Другие материалы рубрики «Общество»

  1. На Беларусь движется грозовой фронт
    Синоптики предупреждают о штормовом ветре, ливнях и грозах…
  2. Стремитесь к успешной карьере? Учите иностранные языки!
    Это простая и доступная инвестиция в ваше будущее...

Общество

У Беларусі распрацаваная "Дэклярацыя правоў студэнтаў"

15-16 траўня на канфэрэнцыі "Правы студэнтаў. Рэальнасьць і пэрспэктывы" студэнты распрацавалі й зацьвердзілі "Дэклярацыю правоў студэнтаў Беларусі". Канфэрэнцыя адбывалася ў межах кампаніі Задзіночаньня беларускіх студэнтаў (ЗБС) у падтрымку правоў студэнтаў "Адкрыты студэнцкі форум. Думкі ўслых".

У ёй прынялі ўдзел 60 студэнтаў з большасьці беларускіх ВНУ, таксама прысутнічалі студэнты зь Нямеччыны і Украіны. Сябры ЗБС, праваабаронцы, прадстаўнікі нямецкага нацыянальнага студэнцкага зьвязу FZS, украінскага студэнцкага зьвязу "Украінскае студэнцкае брацтва", а таксама шэраговыя студэнты беларускіх ВНУ выступілі з наступнымі дакладамі: "Аналіз парушэньня правоў студэнтаў у Беларусі за апошнія 2 гады"; "Беларуская дзяржаўная ідэалёгія ў беларускіх ВНУ"; "Уціск дзяржавы на ВНУ на прыкладзе ЭГУ"; "Стан і пэрспэктывы студэнцкіх СМІ у Беларусі"; "Легальнасьць у аброне правоў студэнтаў у Беларусі"; "Досьвед украінскіх студэнтаў у абароне сваіх правоў"; "Салідарнасьць эўрапэйскіх студэнцкіх арганізацыяў зь беларускімі студэнтамі ў галіне абароны правоў студэнтаў" і іншыя.

Усе ўдзельнікі канфэрэнцыі адзначаюць масавыя парушэньні правоў студэнтаў у Беларусі дзяржавай. Найбольшае абурэньне выклікае наступнае: татальная ідэалягізацыя навучальнага працэсу, загад Міністэрства адукацыі № 283 ад 01.04.2004 г. "Аб удасканаленьні ідэалягічнай праца ў ВНУ", прымусовае разьмеркаваньне студэнтаў пасьля сканчэньня ВНУ, адсутнасьць умоваў для разьвіцьця незалежнага студэнцкага самакіраваньня ў ВНУ. Удзельнікі канфэрэнцыі прынялі заяву ў зьвязку з шматлікімі парушэньнямі правоў студэнтаў.

Настрой удзельнікаў канфэрэнцыі адлюстроўвае таксама і гатоўнасьць да шырокай барацьбы за свае правы. "Дэклярацыя правоў студэнтаў" — дакумант, які распрацоўваўся студэнтамі розных беларускіх ВНУ на працягу двух мінулых навучальных гадоў, адлюстроўвае, у першую чаргу, якія правы зараз парушаюцца найбольш. Маючы перад сабою мэту ў выглядзе Дэклярацыі, беларускія студэнты пачынаюць мэтаскіраваную барацьбу за рэалізацыю гэтых правоў.

Кампанія ЗБС "Адкрыты студэнцкі форум. Думкі ўслых" праводзіцца зь верасьня 2002 года — два навучальныя гады. У межах кампаніі ЗБС праводзіў у буйных гарадох краіны форумы па правох студэнтаў. Студэнты абмяркоўвалі мэханізмы абароны правоў студэнтаў, дыскутавалі, якімі мусяць быць правы беларускіх студэнтаў. І такім чынам выпрацоўвалі прапановы ў "Дэклярацыю правоў студэнтаў". 28 красавіка ў межах праекту ЗБС правёў у Менску бясплатны студэнцкі рок-канцэрт "ROCK’by".

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...