Другие материалы рубрики «Политика»
-
Даст ли Лукашенко отмашку печатать пустые деньги под выборы?
Чтобы умаслить электорат, сейчас нет ресурса: ВВП не растет, Москва зажалась… -
Оппозиция решила ударить по Лукашенко гендером
В медиапространстве тут же устроили виртуальное дефиле вероятных претенденток на бросание дамской перчатки бессменному президенту…
- Ольга Карач не будет участвовать в президентских выборах-2015
- Лукашенко: без американцев в Украине невозможна никакая стабильность
- Лукашенко поздравил Каримова с убидительной победой
- Если бы выборы были завтра: Лукашенко — 34,2%, Некляев — 7,6%
- МИД Беларуси: есть основания говорить об определенной нормализации отношений с США
- Лукашенко о ЕАЭС: негативные темпы накапливаются, нас это настораживает
- Принятие конституции, 1994 год
- Глава МИД: Беларусь поддерживает ОБСЕ по сохранению безопасности
- В Минске прошли переговоры глав внешнеполитических ведомств Беларуси и КНДР
- Лукашенко требует держать спецназовцев в тонусе
Политика
Рыгор Кастусёў: без расійскага следу на Плошчы не абыйшлося
Інтэрнэт-газета Naviny.by працягвае разбірацца ў абставінах і наступствах жорсткага фіналу апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. І ў гэтым мы разлічваем на дапамогу непасрэдных удзельнікаў падзей, якія адбыліся вечарам 19 снежня 2010 года.
Сённня мы прапануем вашай увазе сведчанні былога кандыдата ў прэзідэнты, намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Частка 1. На Плошчы не абыйшлося без расійскага следу
— Дзядзька Рыгор, чаму адразу пасля сваёй заявы 6 сакавіка пра спробы “ўламаць” Вас на зняцце сваёй кандыдатуры з выбараў за 100 тысяч долараў Вы ад гэтага пачалі аднеквацца?
— Гэта не была заява на прэсу, гэта былі адказы на пытанні сяброў па партыі падчас гомельскай абласной канферэнцыі Партыі БНФ. Пра тое, што ў зале ёсць журналісты і мае словы патрапяць у прэсу, я даведаўся толькі пасля сходу.
— Што, у Вас адна праўда — для аднапартыйцаў, і зусім іншая — для астатніх суайчыннікаў?
— Не, гаворка пра тое, што ад сябраў па партыі я не маю права нічога хаваць. Гэта — размова паміж паплечнікамі. Зараз наша партыя на рэгіянальных канферэнцыях — яны ўжо адбыліся, напрыклад, і ў Гомелі, і ў Магілёве, і ў Віцебску, і ў Гародні — займаецца падвядзеннем вынікаў выбарчай кампаніі і планаваннем далейшай дзейнасці. Зразумела, што, як намеснік старшыні, я там прысутнічаю, але, як экс-кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах, яшчэ і адказваю на пытанні па выбарчай кампаніі. Я не мог схлусіць аднадумцам. А заявы на прэсу маюць зусім іншую накіраванасць, і тут трэба дбаць, каб не зашкодзіць — у нашым выпадку, тым, хто дагэтуль за кратамі. Вось калі ўсё яны выйдуць на свабоду, мы сустрэнемся і паразмаўляем, паспрачаемся. І гэта будзе правільна з пункту гледжання маралі і этыкі.
— Дык ці была сама спроба Вас падкупіць за сто тысяч долараў з боку іншага кандыдата ў прэзідэнты?
— Вядома, што так. І не адна такая спроба была.
— Нібыта супрацоўнікі КДБ у размове з Вамі назвалі тую ж лічбу, што Вы агучылі на сустрэчы з сябрамі па партыі — 100 тысяч долараў. На Ваш погляд, пра што гэта сведчыць?
— Нават не магу ўявіць! Найбольш верагодны варыянт - што гэты кандыдат неяк у сваім штабе прагаварыўся, а ўжо ад людзей з яго асяродку тая інфармацыя дайшла да КДБ. Але ў супрацоўніцтве гэтага чалавека з КДБ я не падазраю дакладна. Я яго паважаю і не думаю, што ён здольны на такое.
— Не шкадуеце зараз, што не ўзялі тыя грошы?
— Лічу: правільна, што не ўзяў. Бо ніякія грошы так проста не даюцца… А што тычыцца прапаноў менавіта зняць маю кандыдатуру з выбараў, то такім было і маё асабістае рашэнне, і рашэнне Сойма ў лістападзе 2010 года, які абмяркоўваў гэтае пытанне.
— Наколькі карэктнай Вы лічыце такую палітычную гульню, калі нават сярод апазіцыянераў практыкуюцца спробы подкупу?
— Вядома, лічу некарэктнымі. Як і шмат што іншае, што было падчас гэтай кампаніі: прапановы зняць кандыдатуры, заявы пра тое, што Партыя БНФ праваліць выбары, што я — тэхнічны кандыдат і гэтак далей.
— Вы самі нічога такога не прапаноўвалі іншым кандыдатам?
— Я прапаноўваў байкот выбараў — варыянт зняцца ўсім апазіцынйым кандыдатам адразу. Калі з’явілася інфармацыя пра адпаведную прапанову Някляева, я выдаў практычны план: сесці ўсім кандыдатам за круглы стол, напісаць заявы і аддаць іх незалежнаму чалавеку, які аднясе іх у ЦВК — каб ніхто з нас не схітрыў. Пасля гэтай маёй прапановы ўсе размовы пра масавае зняцце з выбараў раптам заціхлі. Магу адказна заявіць: акрамя падобных празрыстых прапаноў, ніякіх кулуарных дзеянняў з нашага боку не было.
— А навошта Вы ўвогуле палезлі ў гэтую выбарчую кампанію — адразу ж было бачна, што паразумення паміж апазіцыйнымі кандыдатамі няма і не будзе? З прычыны асабістых амбіцый?
— Напачатку ніякіх амбіцый у мяне не было. Я нават і не планаваў ісці на выбары. Ідэя вылучыць мяне на пасаду прэзідэнта ад Партыі БНФ упершыню прагучала з вуснаў намесніка старшыні партыі Ігара Лялькова. Пасля таго, як вырашылі, што партыі ўсё ж трэба ўдзельнічаць у гэтых выбарах, мы разглядалі розныя варыянты. Лялькоў пераканаў мяне, што мая кандыдатура больш за ўсё падыходзіць. Але найбольшым аргументам для мяне быў вось такі: калі мы не будзем вылучаць свайго кандыдата, то нашу партыю расцягнуць іншыя аб’яднанні і кандыдаты, і пасля выбараў яе сабраць будзе ўжо вельмі цяжка. Такім чынам, партыя сказала мне:“Трэба!”, - а я, як салдат партыі, адказаў: “Ёсць!”.
— Сапраўды, шмат размоў было пра тое, што Партыя БНФ “не пацягне” гэтую кампанію, і нават пра тое, што неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў сабраныя вамі не былі, проста ўлады заплюшчылі вочы на несапраўдныя подпісы…
— Мы сабралі дастатковую колькасць — 107 тысяч. І яны былі не горшыя за подпісы іншых кандыдатаў.
— Якія свае дзеянні падчас выбарчай кампаніі Вы лічыце найбольш удалымі і няўдалымі?
— Ганаруся ў першую чаргу тым, што ў мяне атрымалася напачатку кампаніі пераканаць сяброў сфармаваць ініцыятыўную групу, нягледзячы на ўсе крытычныя размовы, і заняцца рэальнай справай. А больш за ўсё незадаволены тым, што не атрымалася знайсці грошы на выбарчую кампанію. Зразумела, што вынік выбараў і пры грашах хутчэй за ўсё застаўся б тым самым, але мы змаглі б хоць выдаткаваць сродкі на падтрымку нашых людзей у рэгіёнах, бо шмат хто з іх часам не мае сродкаў на самае неабходнае, іх проста не бяруць на працу…
— Выбарчая кампанія праходзіла даволі ў ліберальных умовах. Вы думалі, што ўлады паддаліся ціску з Захаду і ўзялі курс на сапраўдную лібералізацыю?
— Я бачыў, што змены — у параўнанні з папярэднімі электаральнымі кампаніямі — былі вялікія. Напрыклад, не ўзнікала ніякіх праблем з пікетамі і зборам подпісаў. Не да канца я ў гэтую лібералізацыю верыў, але спадзяваўся, што другі тур усё ж будзе. І калі б усё працягвалася ў тым жа духу, зусім іншымі былі б зараз вынікі (нават, калі б Лукашэнка выйграў), іншай была б сітуацыя ў краіне, іншыя дачыненні з ЕС і ЗША. АБСЕ ўжо наогул рыхтавала станоўчае заключэнне.
Чаму ўлада не пралічыла такі варыянт, нават не ведаю. А можа, гэта і быў такі адмысловы ейны план? Можа, улада пабачыла пагрозу пройгрышу — і спалохалася…
Яшчэ да Плошчы мне ад надзейных крыніц з Расіі паступала інфармацыя наконт расійскага варыянта плошчы — з беспарадкамі, ахвярамі, накшталт нядаўняга кіргізскага канфлікту. Тады я разумеў логіку гэтага варыянту, але да канца не верыў. Зараз жа мне падаецца, што сапраўды без расійскага следу тут не абышлося.
Але як бы тое ні было, адказнасць за падзеі 19 снежня — на беларускім кіраўніцтве. Чый варыянт правакацыі ні быў здзейснены, зразумела, што апошняе рашэнне прымалася на самым высокім узроўні беларускіх улад. І, напэўна, не адзін Лукашэнка яго прымаў.
— Наша інтэрнет-газета правяла расследванне і высветліла, што папярэдні план на Плошчу — так званы план Някляева - быў адрозны ад таго, што адбылося вечарам 19 снежня. Але днямі Вы распавялі і пра нейкі план Кастусёва…
— План сабрацца на плошчы і пайсці да будынка Адміністрацыі прэзідэнта, каб стаць вакол яго ў ачапленні, — гэта не план Кастусёва, яго ведалі і збіраліся прытрымлівацца ўсе кандыдаты, што сабраліся 19 снежня на плошчы Каліноўскага.
— А які сэнс - стаяць колам ля Адміністрацыі? Што далей? І хто тады парушыў такі план, калі ён быў? Хто павёў людзей на плошчу Незалежнасці?
— Далей… Далей збіраліся вырашаць па абставінах. Там было б далей супольнае рашэнне, загадзя мы пра гэта не думалі.
Каб не нашкодзіць іншым кандыдатам, я пакуль устрымаюся ад каментароў. Але будзьце ўпэўнены: калі ўсе яны выйдуць на свабоду, вы даведаецеся шмат чаго новага…
— Як Вы зараз ацэньваеце свой удзел у выбарах?
— Станоўча. І на сходзе нашай партыі пасля выбараў калегіяльна было вырашана, што наш удзел быў удалым.
— Выбары скончыліся збіццём людзей і затрыманнямі амаль усіх кандыдатаў, а Вы лічыце ўдалым…
— Гэта можна ацэньваць па-рознаму. Але брутальныя дзеянні ўлады на Плошчы атрымалі ў свеце і краіне такі рэзананс, які дагэтуль не мела ніводная акцыя апазіцыі.
— Сумны фінал 19 снежня звязаны з тым, што ўсё пайшло не паводле папярэдніх паланаў. Удзельнікі акцыі чамусьці рушылі на Плошчу Незалежнасці. Чаму гэта адбылося?
— Я вымушаны устрымацца ад адказу на гэтае пытанне - пакуль не выйдуць на свабоду астатнія зняволеныя кандыдаты.
— А мо Вы трымаеце гэтыя звесткі да суда над экс-кандыдатамі, каб распавесці пра гэта там?
— Не, у маіх паказаннях гэтага няма. Я адказваю толькі за тыя рэчы, за якія падпісаўся. На судзе я гэта скарыстоўваць не буду.
— А што з планам Някляева: абвесціць на Кастрычніцкай плошчы стварэнне руху “За выбары без Лукашэнкі”, прапанаваць людзям запісвацца ў яго і папрасіць іх разыйсціся па хатах? Вы што-небудзь пра гэта ведалі?
— Не. пра гэты план я не ведаў. І зараз нават не магу сказаць, як бы я да яго паставіўся, калі б мне да выбараў распавялі пра такі план.
— Шмат хто вінаваціць у брутальным фінале Плошчы і дрэнную каардынацыю паміж лідэрамі апазіцыі. Чаму Вы не спрабавалі абмеркаваць адзін з адным падчас акцыі, што адбываецца?
— Сапраўды, ні па дарозе да плошчы, ні на самой плошчы Незалежнасці не было лідэра, які ўзяў бы каардынацыю на сабе, не было агульнага сцэнара падзей. Але зразумейце: цяжка было ў калоне знайсці, дзе хто з кандыдатаў. І на праспекце развярнуць людзей было ўжо немагчыма. А я не мог на пайсці разам з імі, бо мяне б не зразумелі.
— Калі Вы адчулі, што сітуацыя на Плошчы выходзіць з-пад кантролю?
— У той момант, калі людзі пачалі масава перацякаць ад Чырвонага касцёла на пляцоўку непасрэдна перад Домам ураду. Тады і з’явілася невялікая група людзей, якія накіраваліся да дзвярэй дома ўрада і пачалі іх біць.
— Вы думаеце, гэта былі правакатары?
— Упэўнены.
— Ну, большасць жа іх хавала твары… Якія прыкметы ў правакатараў?
— Для мяне гэта зразумела - хаця б па тым, як чалавек заносіць нагу для ўдара. Бачна, што ён ведае, як гэта рабіць.
— Што менавіта зрабілі Вы, каб прадухіліць трагічнае развіццё падзей?
— Што мог. Калі заўважыў першую групу правакатараў, якія кінуліся біць дзверы, пабег з некалькімі хлопцамі спыняць іх: рабіў заўвагі, нават фізічна ўздзейнічаў: хапаў за рукі. У адказ, дарэчы, пачуў, што калі буду перашкаджаць, то і мяне паб’юць. Тым не менш, прадухіліць гэтую першую спробу правакацыі атрымалася.
— А дзе Вы былі, калі міліцыя пачала збіваць людзей?
— Калі з’явілася першая група АМАПА, мы са Статкевічам падышлі да іх, каб правесці перамовы. Мы папрасілі паклікаць афіцэра, дамовіцца, каб можна было спакойна развесці людзей без збіцця. У адказ — нічога.
Памятаю добра момант, калі раптам на правым баку гэтых апамапаўцаў пачалася патасоўка з мітынгуючымі — спецназ пачаў малаціць дубінкамі, і я таксама атрымаў па галаве. А пакуль спрабаваў устаяць на нагах, каб не ўпасці і не быць затаптаным, атрымаў яшчэ раз. Людзі мяне вывялі з натоўпу, да галавы прыкладвалі снег… А потым я зноў вярнуўся і спрабаваў выступаць на трыбуне. Пасля гэтага хлопцы з нашай партыі падхапілі мяне пад рукі і пачалі выводзіць з Плошчы. Сябар партыі БНФ Міша В. давёў мяне да праезджай часткі, спыніў выпадковае аўто, пасадзіў туды — і я з’ехаў.
— Як Вас затрымалі?
— Хвілін праз дзесяць пасля таго. Як я апынуўся ў гэтай машыне, яе ўзялі “у каробачку”, наш кіроўца спыніў аўто. Міліцыянты адчынілі дзверы і сказалі, каб я выходзіў. Перасадзілі ў міліцэйскую машыну (што мяне здзівіла - на пярэдняе сядзенне) і павезлі ў Ленінскае РАУС, пасля — ў Мінскі райаддзел міліцыі.
Там два супрацоўнікі міліцыі спрабавалі паразмаўляць са мной пад запіс, але я адмовіўся падпісваць пратакол, таму проста сядзелі і размаўлялі - “пра жыццё”. Я распавядаў, якія партыі на Беларусі існуюць, хто іх узначальвае — яны ж нічога гэтага не ведаюць. Праз нейкі час з’явіўся супрацоўнік КДБ у цывільным, які мяне нават бутэрбродам і гарбатай пачаставаў, а потым мяне павезлі ў шыкоўным джыпе ў КДБ. Там я таксама адмовіўся даваць паказанні без адваката, таму першыя размовы з супрацоўнікамі камітэта у мяне таксама былі “пра жыццё”. Не памятаю, дзе я колькі прабыў, але ў камеру СІЗА КДБ мяне завялі, калі было ўжо шэсць гадзін раніцы.
— Як да Вас ставіліся ў КДБ?
— Нармальна. Мяне, як Міхалевіча, “на расцяжку” не ставілі, не білі, не абражалі.
— З размоў з супрацоўнікамі КДБ ці маглі Вы сабе ўявіць маштаб таго, што адбылося на Плошчы?
— Не. Калі ехаў з Плошчы, то патэлефанаваў Аляксею Янукевічу. Другі раз патэлефанаваў яму, калі знаходзіўся ў будынку КДБ, і ён мне паспеў сказаць, што затрыманыя Саннікаў і Статкевіч. Тое, што схапілі амаль усіх кандыдатаў, што было збіта столькі людзей, я нават уявіць не мог…
Чытайце заўтра ў інтэрнет-газеце Naviny.by заключную частку інтэрв’ю з Рыгорам Кастусёвым: ці прапаноўвалі яму стаць агентам КДБ? Ці ёсць расійскі след у падзяех на Плошчы? Што чакае Партыю БНФ і беларускую апазіцыю ўвогуле? Як абараніць незалежнасць Беларусі?
Последние Комментарии