Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Мнение

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Што напалохала Лукашэнку?

 

 

Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ.
«Нам надо создать в экономическом отношении почти одно государство. Это стратегия. И к этому постараться приспособить наши политические системы. Потому что, может быть, придется еще что-то создавать помимо Евразийской экономической комиссии. Может, у нас и единая оборона будет». Гэта заявіў А.Лукашэнка 22 чэрвеня 2012 года на сустрэчы з маладымі грамадазнаўцамі ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Для тых, хто праследжвае выступленні Лукашэнкі, добра заўважна, што рыторыка яго выказванняў на дадзеную тэму можа рэзка змяняцца на працягу кароткага тэрміну.

Чаму ж ён так тэрмінова змяніў вектар свіх выказванняў у адрозненні ад сказанага крыху раней?

Бо, менавіта, за тыдзень да таго на сустрэчы з прэзідэнтам Башкартастана Рустэмам Хамітавым у Мінску 14 чэрвеня 2012 г., ён зусім па іншаму рэагаваў на выказванні прэм’ер-міністра Расіі Дз.Мядзьведзева і пасла Расійскай Федэрацыі ў Беларусі А.Сурыкава аб неабходнасці тэрміновага ўвядзення расійскага рубля ў якасці адзінай валюты ў маштабе Еўразійскага саюза і правядзення прыватызацыі ў Беларусі.

“Гэта наша прыватызацыя, гэта мы будзем вырашаць, што нам прыватызаваць і калі... па якім кошце і на якіх умовах”, — гучыць у яго заяве.

Наконт далейшай інтэграцыі Беларусі з Расіяй ён выказваўся ў яшчэ больш катэгарычнай форме; што яна будзе адбывацца толькі ў тым выпадку, “...калі мы не будзем наступаць адзін аднаму на горла і патрабаваць пытанняў, якія яшчэ не стаяць у парадку дня”. Адназначна, гэта прагучала як адказ на пытанне па тэме аб увядзенні адзінай валюты — расійскага рубля на тэрыторыі нашай краіны.

Што ж так напалохала А.Лукашэнку, што ён вымушаны быў канцэптуальна змяніць сутнасць сваіх выказванняў на тэму інтэграцыі з Расіяй?

А адказ вельмі просты...

Гэта прывіды новай “нафтавай вайны” паміж Расіяй і Беларуссю, падобнай на ранейшыя — “газавую”, “малочную”, але па маштабах найбольш адчувальную для эканомікі нашай краіны. Прывіды “нафтавай вайны” аказаліся больш страшнымі, чым жахі частковай страты ўлады пры аб’яднанні ў “амаль адзіную дзяржаву”, якое прадугледжвае і адзіную валюту, і прыватызацыю па правілах Расійскай Федэрацыі...

За студзень-красавік 2012 года экспарт некаторых беларускіх нафтапрадуктаў — растваральнікаў і разбаўляльнікаў, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году, павялічыўся ў 7,3 разы і склаў 1705,4 млн. долараў. Экспарт змазачных алеяў, вырабленых таксама з расійскай нафты, павялічыўся ажно ў 43 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года і склаў 590,9 млн. долараў.

Падобны беларускі бізнэс вызваў шэраг пытанняў сярод правячай эліты Расійскай Федэрацыі. Бо расійскі бюджэт губляе значныя сумы з-за непраплочаных вывазных мытаў на беларускія нафтапрадукты.

Раскрыццё афёры ў сферы гандлю нафтапрадуктамі нясе пагрозу існаванню беларускага “разбаўляльна-растваральнага” бізнэса і страту мільярдных прыбыткаў.

Для выхаду са склаўшайся сітуацыі, дзеля захавання прыбытковага бізнэсу, беларускаму боку нічога не застаецца, як пайсці на саступкі ў выглядзе прыватызацыі актываў беларускіх прадпрыемстваў на карысць расійскаму капіталу.

Акрамя гэтага, раскрыццё гандлёвай афёры дазваляе Крэмлю праз пагрозу закрыцця бізнэса атрымаць рэальныя рычагі ўплыву на беларускае кіраўніцтва з мэтай дасягнення таго, каб Беларусь урэшце выканала свае абавязальніцтвы перад Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС аб атрыманні за 2012 год выручкі ў памеры 2,5 млрд. долараў ад прыватызацыі. Бо амаль за паўгода пакуль яшчэ ні адной буйной прыватызацыйнай здзелкі ў Беларусі не праведзена.

Такім чынам, у Крамля адкрываюцца рэальныя перспектывы праз прыватызацыю прапіхнуць у Беларусь расійскі бізнэс і не дапусціць капітал з іншых краін. А гэта дазволіць яму, у сваю чаргу, ў значнай ступені ўплываць на фармаванне коштаў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

А прыватызаваць у Беларусі ёсць што, бо “беларускі пірог” да гэтай пары яшчэ не падзелены. І дзялёжка яго плануецца не на карысць беларусаў.

Толькі, напрыклад, указам № 7 ад 5 студзеня 2012 года, практычна растаптаўшы правы беларускага народу, правы працоўных калектываў, пад выглядам “благавіднага паступка” Лукашэнка адкрыў дарогу расійскаму бізнэсу да прыватызацыі 54 паспяховых беларускіх прадпрыемстваў.

А тое, што на 2013-2014 гады для Беларусі прыпадае пік выплат па знешніх абавязальніцтвах, зноўку грае на карысць Крамля.

Беларусь апынулася перад рэальнай пагрозай, якая вядзе да поўнай страты эканамічнай а надалей і палітычнай незалежнасці ў выніку стварэння адзінай дзяржавы, аб чым выказаўся А.Лукашэнка ў час наведвання Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Як паказаў час, кіраўніцтва беларускай дзяржавы цалкам і канчаткова засведчыла свой непрафесіяналізм, непатрыятызм, неўменне і нежаданне праводзіць самастойную эканамічную палітыку незалежнай дзяржавы ў інтарэсах яе народу.

Ідэя ўтрымання эканомікі ў выглядзе “прыслугі” беларускай палітычнай мадэлі цалкам правалілася.

У дадзенай сітуацыі здаровым нацыянальна-патрыятычным сілам Беларусі неабходна прыняць тэрміновыя меры па непрызнанню на міжнародным узроўні падобных здзелак па продажу нацыянальнай маёмасці. Незаконныя здзелкі, праведзеныя з парушэннямі беларускага заканадаўства павінны будуць падлягаць перагляду.

 

Оценить материал:
Средний балл - 4.05 (всего оценок: 27)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...