Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Глеб Лабадзенка. БЕЛАРУСЬ. Алена Ланская і забойства зуброў

 

Фота Джона Кунстадтэра

Глеб Лабадзенка. Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. Скончыў Коласаўскі ліцэй (2004), журфак БДУ (2009). Працуе журналістам ад 2000 году. У 2004-2008 гадох – у газэце “Комсомольская правда” в Беларуси”, у 2009-2011-х – у “Звяздзе”. Ад 2011-га – фрылансер.

Выдаў кнігі “Pager-вершы” (2005),“дзіцячая заМова” (2013), уклаў непадцэнзурнае выданьне “Ладдзі Роспачы” Уладзімера Караткевіча (2010). Інтарэсы – дасьледваньне гісторыі роду Радзівілаў, архітэктура, краязнаўства, вандроўкі па Беларусі. Ад 2007 году вядзе блог.

Заслужанная артыстка Беларусі, 28-гадовая магілёўка Алена Міхайлаўна Ляпохіна (псеўданім Алена Ланская), зьняла кліп у спальні Радзівілаў у Нясьвіскім замку. Кажуць, нібыта былі нават аткравенныя сцэны.

Тае бяды — скажаце вы. Не зважай сабе ды ідзі міма! Ня нравіцца — не сматры! Што ты зьвягаеш, як стары пень?

Ня ведаю, як вас, а мяне заўжды бянтэжыць эклектыка. Гіпсавая ляпніна на столі ў гарадзкіх кватэрах. Мармуровы ціпа антычны порцік на шкляным будынку ФМА БДУ насупраць вакзала. Чалавек у трэніках з лампасамі ў тэатры.

Калі б кліп у Нясьвіскім замку зьняў мой любімы беларускі артыст Аляксандар Саладуха — тут бы не было пытанняў. Паглядзелі б трэшнячок — і супакоіліся. Але ж Алена Міхайлаўна хіба на поўным сур’ёзе прымерыла на сябе княскія інтэр’еры.

Я разумею, што дзяржаўным музэям трэба зарабляць грошы любымі спосабамі. Ці малпаў турыстам паказваць, ці клоўнаў наймаць, ці з Валачковай княгіню ляпіць… Грошы ня маюць межаў прыстойнасьці і густу.

Тым больш, на маю суб’ектыўную думку, Алена Міхайлаўна Ляпохіна цудоўна адпавядае ў цэлым узроўню аднаўлення і арганізацыі музейнай экспазіцыі ў замку. У нас у вёсцы пра такое кажуць: нарадна. Напрыклад: “Купіла спарціўны касьцюм. Такі нарадны!”.

Так, музэі павінны зарабляць грошы. Але Нясьвіскі замак — сімвал. Сімвал таго, што Беларусь — гэта ня толькі мужык з каўтуном у валасах на ганку гнілой хаты. А сімвал таго, што 100 гадоў таму па гэтай зямлі ездзілі “мэрсэдэсы”, у Нясьвіжы зьбіраўся ўвесь цьвет Эўропы. І гэта — таксама гісторыя нашай Беларусі.

Але вядома, як у нас прынята ставіцца да нацыянальных сімвалаў. Вядома зь іншага сімвала — зубра. Заплаціў сабе тры (ці дзесяць, ці колькі там?) тысяч эўра — і мачы сабе на здароўе гэты сімвал, яшчэ і рогі са шкурай забірай за даплату.

Днямі знаёмы эколаг тлумачыў мне пазыцыю іншага боку. Што ёсьць хворыя і “некандэнцыйныя” зубры, якіх і так давялося б страляць, дык чаму ж не зарабіць на гэтым? Аднак, зазначыў ён, у Расеі і Польшчы зуброў страляць катэгарычна забаронена — і яны проста фігеюць з нашага “бізнэсу”. Нечаканай была і іншая думка прыяцеля: зуброў у нас разьвялося столькі, што проста ня ведаюць, што зь імі рабіць. У Польшчы, прывозіў ён прыклад, праводзяць генетычныя досьледы, вывучаюць заканамернасьці. А ў нас во што — прадаюць заможным паляўнічым.

Як і ў выпадку зь Нясьвіжам, што тут запярэчыш — грошы ж трэба зарабляць!

Але сімвал, сімвал!..

Прыгадваецца гісторыя, як колькі год таму Мадонна хацела здымаць кліп у Празе, для чаго арандавала на тры дні Карлаў мост — каб цалкам перакрыць яго і паглыбіцца ў здымкі. Усё ўжо было дамоўлена, немалыя грошы пералічаныя, як тут пражане ўзняліся. Як так?! Нейкая Мадонна за грошы арандуе наш сімвал, наш нацыянальны гонар — дзеля здымак нейкага там кліпа?! І ўлады далі задні ход, скасавалі дамову са сьпявачкай. Таму што сімвал — і тут не папрэш.

Што да кліпаў у замку, дужа падобны выпадак адбыўся некалькі год таму ў Польшчы. У Небарове — дарэчы, паводле цікавага супадзеньня, гэта таксама палац Радзівілаў. Там мусілі здымаць нейкі кліп ці ролік, усё было дамоўлена і аплочана, прыехала здымачная група з Францыі. Здымалі сабе — і музейшчыкі іх асабліва не пільнавалі. Празь нейкі час у Міністэрства нехта ананімна прыслаў касету з фільмам — парнаграфія з удзелам геяў! У інтэр’ерах было вельмі лёгка пазнаць… палац у Небарове! Дырэктар музэя быў звольнены.

Кліп Алены Міхайлаўны пакуль яшчэ ня зроблены і ня выкладзены ў інтэрнэт. Але паралелі прымушаюць чакаць яго і гадаць, ці ў спальні Радзівілаў бяз геяў не абыйшлося таксама?


Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. 
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Читать полностью:https://naviny.by/rubrics/opinion/2013/10/24/ic_articles_410_183432/

Оценить материал:
Средний балл - 4.09 (всего оценок: 26)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Жаль, я вчера пропустил незамеченным этот материал... Ланская для меня - психологически - это АГЛ в женском обличьи. Тот же беспардонный прорыв "из ниоткуда - в никуда". Рваная дыра выходного отверстия на теле человеческих понятий... Таких как совесть, честь... Лохи-то всё "схавают"...
  • Клип не видел,но осуждаю,потому что я ем "ляменевай" ложкой,а вы деревянной.
  • Тое, што спадар Лабадзенка на дух не пераносіць Ланскую, зразумела з першага сказа. Больш цікава, што мае аўтар супраць геяў? Ці то яны не маюшь права нават з"яўляцца там, дзе калісьці ездзілі "мэрсэдэсы"? Нават набліжацца да "сімвала"?