Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Аляксей Янукевіч. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Беларусы не павінныя быць “жывым шчытом” Крамля


Аляксей Янукевіч. Фота photo.bymedia.net

Аляксей Янукевіч. Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1997), спэцыялізацыя — кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю; вучыўся ў аспірантуры БДЭУ (2003-2004). Працаваў выкладчыкам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Коласа (2002-2003), намесьнікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства “Аркадзія” (2004-2005). Сябра Партыі БНФ з 1996, сябра Сойму Партыі БНФ з 1999), намесьнік старшыні Партыі БНФ (2003-2009). Быў дэлегатам устаноўчага сойму “Маладога фронту” (1997), сябрам цэнтральнай рады (1997-2000), намесьнікам старшыні (1999-2000). У 2009 г. абраны старшынём Партыі БНФ. У 2011 годзе пераабраны Старшынём партыі БНФ. Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў — у 2004 і 2008. На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 года ўзначальваў выбарчы штаб Рыгора Кастусёва.

Напружанасьць у нашым рэгіёне ўзрастае. Яна распаўсюджваеццца на ўсю Эўропу. Яна становіцца глябальнай. Пра гэта гавораць ужо ня толькі аналітыкі ды экспэрты. Да прыкладу, у аўстралійскім Брысбэне Ангела Мэркель зрабіла заяву аб тым, што падзеі на ўсходзе Украіны выходзяць далёка за межы рэгіянальнага канфлікту.

Фактычна гэтая заява азначае прызнаньне пагрозы з боку Расеі ня толькі для суседніх дзяржаваў, але й для ўсяго сьвету. І адной з сур’ёзных падставаў дзеля ўсьведамленьня глябальнага характару расейскай пагрозы сталася надзвычайная актыўнасьць расейскай вайсковай авіяцыі ўздоўж межаў краінаў Эўрапейскага Зьвязу.

Тыя частыя падлёты расейскіх самалётаў, у тым ліку стратэгічных бамбардыроўшчыкаў, да чужых межаў пераканаўча сьведчаць: расейскія стратэгі выпрабоўваюць не ўласныя сілы, але абарончыя сыстэмы краінаў ЭЗ ды NATO.

Больш за тое, нярэдка пілёты расейскіх вайсковых самалётаў не камунікуюць з эўрапейскімі дыспетчарамі, якія кіруюць рухам грамадзянскай авіяцыі, ці нават адключаюць перадатчыкі сыгналаў, якія дазваляюць дыспетчарам ідэнтыфікаваць паветранае судна. Гэта цягне за сабой прамую пагрозу сутыкненьняў у паветры. То бок гэтыя палёты ёсьць і правакацыйнай дэманстрацыяй сілы, і падрыхтоўкай да магчымага ўзброенага канфлікту.

Відавочна, што спробы разьмяшчэньня расейскіх самалётаў на нашай беларускай зямлі таксама ёсьць і правакацыя, і падрыхтоўка да магчымага канфлікту. Пры гэтым той тып самалётаў, якія расейскі бок хоча разьмясьціць у Беларусі ў першую чаргу — Су-27СМ3 — яскрава сьведчыць, што Расея рыхтуецца не да абароны сваіх межаў ці межаў Беларусі, але да актыўных наступальных дзеяньняў.

Су-27СМ3 створаныя перадусім дзеля выкананьня ўдарных функцыяў, маюць узмоцненую канструкцыю фюзеляжу дзеля разьмяшчэньня дадатковай баявой нагрузкі “паветра-зямля” або “паветра-вада”. Відавочна, што дзеля выкананьня функцыяў супрацьпаветранай абароны значна больш эфэктыўнымі былі б іншыя тыпы самалётаў, што мае на ўзбраеньні Расея, напрыклад, тыя ж перахватчыкі МіГ-31Б.

Такім чынам, сёньня мы яскрава бачым, што расейскія стратэгі разглядаюць Беларусь як пляцдарм для сваіх наступальных узбраеньняў. А беларусам у выпадку канфлікту непазьбежна выпадзе роля “жывога шчыта”.

Партыя БНФ выступае катэгарычна супраць разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскіх вайсковых базаў і іншых вайсковых аб’ектаў. Наяўнасьць расейскіх вайсковых аб’ектаў на нашай зямлі цалкам супярэчыць беларускім нацыянальным інтарэсам, бо ня толькі надзвычайна ўзмацняе пагрозу для беларускай незалежнасьці з боку Расеі, але і аддаляе пэрспэктывы эўрапейскай ды эўраатлянтычнай інтэграцыі Беларусі.

Партыя БНФ выступае за вывад з тэрыторыі Беларусі ўсіх расейскіх вайскоўцаў і вайсковых аб’ектаў, за забарону на разьмяшчэньне ў Беларусі расейскіх вайсковых базаў.

Беларусам непатрэбныя новыя войны. Беларусь не павінна быць “жывым шчытом” Крамля і пляцдармам для расейскіх вайсковых базаў!

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.08 (всего оценок: 54)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • "Партыя БНФ выступае за вывад з тэрыторыі Беларусі ўсіх расейскіх вайскоўцаў і вайсковых аб’ектаў, за забарону на разьмяшчэньне ў Беларусі расейскіх вайсковых базаў." А чьи базы можно размещать тогда?
  • Российская авиабаза и размещена в Беларуси для того, чтобы укрепить ПВО страны, чтобы не могли разные "шведы" безнаказанно вторгаться в воздушное пространство Беларуси.
  • Утром 4 июля 2012 года легкомоторный самолет, пилотируемый гражданами Швеции, беспрепятственно вторгшись в воздушное пространство Беларуси, сбросил на Минск и некоторые другие населенные пункты почти восемь сотен плюшевых медведей. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/society/2013/07/04/ic_media_infografic_116_4282/
  • Партыя БНФ выступае за вывад з тэрыторыі Беларусі ўсіх расейскіх вайскоўцаў і вайсковых аб’ектаў, за забарону на разьмяшчэньне ў Беларусі расейскіх вайсковых базаў. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/opinion/2014/11/21/ic_articles_410_187595/ ========================================= А чего БНФ не выступает за привлечение к ответственности шведов, УМЫШЛЕННО нарушивших воздушную границу Беларусм?
  • Партыя БНФ выступае катэгарычна супраць разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскіх вайсковых базаў і Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/opinion/2014/11/21/ic_articles_410_187595/ =============================== Это можно было бы согласиться с "супраць", если бы УМЫШЛЕННО не нарушалось воздушное пространство Беларуси со стороны Евросоюза. Уже забыли как шведы на самолете вторглись в воздушное пространство Беларуси и накидали "плюшевых мишек", таким макаром могут накидать и "сибирской язвы".
  • А вы знаете - сколько в белрублях стоит один "моторчик" истребителя?