Другие материалы рубрики «Общество»
-
Курящих и некурящих белорусов рассудит закон
Большой проблемой остается курение в общественных местах, что вызывает дискуссии относительно нарушения прав курящих и некурящих... -
Мария Пшеломец: хочу, чтобы Беларусь стала скучной и нормальной страной
«Описать Беларусь? Хорошие люди, несчастная страна. Несчастная в том смысле, что жалко на нее смотреть. Да! Хорошие люди, жалко смотреть…»
- Баумгертнер передан представителям российских правоохранительных органов
- Информатику в белорусских школах будут изучать со 2-го класса
- Жилищно-коммунальные службы Минска основательно подготовились к зиме
- Минтранс начал предоставлять оперативную информацию об обстановке на дорогах
- Австриец пытался выехать из Беларуси, не заплатив за пользование платными дорогами
- В Гомельском интернате отметили день ангелов-хранителей
- Подписи за закон о защите животных на сайте имеют юридическую силу
- Все подписи за закон о защите животных на сайте nashi-sjabry.org имеют юридическую силу
- Знаменитости поработали кассирами «Макдональдса»
- Консул РФ: компьютера и мобильного у Баумгертнера по-прежнему нет
ОбществоТрейдинг. Инвестиции
Старыя пахаванні на Кальварыйскіх могілках не патрэбныя ані сваякам, ані дзяржаве
Грамадскасць занепакоена лёсам Кальварыйскіх могілак, а адміністрацыя КУП «Спецкамбінат» КБА наогул станам могілак у сталіцы.
На тэрыторыі Кальварыйскіх могілак з'явіліся таблічкі, на якіх напісана, што ў выпадку, калі пахаванні не будуць дагледжаныя, будуць прынятыя захады ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Грамадскасць адказала на гэта наступным чынам — 7 студзеня на мінскіх Кальварыйскіх могілках маладзежныя актывісты прыбралі старыя магілы.
Паводле слоў старшыні маладзежнага грамадскага аб'яднання «Гісторыка» Ташы Міхайлоўскай, здзіўленне выклікае той факт, што шыльды з'явіліся на пахаваннях менавіта XIX стагоддзя, а канцэнтрацыя шыльдаў вялікая на цэнтральнай алеі.
«Нас бянтэжыць, што могілкі могуць быць знесеныя, а на пахаваннях XIX стагоддзя ўздоўж цэнтральнай алеі могуць быць пахаваныя іншыя людзі. Кальварыйскія могілкі вынесеныя ў дзяржаўны спіс Гісторыка-культурных каштоўнасцяў, паводле заканадаўства забаронена рабіць якія-небудзь працы ці змяняць выгляд гэтых могілак», — сказала Міхайлоўская.
Яна падкрэсліла, што сення Кальварыйскія могілкі — адзінае месца ў Мінску, дзе захаваліся надмагільныя помнікі пачатку XIX стагоддзя. Кальварыйскія могілкі ўзніклі ў XVIII ст. Спачатку тут хавалі больш заможных, потым усіх гараджан. З 1967 г. могілкі для пахаванняў зачыненыя. У цэнтры могілак размешчаны касцёл, пабудаваны ў 1839 годзе. Касцёл — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю.
«Тут знаходзяцца некалькі пахаванняў, якія шануюцца беларусамі, напрыклад, тут ляжыць бацька братоў Луцкевічаў — у яго вельмі цікавы помнік, нават з фотаздымкам. Сучасныя фотаздымкі на могілках не вытрымліваюць і 10 гадоў, а той фотаздымак нават выглядае даволі новым. Тут знаходзіцца пахаванне Вацлава Іваноўскага», — сказала Міхайлоўская.
У сваю чаргу Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) адзначае, што Кальварыйскія могілкі з'яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1-й катэгорыі і ўнесены ў дзяржаўны спіс Гісторыка-культурных каштоўнасцяў пад шыфрам 711Д000049.
Таварыства таксама канстатуе факты самавольных зменаў гістарычнага выгляду капліц-пахавальняў, непрыняцце мер па падтрыманні ў належным стане надмагілляў XIX — пач. ХХ стагоддзяў і іншыя дзеянні, «якія маюць усе прыкметы парушэння заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны».
Старшыня таварыства Антон Астаповіч падкрэсліў у каментары для Naviny.by, што ў адпаведнасці з дзяржаўным спісам пад аховай дзяржавы знаходзіцца ўвесь комплекс могілак у межах агароджы: «Гэта азначае, што ўсе віды прац, якія праводзяцца на тэрыторыі каштоўнасці і могуць прывесці да iстотнага змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый «0», «1», «2» цi да iх знiшчэння, павінны выконвацца з дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і толькі пасля разгляду і ўхвалення на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, як прадугледжана арт. 37 і 43 закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь».
Антон Астаповіч адзначыў, што працы па знішчэнні гістарычных пахаванняў, па правядзенні несанкцыянаваных рамонтных прац на капліцах-пахавальнях не адпавядаюць п. 3 арт. 36 вышэйназванага закона.
У сувязі з гэтым БДТАПГК звярнулася с просьбай у Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам аб складанні пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні і аб пачатку падрыхтоўкі спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях па артыкулах 19.1, 19.2, 19.3 і 19.4 КААП у дачыненні да КУП «Спецкамбінат» КБА і накіраванні на яго адрас прадпісання з патрабаваннем прывесці працы на гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам.
Дадаткова быў дасланы запыт у пракуратуру г. Мінска с просьбай правесці праверку выканання палажэнняў нарматыўна-прававых дакументаў ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны КУП «Спецкамбінат» КБА і прыняць меры пракурорскага рэагавання па выяўленых фактах парушэнняў заканадаўства.
Намеснік дырэктара прадпрыемства «Спецкамбінат» КБА Сяргей Гончанка адзначыў у каментары для Naviny.by, што на Кальварыйскіх могілках працы будуць весціся ў адпаведнасці з заканадаўствам. Што да будучыні могілак, то яна такая ж, як і ў астатніх 23 мінскіх пахаванняў: «Спецкамбінат» КБА будзе даглядаць іх. Пахаванні на Кальварыі будуць адбывацца толькі блізкіх родных тых, хто ўжо ляжыць там. Размовы пра ліквідацыю могілак ці асобных магіл не ідзе».
Праблемы на Кальварыі таксама тыя ж, як на большасці могілак. Сяргей Гончанка звярнуў увагу на недагледжанасць асобных пахаванняў на Кальварыі: «За агароджай некаторых вырас лес. Так сталася, што ў выпадку, калі магілы недагледжаныя, людзі каля іх робяць сметнік. Заўважу, што наша задача — прыбіраць тэрыторыю могілак. Унутры агароджы павінны падтрымліваць парадак сваякі памерлых. У нас няма ні права, ні абавязку гэтым займацца. Такім чынам, наша папярэджанне разлічана на тое, што, магчыма, хтосьці са сваякоў з’явіцца і навядзе парадак. У адваротным выпадку, хутчэй за ўсё, магіла застанецца ў тым стане, у якім ёсць. Калі агароджа развальваецца на вачах, яе дэмантуюць».
Сяргей Гончанка падкрэслівае, што на Кальварыі і іншых старых сталічных могілаках сітуацыя склался такая — пакуль жывуць сваякі да трэцяга калена, магілы даглядаюцца.
Дзяржаўныя сродкі выдзяляюцца толькі на добраўпарадкаванне тэрыторыі могілак у цэлым, але не асобных пахаванняў: «За мяжой тыя, хто пахаваў сваякоў, плоцяць за ўборку іх магіл штомесяц, нашы грамадзяне гэтага не робяць».
Свежы прыклад — з 1 студзеня ў Эстоніі ўступіў у сілу закон «Аб могілках», які ўводзіць адзіную рэгламентацыю парадку догляду за магіламі ў дачыненні да сваякоў або блізкіх памерлага. Новы закон прадпісвае абавязковае заключэнне дамовы аб выкарыстанні месцаў пахаванняў і доглядзе за імі паміж мясцовымі самакіравання, на тэрыторыі якіх знаходзяцца могілкі, і асобамі, чые родныя ці блізкія пахаваныя на гэтых могілках. У выпадку невыканання гэтага патрабавання парушальнікаў чакае штраф.
У Швейцарыі праз 25 гадоў пасля пахавання сваякі павінны плаціць штогадовы падатак, калі жадаюць і далей даглядаць за магілай. У адваротным выпадку надмагільныя збудаванні зносяць, астанкі эксгуміруюць і крэміруюць, а урну з попелам закапваюць ў агульную магілу.
Па дзеючаму беларускаму заканадаўству ўсталяваныя на могілках надмагільныя збудаванні — ўласнасць сваякоў памерлага, а пры іх адсутнасці — юрыдычных або фізічных асоб, якія іх ўсталявалі. Згодна з правіламі ўтрымання месцаў пахавання, адміністрацыя спецыялізаванай арганізацыі абавязана паведамляць сваякам пахаванага аб тых з іх, што прыйшлі ў прахласць і патрабаваць іх выпраўлення ў самыя кароткія тэрміны. Аднак на практыцы адшукаць сваякоў часта немагчыма.
У выніку ў Беларусі час пакідае свой адбітак на надмагільных крыжах, помніках, агароджах, і яны ўжо маюць такі выгляд, што няма іншага выйсця, як ставіць новыя. Але на старых могілках сваякі памерлых гэтага не робяць, дзяржава таксама, кажа Сяргей Гончанка. У выніку на магілах растуць дрэвы і кусты. Каб вырашыць праблемы закінутых магіл, трэба весці размову пра змяненне заканадаўства, у прыватнасці закона «Аб пахаваннi i пахавальнай справе». Але гэта справа будучыні.
Напрыканцы 2012 года ў Мінску зачыняць могілкі ў Калодзішчах і Міханавічах. Мінчан будуць хаваць каля Радашковічаў, што даволі далёка ад Мінска. Акрамя іншага, гэта азначае, што ў будучыні з’явіцца яшчэ больш недагледжаных магіл. Сяргей Гончанка кажа, што для тых, хто захоча пахаваць сваякоў у самім горадзе, ёсць крэмацыя з пахаваннем, напрыклад, у калумбарыі на Усходніх могілках.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева