Другие материалы рубрики «Политика»
-
Москва продавливает авиабазу. Есть ли у Лукашенко варианты?
После появления в Беларуси российской авиабазы у Лукашенко резко сузится простор для геополитического маневра… -
Алесь Міхалевіч: паветра свабоды — самае карыснае для чалавека
9 верасня на сайце Naviny.by адбылася анлайн-канферэнцыя з Алесем Міхалевічам.
- Беларусь и Нигерия констатируют значительный прогресс в развитии сотрудничества
- Представители Польши награждены за укрепление добрососедских отношений с Беларусью
- Милиция предупредила Статкевича о недопустимости организации и проведения несанкционированных массовых акций
- Лукашенко променял Ермошину на Домрачеву
- Делегация ПАСЕ призвала власти Беларуси продолжить улучшение ситуации с правами человека
- Алесь Михалевич дал первую пресс-конференцию после возвращения в Минск
- Алесь Михалевич. Дорога домой
- Михалевич: меня арестуют, но это светлый день — я возвращаюсь в Беларусь
- Лукашенко: мы не вчерашние, мы давние друзья китайского народа
- Как Лукашенко встречали в Китае
Политика
Таццяна Караткевіч заклікае Следчы камітэт спыніць крымінальны пераслед экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча
Прэтэндэнт на барацьбу за прэзідэнцкае крэсла, актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч 26 жніўня накіравала зварот у Следчы камітэт Беларусі. У ім яна прапануе спыніць крымінальную справу ў дачыненні да члена яе ініцыятыўнай групы, экс-кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Аляксея Міхалевіча (на здымку).
«Станоўча ацэньваючы рашэнне кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь пра вызваленне ад адбыцця пакарання асобаў, якія паводле меркавання вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і замежжа з’яўляліся палітычнымі зняволенымі, лічу неабходным прапанаваць Следчаму камітэту Рэспублікі Беларусь зрабіць наступны крок у справе пераадолення падзелаў у беларускім грамадстве, дасягнення нацыянальнай згоды і пачатку мірных перамен у краіне», — адзначаецца ў звароце.
Гэткім крокам, лічыць Караткевіч, мусіць стаць спыненне крымінальнай справы у дачыненні да члена ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне яе кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 г. Аляксея Міхалевіча.
З улікам таго, што пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення свабоды Мікалая Статкевіча ўжо ўсе асуджаныя па справах, звязаных з падзеямі 2010 г., знаходзяцца на волі, актывістка кампаніі «Гавары праўду» лічыць нелагічным і негуманным працягваць далей следства па справе А.А.Міхалевіча і тым самым пазбаўляць яго магчымасці вярнуцца на радзіму і нарэшце, пасля шматгадовага перапынку, уз’яднацца з сям’ёй і выкарыстоўваць свой багаты досвед і веды ў Беларусі і на карысць Беларусі».
Тым самым, упэўнена Таццяна Караткевіч, Следчы камітэт «зробіць значны ўнёсак у зняццё палітычнай і сацыяльнай напружанасці ў беларускім грамадстве, якая запанавала пасля сумнавядомых падзей снежня 2010 года, а таксама праявіць сапраўдны гуманізм і адказнасць перад мірнай будучыняй краіны».
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева