Другие материалы рубрики «Общество»
-
Байнет шутит: СССРвис, баНАНОтехнологии и презервативы оптом
К чемпионату по метанию коровьих лепешек страна идет с коровьими копытами… -
Демограф Сергей Щербов: ни к чему гнаться за ростом рождаемости
Продуктивнее вкладываться не в повышение рождаемости и привлечение мигрантов, а в человеческий ресурс…
- В Гомеле прошло обсуждение Национального плана по достижению гендерного равенства
- Пресс-секретарь Совмина Александр Тимошенко переходит на работу в Нацбанк
- В Минске 20 августа будут раздавать бездомных животных, привитых и с документами
- 21 августа белорусы могут эвакуироваться из Ливии на военном корабле «Трива 1»
- Юрия Линго, рассказавшего об избиениях в колонии, оштрафовали
- Замминистра образования не знает, где будет учиться Коля Лукашенко
- Рымашевский: каждый день за решеткой может стоить человеку как минимум здоровья
- Акция солидарности с политзаключенными в Минске
- Национальная безопасность под угрозой! Надежда — на мигрантов
- На кулинарный фэст в Мотоль съехалось десять тысяч едоков
Общество
Калі на рамонт помнікаў архітэктуры няма грошай — іх зносяць?
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч не можа змірыцца з тым, што ў Беларусі парушаюць заканадаўства і знішчаюць архітэктурную спадчыну. З адкрытым лістом на гэтую тэму ён звярнуўся да міністра культуры.
Будынкі, якія сталі нагодай для зварота і размовы пра стаўленне да архітэктурнай спадчыны, разбураліся не адзін год і знаходзяцца ў гістарычным цэнтры Пінска.
У гэтым сакавіку сярод белага дня развалілася сцяна дома па вуліцы Іркуцка-Пінскай дывізіі, 2. На той момант будынак быў у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў і з'яўляўся помнікам архітэктуры канца XVII стагоддзя.
Фота euroradio.by |
Восем гадоў таму з гэтай будыніны з прычыны аварыйнасці былі выселены жыхары, і будынак быццам бы закансервавалі. Як паведамляла мясцовае тэлебачанне, гэтыя восем гадоў доўжылася перапіска работнікаў ЖЭСа № 1, якому належыць аб'ект, з рознымі арганізацыямі. Сутнасць пазіцыі мясцовых уладаў — будынак не падлягае рэканструкцыі з-за свайго ўзроста і дрэннага тэхнічнага стану. Калі дом пачаў рассыпацца, сталі казаць пра рэальную пагрозу для пешаходаў, аўтатранспарту і бліжэйшых пабудоў.
Крыху пазней Навукова-метадычная рада пазбавіла будынак па вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 2, а з ім і будынак па вул. Завальнай, 27 статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Такім чынам мясцовым уладам развязалі рукі.
У адкрытым лісце да міністра культуры Паўла Латушкі Антон Астаповіч піша, што камісія кіравалася, па-першае, тэхнічным станам аб’екта, «што незаконна, па-другое, пракладкай новай магістралі ў гістарычным цэнтры Пінска».
Астаповіч падкрэслівае, што гістарычны цэнтр Пінска сам па сабе з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 2-й катэгорыі, дзе пад аховай дзяржавы знаходзяцца не толькі будынкі і збудаванні, але і самы галоўны кампанент гістарычных цэнтраў — планіровачная структура. Пабудова новай магістралі, на думку Астаповіча, яе як раз і парушыць, «і дзеля гэтага парушэння, не «заўважанага» ні ўпраўленнем па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі, ні навукова-метадычнай радай, праводзіцца ўзгадненне аб дэмантажы помнікаў. Гэтае рашэнне было прынята, каб «узаконіць» яшчэ адно парушэнне».
У інтэрв’ю Naviny.by Антон Астаповіч падкрэсліў, што мясцовыя ўлады на працягу значнага тэрміну не займаліся выканннем сваіх прамых абавязкаў па захаванню гісторыка-архітэктурнай спадчыны. Зараз жа, калі будынак па вуліцы Іркуцка-Пінскай дывізіі, 2 разбураецца на вачах, Міністэрства культуры, замест таго, каб прыняць нейкія захады ў дачыненні да чыноўнікаў, якія не выконваюць свае абавязкі, дало ім індульгенцыю ў выглядзе выключэння будынкаў са спіса каштоўнасцяў.
«Калі мясцовыя ўлады давялі будынкі да такого стану, гэта не значыць, што яны страцілі свае вартасці. Улады, замест таго, каб разабрацца з чыноўнікамі, патураюць ў руйнаванні помнікаў, вось у чым праблема», — сказаў Антон Астаповіч.
У сваім лісце да Латушкі змагар за архітэктурную спадчыну краіны піша, што такі выпадак не з’яўляецца адзінкавым: «Практыка ўзгадненняў з парушэннямі заканадаўства з боку навукова-метадычнай рады і ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны сталі сістэматычнымі, пра што неаднаразова паведамлялася Вам Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры. Пра гэтую праблему была гаворка на нарадзе з Вашым удзелам 27.06.2011 г. на прыкладзе рашэнняў навукова-метадычнай рады ад 02.06.2011 г., якія таксама ў чарговы раз былі прыняты з парушэннямі нарматыўна-прававых актаў у сферы аховы спадчыны».
У Антона Астаповіча складваецца ўражанне, што па пэўных пытаннях міністр Латушка не валодае інфармацыяй, бо яму «паведамляюць скажоныя дадзеныя». З ліста: «…у Міністэрстве культуры склалася вельмі негатыўная тэндэнцыя татальнага невыканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. І, як гэта ні прыкра, дадзеная тэндэнцыя ўзмацняецца на фоне Вашых рэгулярных афіцыйных заяваў, у якіх ахова спадчыны называецца прыярытэтным накірункам працы ўзначальваемага Вамі міністэрства».
Антон Астаповіч лічыць, што Латушка зацікаўлены і дбае пра пазітыўны імідж падначаленага яму ведамства і свой асабісты, таму спадзяецца, што «калі паказваць міністру існуючую сітуацыю ў справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны, гэта можа даць свае станоўчыя вынікі».
Астаповіч таксама заўважыў, што праблема аховы гісторыка-культурнай спадчыны мала турбуе беларусаў. У тым жа Пінску мясцовая грамадскасць амаль не рэагавала, што столькі гадоў разбураўся гістарычны будынак у гістарычным цэнтры. Гарадзскія ўлады зараз «пад запіс» размаўляць жадання не маюць, а неафіцыйна кажуць, што ім будынак па вуліцы Іркуцка-Пінскай дывізіі, 2 стварае толькі праблемы — знесці яго не мелі права, а на аднаўленне не было грошай.
Падобнае стаўленне да гістарычных каштоўнасцяў — тыповае для Беларусі, сцвярджае Антон Астаповіч.
«Гэта тлумачыцца станам грамадства, адсутнасцю этнічнай кансалідацыі ў ім. Каб быў нармальны ўзровень самасвядомасці, каб прыярытэтам былі культурныя каштоўнасці, было б усё па-іншаму і быў бы іншы рэзананс на падобныя з’явы. Гэтага, на жаль, няма. Мы маем спажывецкае, дэнацыяналізаванае грамадства, якое ўціснута ў рамкі так званай поп-культуры, дзе людзі не адчуваюць значнасці гісторыка-культурынх каштоўнасцяў», — падкрэсліў ён.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева