Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Аляксей Дзермант. ЭТНАСФЕРА. Прускі шанец для Беларусі

  

Аляксей Дзермант

Аляксей Дзермант. Філосаф, этнакультуролаг. Нарадзіўся ў 1979 годзе. Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, аспірантуру Інстытута філасофіі НАН Беларусі, выкладаў гісторыю палітычных ідэй Беларусі ў ЕГУ. Сфера навуковых зацікаўленняў — беларуская і балцкая міфалогія, праблемы этнагенезу беларусаў, палітычная і этнічная гісторыя Беларусі, філасофія традыцыяналізму. Аўтар больш як 40 публікацый у навуковых і навукова-папулярных выданнях Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі.

Беларусаў і старажытных прусаў звязваюць перыпетыі даўняй гісторыі. Вядома, што пасля заваёвы земляў балцкага племені прусаў Тэўтонскім ордэнам частка іх перасялілася ды асела на тэрыторыі сучаснай заходняй Беларусі. Там і па сёння захаваліся “прускія” назовы паселішчаў.

Але апрача гэтай непасрэднай этнічнай сувязі можна казаць і пра сувязь сімвалічную. Як вядома, некалі грозны Тэўтонскі ордэн пасля бітвы пад Грунвальдам у 1410 г. і паразы ад польска-літоўска-беларускага войска імкліва губляе сваю магуту ды неўзабаве трапляе ў васальную залежнасць ад Польшчы. У 1525 г. адбываецца секулярызацыя ордэна і ўтвараецца Прускае герцагства, якое, злучыўшыся з Брандэнбургам у 1657 г., пазбаўляецца васальнай залежнасці. У 1701 абвяшчаецца Прускае каралеўства. З 1740 па 1786 гг. каралём Прусіі быў Фрыдрых II Вялікі – самы слынны прадстаўнік дынастыі Гагенцолернаў, які заклаў асновы трываласці і велічы прускага гаспадарства. Пасля цяжкага перыяду напалеонаўскіх войнаў адраджэнне прускай магуты звязанае з “жалезным” канцлерам Ота фон Бісмаркам, надзвычай удалая палітыка якога дазволіла Прусіі ў 1871 г. злучыць раз’ядананыя нямецкія княствы ў Германскую імперыю.

Пруская дзяржава была паспяховай не толькі ў палітычным сэнсе, але і ў этычным. Прускасць як надзвычайная здольнасць да дысцыпліны і мабілізацыі стала асновай слыннага нямецкага парадку, які выратаваў краіну пасля двух сусветных войнаў. Прускі сацыялізм, які быў ідэалам для гэткіх вядомых мысляроў як Освальд Шпэнглер, Вернер Зомбарт і Эрнст Нікіш, быў заснаваны не на ўсеагульнай уранілаўцы, а на ордэнскай ідэі слугавання, калі праца становіцца ўсвядомленым доўгам, а не таварам, чынавенства не карумпаванымі алігархамі, але найпершымі слугамі. Кожны чалавек пры гэтым – не атамарная адзінка, якая дбае выключна аб індывідуальных выгодах, а чалец арганічнай супольнасці, сацыяльны жаўнер, які свядома карыстаецца не “свабодай ад”, але “свабодай для”. Дабрабыт сучаснай Нямеччына шмат у чым грунтуецца менавіта на гэтых “прускіх” этычных устаноўках.

Чаму ўсё гэта мае быць цікавым і актуальным для беларусаў? Згадаем гістарычныя паралелі. Беларуская дзяржаўнасць таксама ўзнікла на балта-славяна-германскай аснове. Перыяд рыцарскага росквіту ў ВКЛ змяніўся ў нас часам працяглай залежнасці ад Расійскай імперыі і СССР. Распад апошняга быў для Беларусі лёсавызначальным пунктам адліку, падобным да Трыдцаццігадовай вайны ў Еўропе, пасля якога Прусія таксама пачала сваё самастойнае існаванне і ўздым.

Беларусь ужо больш як дваццаць гадоў ёсць суверэннай дзяржавай, якая перажывае фазу актыўнага станаўлення. Многае з таго, што прынёс нам уласны вопыт выжывання можна заўважыць у прускай гісторыі – гэта і спроба пабудовы ўласнай сацыяльнай мадэлі, гэта і імкненне да ўпарадкаванасці, якая адрознівае нас ад суседзяў, найперш ад рускіх ды ўкраінцаў. Беларускі парадак выклікае здзіўленне ў фанабэрлівых заходнікаў, бо яны чакаюць убачыць тут паўдзікунскае бязладдзе, ды зайздрасць у багацейшых ўсходнікаў, бо яны не могуць уладкаваць уласную краіну нават гэтак.

Як колісь у Прусіі ў нас ёсць воля да парадку і імкненне, якое пераўзыходзіць вузканацыянальныя межы. Бадай, кожны праўдзівы патрыёт Беларусі стратэгічна згодзіцца з наступнымі словамі: “Шчаслівая будучыня беларускага народу залежыць ад вытрымкі, зацятасці, настойлівасці і працаздольнасці кожнага з нас. Нам трэба пераламіць у саміх сабе правінцыйны комплекс “маленькага народу” і ўсвядоміць сябе нацыяй, якая вырашае не толькі свае задачы, але і фарміруе аблічча Еўропы!”, безадносна таго, кім яны былі прамоўленыя. Словы дужа правільныя, бо яны вызначаюць правільныя мэты. Галоўнае пытанне ў тым, як іх паспяхова дасягаць?

Па-першае, усвядоміць, што дзяржаўнасць – гэта не канкрэтная асоба, палітык або партыя, гэта тое, што мае быць каштоўнасцю, вышэйшай ад усіх актуальных палітычных раскладаў і канфліктаў. Добра ўсё тое, умацоўвае яе здатнасць да выжывання, назапашвае аўтарытэт і патэнцыял. Кепска ўсё тое, што яе паслабляе (гэта да пытання пра санкцыі і пазіцыю “чым горш, тым лепш”).

Па-другое, правільныя словы і мэты вымагаюць правільных дзеянняў, а не хістанняў і прыстасавальніцтва. Што гэтаму замінае? Няпэўнае эканамічнае становішча. Значыць даўно пара пераходзіць у рэжым мабілізацыі, значыць трэба пакінуць байкі пра 500 срэбнікаў і не вырошчваць з уласных грамадзянаў ачмураных хамякоў. Ясная, высокая мэта вымагае ўсвядомленай стратэгіі, а не спадзеваў на валютна-сыравінныя датацыі.

Разважанні пра тое, што нашая краіна фатальна прывязаная да расійскай сыравіны і адзіным выратаваннем для нашай эканомікі можа быць толькі ўвядзенне расійскага рубля выдаюць тых, хто не верыць у поспех сваёй краіны, лічыць яе failed state і апанаваны паразніцкім духам. Ім, прынамсі, трэба нагадаць, што кіраваць нашай эканомікай, а значыць і палітыкай, тады будуць людзі, абсалютна абыякавыя да “братэрскай” рыторыкі, бо яны прагматычныя бізнэсоўцы, даўно інтэграваныя ў сістэму глабальнага капіталу і зусім не зацікаўленыя ў існаванні пад бокам краіны з альтэрнатыўным ладам. Дый дабрабыт, заснаваны адно на гандлі сыравінай, рана ці позна абрынецца ў выніку чарговых эканамічных ці палітычных канфліктаў. Зрэшты, тое самае можна сказаць і пра тых, хто гатовы згадзіцца на распродаж усёй прамысловасці або поўную дэіндустрыялізацыі краіны – “абы мова жыла”.

“Прускі” адказ на гэтыя выклікі меўся б быць надзвычайным. Рэжым жорсткай эканоміі і пераразмеркаванне сродкаў на карысць стратэгічна важных абсягаў грамадства (дэмаграфічная бяспека, медыцына, адукацыя). Лепей скасаваць лаяльныя партыйныя бурбалкі, але падтрымаць фундаментальную навуку. Развіццё лакальнай эканомікі, максімальная падтрымка ініцыятываў, скіраваных на ўмацаванне эканамічнай устойлівасці беларускіх рэгіёнаў. Падвышаная ўвага да праектаў у галіне альтэрнатыўнай энергетыкі з арыентацыяй на вопыт Нямеччыны і скандынаўскіх краінаў. Не быць пасіўным спажыўцом еўразійскай геапалітычнай творчасці з усходу, але выпрацаваць і актыўна прасоўваць сваю візію кантынентальнай інтэграцыі Поўначы, хаця б дзеля таго, каб не дзяліць чарговым разам беларусаў на “еўрапейцаў” і “еўразійцаў”. Якасны, аўтэнтычны стыль нацыянальнай культуры зрабіць не штандарам антыдзяржаўных сілаў, а сродкам мабілізацыі і трывалым апірышчам грамадзянскай ідэнтычнасці.

Прусія скарысталася сваім гістарычным шанцам. Цяпер чарга за намі.  

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.59 (всего оценок: 47)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Вось і знайшлася яна "Беларуская нацыянальная ідыя " a-la Pruss ! Я за !
  • "адраджэнне прускай магуты звязанае з “жалезным” канцлерам Ота фон Бісмаркам, надзвычай удалая палітыка якога дазволіла Прусіі ў 1871 г. злучыць раз’ядананыя нямецкія княствы ў Германскую імперыю." "падобным да Трыдцаццігадовай вайны ў Еўропе, пасля якога Прусія таксама пачала сваё самастойнае існаванне і ўздым" "Як колісь у Прусіі ў нас ёсць воля да парадку і імкненне, якое пераўзыходзіць вузканацыянальныя межы." При этом Пруссия, это не государство пруссов, это государство колонизировавших эти земли тевтонцев и снова Покорённые пруссы насильственно обращались в христианство, несогласные просто истреблялись; любые проявления язычества подвергались жесточайшим преследованиям. Начался процесс заселения прусских земель немецкими колонистами,
  • brook, прусы выжылі, нават калі сталі немцамі. Рым захаваўся, нават калі яго знішчылі. Нішто не знікае бясследна, але на змену старому заўжды прыходзіць новае.
  • Не. "Шанец" прусаў для мяне - гэта беларускі шлях у небыццё. ( Я б лепей зрабіў паралель з Пааўднёвай Карэяй.
  • paaer, аўтар жа пра гэта і напісаў у самім пачатку: Вядома, што пасля заваёвы земляў балцкага племені прусаў Тэўтонскім ордэнам частка іх перасялілася ды асела на тэрыторыі сучаснай заходняй Беларусі.
  • автор вроде специалист а смешал племя пруссов с немцами В XIII веке под предлогом христианизации пруссов их земли завоевал Тевтонский орден. Первые отряды рыцарей этого ордена появились в Пруссии в 1230 г., — уже после того, как папа Римский в 1218 г. издал буллу, приравнивающую крестовый поход в Пруссию к крестовым походам в Палестину. Покорённые пруссы насильственно обращались в христианство, несогласные просто истреблялись; любые проявления язычества подвергались жесточайшим преследованиям. Начался процесс заселения прусских земель немецкими колонистами,