудствовать над вопросами нашей истории и культуры - надо иногда и посмеяться!!!..