Политика

Апытанне ў Магілёве: тыя, хто спыняць вайну ва Украіне, будуць святымі людзьмі


Апытанне БелаПАН: «На кім, на вашу думку, найперш ляжыць віна за тое, што на паўднёвым усходзе Украіны дагэтуль працягваецца вайна? Які бок не хоча спыняць баявыя дзеянні?»

Адказваюць жыхары Магілёва:

«І кіеўская ўлада, і апалчэнцы. У іх розныя погляды на далейшае існаванне Украіны. Калі яны сядуць за стол перамоваў і пра нешта мірна дамовяцца — гэта будуць святыя людзі. Але цяпер там міру не будзе».

«Амерыка і Еўрасаюз. Там жа ідзе вайна не за Украіну, а за размяшчэнне амерыканскіх баз. А там жа яшчэ радовішчы сланцавага газу, у чым зацікаўленая Нямеччына».

«Расія. У яе там свае інтарэсы не дужа добрыя, што паказаў Крым. Захапіць тэрыторыю, як расійцы кажуць, братняй краіны, тады, калі краіне цяжка, — не па-братэрску. Ім не патрэбна, каб Украіна жыла спакойна ў Еўрасаюзе».

«Праблема ў імперскіх амбіцыях Пуціна і ЗША. Нам бы, відаць, прыемна было б, каб першымі саступілі амерыканцы. Людзі, якія там жывуць, пасля таго як іх бамбавалі і забівалі наўрад ці захочуць жыць у краіне, у якой жылі да гэтага».

«Вінаватыя абодва бакі, а хто не хоча спыняцца, не ведаю. І Кіеў вінаваты, і Данецк з Луганскам — таксама. Яны хіба мелі права выходзіць са складу краіны? Не! А Кіеў меў права людзей забіваць? Таксама не! Краіна павінна быць цэласнай, але трэба дамаўляцца, а не ваяваць».

«На кіраўніцтве Украіны, бо недаглядзела праблемы, якія ёсць. Расія ж спрабуе ўзяць па апеку ўсходніх украінцаў».

«Не ва Украіне справа. Цяпер ідзе барацьба за гегемонію. Расія занепадала, занепадала, і раптам ёй далі дазвол ўзбройвацца. З якіх сродкаў? На будоўлю заводаў і адраджэнне эканомікі нічога няма. Тым таварышам, якім выгадная глабальная вайна, — ім трэба нацкаваць Расію на кітайцаў».

«На прэзідэнце Парашэнку. Там жа фашысты прыйшлі да ўлады. А расейцы фашызм не пераносяць. Там забаранілі рускую мову і прымусілі ўсіх гаварыць на няроднай мове». Карэспандэнт БелаПАН: «А адкуль у вас гэтая інфармацыя, што прыйшлі фашысты ды забаранілі?» — Спадар: «З расійскіх крыніцаў!»

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 2)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева