Общество

У мінскім парку імя Горкага гукалі вясну

Фото
Фото
Фото
Фото
Фото

 

19 сакавіка ў Мінску, у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага, адбылося фальклорна-экалагічнае абрадавае свята «Загуканне вясны» з удзелам 22 мастацкіх калектываў сталіцы і Мінскага раёна, паведамляе БелаПАН.

Разам з дырэкцыяй парка арганізатарамі свята выступілі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Першамайскага раёна сталіцы.

Удзельнікі свята ў беларускіх народных строях сабраліся на пагорках парка, добраславілі старых людзей, праспявалі гукальныя песці — вяснянкі і заклічкі, а таксама песні-карагоды, на старадаўніх духавых музычных інструментах (дудкі, акарыны, гліняныя цацкі-свісцёлкі) выканалі народныя мелодыі. Затым адбылася веснавая пераклічка ўдзельнікаў на рацэ Свіслач, яе берагах і прытоку. Завяршылася свята народнымі танцамі, гульнямі і запальваннем агню.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева