Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Инвалиду не хватило жизни, чтобы добиться правосудия
    Верховный суд обещал пересмотреть ее дело в соответствии с законом, но этого не произошло, и Поплавская отправилась в Генпрокуратуру…
  2. «Авторадио» хотело бы возобновить вещание вчера, но не получится и завтра
    Высший хозяйственный суд начал рассматривать иска руководства «Авторадио», опаривающего решение о прекращении вещания...

Общество

«Малады фронт» праводзіць грамадскую кампанію «Эўрапейская адукацыя»


6 чэрвеня стартуе новая грамадзкая ініцыятыва «Маладога фронту» — «Эўрапейская адукацыя». Мэта ініцыятывы — спрыяньне рэальнаму інтэграваньню Беларусі ў агульнаэўрапейскую адукацыйную прастору праз далучэньне да Балёнскага працэсу.

«Малад фронт» збіраецца актыўна інфармаваць грамадзтва аб плюсах Балёнскай сыстэмы, а таксама лічыць неабходным папулярызаваць ідэю эўрапейскага грамадзтва ведаў.

У плянах арганізатараў кампаніі — збор подпісаў сярод студэнтаў і абітурыентаў, рэсурс сацыяльных сетак, канфэрэнцыі і круглыя сталы з удзелам незалежных і дзяржаўных адмыслоўцаў.

«Апошнім часам з вуснаў беларускіх чыноўнікаў мы шмат чуем пра неабходнасьць далучэньня Беларусі да Балёнскага працэсу. Такія размовы і нават пэўныя захады ўжо мелі месца ў 2003 годзе. На жаль, да рэальных і незваротных зьменаў справа не дайшла, — кажа адзін з ініцыятараў кампаніі Аляксей Валабуеў. — Мы ня хочам паўтору сцэнару сямігадовай даўніны і вырашылі ініцыяваць сваеасаблівы кантроль за дадзенай сытуацыяй. Да таго ж, як паказвае досьвед, улады вельмі часта вымушаны прыслухоўвацца да канструктыўнага і актыўнага голасу грамадзкасьці. Гэта тая ініцыятыва, якую падтрымае ня толькі абсалютная большасьць моладзевых арганізацый, але ж і абсалютнай большасьць усёй беларускай моладзі».

Інфармацыю для студэнтаў і выкладчыкаў пра актуальныя адукацыйныя праекты і падзеі можна будзе знайсьці на сайце кампаніі bolognaby.info. Наведнікі сайту могуць атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра сутнасьць Балёнскага працэсу, задаць свае пытаньні і атрымаць адказы экспэртаў.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 3)
Распечатать Сохранить Опубликовать в блоге Отправить на e-mail Сообщить об ошибке

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...