Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Алесь Мікус. АРХЕТЫПЫ. Наш спазніўшыся фашызм

 

Пра гэта звычайна не задумляюцца, але ёсць, можна думаць, колькі мадэляў, па якіх неабыякавыя да грамадскага жыцця людзі ацэньваюць тое, што адбываецца з нашай краінай цяпер. Калі сцісла, гэтыя мадэлі вымалёўваюцца такімі:

Алесь Мікус. Нарадзіўся ў 1982 годзе. З адукацыі псіхолаг. Музыка, заснавальнік гурта “Крывакрыж”. Перакладчык з літоўскай мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

• “Беларусь — частка еўрапейскай цывілізацыі, і сённяшняе — прыкры збой у развіцці” (чорная дзірка, апошняя дыктатура);
• “Беларусь — палігон для расійскіх рэпрэсіўных механізмаў, акупаваная зона” (рускі імперыялізм, крамлёўская агентура);
• “Беларусь — сучасная Вандэя, аскепак савецкай мінуўшчыны” (затрымка ў развіцці, кансерватыўнасць народу);
• “Беларусь — вянец доўгага гістарычнага шляху” (выспа стабільнасці, рускія са знакам якасці, беларускі Вітаўт).

Гэтыя мадэлі тлумачаць, але яны і шмат што праграмуюць, вызначаюць у дзеяннях. Хто мае ў галаве 1-ю, той імкнецца еўрапеізаваць (гэта пранізвае нават побытавы ўзровень), калі 2-ю — дэкаланізаваць, калі 3-ю — дэсаветызаваць, калі 4-ю — проста ўхваляе ўсё, што спускаецца згары.

Аўтар гэтых радкоў хацеў бы высунуць думку пра яшчэ адну мадэль, што мае, відаць, права на жыццё. Яна апісаная загалоўкам гэтага публіцыстычнага тэксту.

Найперш адзначым, што бадай усе нашыя суседзі з еўрапейскага боку дзевяноста гадоў таму прайшлі праз адзін, вельмі між сабой падобны перыяд сваёй дзяржаўнасці. Гэта перыяд дыктатураў: Антанаса Смятоны ў Літве, Карліса Улманіса ў Латвіі, Юзэфа Пілсудскага ў Польшчы.

Вядома, гэта быў такі тагачасны трэнд еўрапейскай палітыкі. У нас звычайна згадваюць толькі Нямеччыну, і на гэтым выбудоўваюць сваё разуменне з’явы “фашызму”. У лепшым разе потым адзначаць, што той “фашызм” перш пачаўся ў Італіі. І толькі трэцім крокам, пасля гэтага, могуць прыгадаць, што свае “фашызмы” мела тады бадай кожная еўрапейская краіна, ад Партугаліі да Эстоніі.

Такому бачанню ў нас, відаць, перашкаджаюць дзве рэчы: па-першае, надта паўплываў засталы з савецкіх часоў міф пра партызанаў-фашыстаў-вайну (фашыст — гітлеравец з рогамі, які паліў хатыні), па-другое — рэдка хто можа адначасова апераваць звесткамі на мовах краінаў-суседак (не толькі польская, але і літоўская ды латышская — сукупна).

Дык жа, калі прагледзець крыніцы на тых мовах, высвятляецца: палемічная пужалка “у Беларусі пануе фашызм” набывае свае абрысы, праўда, не абразлівыя, а досыць абгрунтаваныя. Рыторыка і асаблівасці кіравання ў Польшчы, Літве, Латвіі ў 1920-30-х гадах, аказваецца, часам да драбніцаў нагадваюць цяперашнюю Беларусь.

Калі прапусціць падрабязнасці біяграфій, прыклады публічнай рыторыкі, акалічнасці дзяржаўных пераваротаў, асаблівасці дзяржаўнага кіравання (гл. дадатак ніжэй), дык можна вылучыць вось што.

І паляк Пілсудскі, і літовец Смятона, і латыш Улманіс стаялі ля вытокаў дзяржаўнасці сваіх краінаў, фактычна ўнёсак гэтых асобаў для паўстання незалежных дзяржаў Польшчы, Літвы і Латвіі быў найбольшым. Потым усе яны з той ці іншай прычыны на час адыходзілі ў цень (Пілсудскі ў адпачынак, Смятона перадаў уладу наступным прэзідэнтам, Улманіс займаў пасады на чале розных міністэрстваў).

Пры гэтым цікавая матывацыя іх вяртання ў вярхоўную ўладу праз перавароты: ва ўсіх трох выпадках яны, пачынальнікі, адчувалі адказнасць за “сваю дзяржаву” і, бачачы парламенцкі вэрхал, браліся выправіць усё валявой рукой. Нават больш за тое: дзяржава, народ, грамадства разглядаліся як сімвалічнае (міфалагічнае) “цела правадыра”, як тое, адказнасць за што і ўладу над чым мае адзін уладар. Вядома, гаворка пра “арганічную” мадэль грамадства.

Гэта якраз тое, што ажыццёўлена цяпер у Беларусі з яе выбудаванай і адладжанай вертыкаллю. Гэта мо’ і засталося б хіба прыгожай метафарай, калі б аўтару гэтых радкоў не давялося бачыць шматлікія цэлыя пасажы, якія нібыта проста перакладзеныя на суседнія мовы з беларускіх крыніцаў і змешчаныя ў тагачасныя выданні 90- і 80-гадовай даўніны.

Іншая рэч — а што з таго? А тым часам сутыкаемся з дзіўнай рэччу. Палітычны рэжым, што пануе ў Беларусі сёння, па праўдзе мае даўніну амаль у стагоддзе. Тады гэта было актуальна, але на той час беларусы не займелі сваёй дзяржаўнасці. Выходзіць, гэты перыяд Беларусь праходзіць цяпер. Атрымліваецца, што “новая сацыяльная сукупнасць” (якая была “новай” у нашых суседзяў тады, а ў нас яна “новая” цяпер) — нацыя — вымагае перыяду актыўнага з’яднання, сцэментавання. Злеплівання ў адно дзвюма рукамі дэміурга. Так зляпляюць камяк гліны, сціскаючы яго далоньмі. (Што да іншых нашых суседзяў — украінцаў і расійцаў, дык у расійцаў і нацыі як такой ніколі не было, адна бесперарыўная імперыя, ажно пагэтуль. А вось украінцы мо’ так і боўтаюцца да сёння, што і тады, і цяпер не прайшлі такога перыяду? а мо’ ў іх такая свая асаблівасць, абумоўленая гісторыяй і кліматам…)

Адбываецца, відаць, працэс “варэння” нацыі, амаль алхімічны (пры гэтым, зразумела, паралельна трэба адказваць і на іншыя выклікі часу, ужо сучасныя, — інфарматызацыя, глабалізацыя і пад.). Беларусы ў казане, накрытыя накрыўкай, каб выплавілася беларуская нацыя. Але “навошта гэта богу”? Ну, уся Еўропа, усе суседзі гэта прайшлі, і мы маем прайсці, хоць і спознена. Такая логіка гісторыі нашага еўрапейскага кантыненту. Хоць і троху няёмка, што сядзім не ў цяперашнім часе, а ў нейкім мінулым, адарвана ад актуальнага часабегу.

Вядома, пасля гэтага вяртанне да хоць якіх мінулых супольнасцяў — праблематычнае, будзь гэта ліцвінская мінуўшчына або савецкая ці расійская. Пры гэтым, вядома, і ў постнацыянальную будучыню мы маем увайсці з вялікім спазненнем. З іншага боку, калі прыспее час для такой будучыні, дык у ёй мы маем быць шмат больш з’яднаныя, чым хто. (Праўда, якой якасці будзе такі сцэментаваны калектыў-нацыя, калі ўсё альтэрнатыўнае і наватарскае, з-за асаблівасці самога працэсу, выплёўваецца вонкі, — гэта пытанне.)

Такім чынам, па-ранейшаму пры слове “фашызм” умройваеце газавыя камеры ці шэдэўры Рыфеншталь? Супакойцеся, усё зусім не так страшна, азірніцеся. Дзіцячых монстраў, аказваецца, няма.

* * *

ДАДАТАК

Антанас СМЯТОНА. Выдавец грамадска-палітычных выданняў, рэдактар першых літоўскіх школьных падручнікаў па алгебры, старшыня камісіі па ўсталяванні літоўска-латышскай мяжы, універсітэцкі выкладчык этыкі і філасофіі, перакладчык на літоўскую мову Платона, віцэ-старшыня праўлення банку, лідэр партыі "Саюз літоўскіх нацыяналістаў [таўцінінкаў]", першы прэзідэнт незалежнай Літвы (1919 г.).
17 снежня 1926 г. з дапамогай вайскоўцаў здзейсніў пераварот, распусціў Кабінет міністраў. Смятона звярнуўся да грамадства, апраўдваючыся, што моцная ўлада ў краіне будзе тады, калі прэзідэнт будзе мець больш паўнамоцтваў. Праз колькі дзён пасля перавароту ў газетах пачалі ўжываць зварот "правадыр народу". Двойчы змяняў Канстытуцыю - у 1928 і 1938 гг., у новых рэдакцыях што разу замацоўваліся яго ўсё большыя паўнамоцтвы. У 1936 г. былі забароненыя апазіцыйныя партыі (апроч адной, частка якой згадзілася штрэйк-брэхерстваваць). Прэм'ер-міністрам Літвы ў гэты час быў яго швагер. Да перавароту не цураўся як палітык "пазычаць" грошы ў немцаў і саветаў. У замежных адносінах Смятона выяўляў сябе не такім рашучым, як ва ўнутраных справах: у 1938 г. ён прыняў умовы ўльтыматумаў Польшчы (фактычная адмова ад прэтэнзій на Вільню) і Нямеччыны (адмова ад Клайпедскага краю), у 1940 г. даў загад літоўскаму войску не супраціўляцца савецкай арміі, якая заняла Літву.

Карліс УЛМАНІС. Лектар па тэорыі малочнай гаспадаркі, заснаваў у ЗША малочную ферму (яна збанкрутавала), у Латвіі працаваў аграномам і рэдактарам сельскагаспадарчага часопіса, аўтар некалькіх кніг па сельскай гаспадарцы, лідэр Латышскага сялянскага саюза. У 1918 г. склікаў З'езд сялянаў, на грунце якога была створаная Народная Рада Латвіі, што абвесціла незалежнасць краіны і выбрала Улманіса першым прэзідэнтам міністраў (да 1934 г. Улманіс быў то адным з міністраў, то зноў прэзідэнтам міністраў).
15 траўня 1934 г. арганізаваў пераварот, якому потым сам даў назву "пачатку пачаткаў". Адразу былі выдадзеныя законы (іх асабіста распрацаваў Улманіс), якія скасоўвалі прынцып падзелу дзяржаўнай улады. Яму на змену прыйшоў прынцып даверу адзінай і непадзельнай дзяржаўнай улады, якая знаходзіцца зверху ў тым ліку судовых органаў. Парламент і ўрад былі распушчаныя, самакіраванне ліквідаванае, скасаваныя ўсе 103 партыі, альтэрнатыўныя газеты закрытыя, дзеянне Канстытуцыі спыненае. Было абвешчанае надзвычайнае становішча, распушчаныя прафсаюзы і скасаваныя сотні таварыстваў і аб'яднанняў. Сотні апазіцыянераў былі ўвязненыя ў канцлагер у Ліепаі. У 1936 г. Улманіс прызначыў сябе прэзідэнтам. Называўся "правадыром", "вялікім сейбітам". У грамадскім жыцці па італьянскім прынцыпе былі заснаваныя шэсць Камораў, якія рэгулявалі розныя сферы жыцця.

Юзэф ПІЛСУДСКІ. Пачынаў вучыцца на медыка. За ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці быў высланы ў Сібір. Дзеля першай жонкі перайшоў з каталіцтва ў пратэстанцтва (потым вярнуўся назад). Стварыў і ўзначаліў баявую арганізацыю польскай Сацыялістычнай партыі, яны забівалі царскіх службоўцаў і рабавалі цягнікі з грашыма. Стваральнік першых польскіх незалежніцкіх вайсковых аддзелаў. Першы кіраўнік незалежнай польскай дзяржавы (1918), стваральнік ураду. Пайшоў з пасадаў, бо не хацеў быць чыста намінальным кіраўніком (паводле новай Канстытуцыі) і гідзіўся парламенцкай валтузні. 12 траўня 1926 адбыўся ваенны пераварот, у выніку Пілсудскі стаў кіраўніком ураду пры намінальным прэзідэнце. Парламент быў распушчаны толькі ў 1930 г., хоць да гэтага часу Пілсудскі ў газетных артыкулах крытыкаваў парламент, парламентарыяў і парламентарызм у Польшчы. Праціўнікаў новага рэжыму саджалі ў вязніцы ў Берасці і Картуз-Бярозе. У 1935 г. была створаная новая Канстытуцыя, што стваралася пад Пілсудскага, але той неўзабаве памёр. Пра стаўленне жыхароў Заходняй Беларусі да Пілсудскага казалі: "З задавальненнем успамінаюць, як ён з трыбуны сейма называў ўсіх кіраўнікоў моцнымі словамі".

Мнения колумнистов могут не совпадать с мнением редакции. Приглашаем читателей обсуждать статьи на форуме, предлагать для участия в проекте новых авторов или собственные «Мнения».

Оценить материал:
Средний балл - 3.88 (всего оценок: 30)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Сп. Мікус, дзве заўвагі наконт загалоўка: 1. У гэтым кантэксце па-беларуску лепей не "спазніўшыся", а "запознены". 2. Ну які ж ён "наш"?
  • Слово фашизм восходит к латинскому fascis — «связка, пучок», которым, в частности обозначались символы магистратской власти — фасции, связки розог с воткнутым в неё топором. Этот топор носили ликторы — почётная стража высших магистратов Римской республики, которые в период ранней республики выполняли роль палачей и всегда, на протяжении всего республиканского периода исполняли вердикты магистратов, которым были подчинены. С тех пор изображение фасций присутствует в символах государственной власти многих стран (например, фасции присутствуют на эмблеме Федеральной службы судебных приставов Российской Федерации). Для фашистских государств характерно усиление регулирующей роли государства как в экономике, так и в идеологии: корпоративизация государства посредством создания системы массовых организаций и социальных объединений, насильственные методы подавления инакомыслия, неприятие принципов экономического и политического либерализма, открытый террор против рабочего[7]движения. По мнению И. В. Мазурова, как государственная система правления, фашизм — это не авторитаризм, а тоталитаризм, между которыми существенная разница[8]. Где Тоталитари́зм (от лат. totalis — весь, целый, полный; лат. totalitas — цельность, полнота[1][2]) — политический режим, стремящийся к полному (тотальному) контролю государства над всеми аспектами жизни общества. А если верить любимого для А.Зимовского (бывшего главного пропагандиста на ТВ власть взявших) Йозеф Геббельса (главного пропагандиста германского нацизма), который приписывал итальянскому фашизму старт конфликта против либеральной демократии, говоря: Марш на Рим был сигналом, признаком штурма либеральной демократии. Это первая попытка разрушить мир либерально-демократического духа[...] который начался в 1789 со взятия Бастилии и завоевал одну страну за другой в жестоких революционных переворотах, чтобы позволить… нациям погибнуть в марксизме, демократии, анархии и классовой борьбе… то это так похоже на беларуское настоящее итальянского типа. И пожалуй, автор в чем-то прав.