Другие материалы рубрики «Общество»
-
Байнет шутит: пятая точка власти
А может не гнать лошадей? Стоят себе трактора на заводской территории — ну и пусть стоят. Не кони же, не разбегутся! -
Потерялся человек — «Ангел» спешит на помощь
Люди теряются и пропадают без вести постоянно. Поэтому закономерно, что единичные поисковые операции, организованные добровольцами, постепенно трансформировались...
- В Минске к ответственности за нарушения миграционного законодательства привлечены 366 человек
- В Минске начинается проект «Сказки Ботанического сада»
- Виноградов провел в УИИ Московского РУВД 12 часов
- На вооружение белорусской армии примут еще 12 изделий отечественной разработки
- Мингорсуд оставил в силе приговоры в отношении журналистов Ярошевича и Барбарича
- Дети Беларуси
- Фотослайдшоу. Май в объективе корреспондентов БелаПАН
- «Вопрос недели». Допустимо ли поднимать руку на детей?
- Торжество Пресвятого Тела и Крови Христа в Гродно
- Дочь Шимона Переса тронута тем, что увидела на родине отца
ОбществоALPARI — Инвестируй, зарабатывай сегодня
Курсы “Мова ці кава” цяпер у Мінску
18 лютага ў мінскай кавярні адбыўся першы занятак курсаў “Мова ці кава”. Заняткі па вывучэнні беларускай мовы распачаліся ў Маскве 14 студзеня гэтага году дзякуючы намаганням беларускай журналісткі Кацярыны Кібальчыч, якая апошнія дзесяць гадоў працуе карэспандэнтам у праграме Першага каналу “Время”. 16 лютага Кацярына за сваю актыўную асветніцкую дзейнасць атрымала прэмію “Люблю беларусь” ад “Маладога фронту” у намінацыі “Беларусізацыя”.
Выкладчыкі, з якімі не прападаюць
У Маскве выкладчыкамі беларускай мовы сталі рэжысёр,акцёр, драматург, мастак Васіль Дранько-Майсюк і аспірантка факультэта філасофіі і сацыяльных навук Вольга Вербіловіч. У Мінску выкладаць беларускую мову для суайчыннікаў пачалі журналіст Глеб Лабадзенка і філолаг Алеся Літвіноўская, якая вучыла беларускай мове былога амбасадора Швецыi у Беларусi Стэфана Эрыксана.
Першы занятак, на які прыйшло амаль сто чалавек (нашмат больш, чым чакалася арганізатарамі), прайшоў у разняволенай, па-сапраўднаму сямейнай атмасферы. Многія вучні прыйшлі сем’ямі: было шмат матуль з дочкамі, сямейных пар, вырашылі падцягнуць веданне беларускай мовы і бабулі з унучкамі… Што да роду заняткаў, то на “Мову ці каву” прыйшлі студэнты, журналісты, гісторыкі, філолагі, фатографы, музыкі, перакладчыкі, праграмісты, бухгалтары, юрысты, эканамісты, электрыкі…
Глеб Лабадзенка, назіраючы за вялікай колькасцю людзей, якая запаўняла кавярню, пажартаваў: “Трэба было Палац Рэспублікі арэндаваць, няйначай!”
Распачаў занятак харызматычны і артыстычны Васіль Дранько-Майсюк: “Кацярына Кібальчыч, якая жыве ў Маскве, неяк падумала, чаму б маскоўскім беларусам не пачаць гутарыць па-беларуску ў самым цэнтры Масквы. Так і распачаліся нашы курсы... Мы нават маскоўскіх афіцыянтаў навучылі некалькім беларускім словам. Яны ўжо прыносяць нам не “кофе” альбо “чай”, а каву ці гарбату”.
Абвяшчаючы Алесю і Глеба, Васіль канстатаваў: “Мы для вас выбралі такіх выкладчыкаў, з якімі вы не прападзеце!”
Тое, што “мы не прападзем”, было зразумела адразу, як толькі Алеся Літвіноўская ўзяла слова. “Галоўнае слова будзе за вамі. У асноўным гаварыць будзеце вы, а не мы”, — адзначыла яна.
“Арцём” – Анцік, а “Оля” – Вальжына
Уласна навучанне распачалося з беларускіх зваротаў. Так, прысутныя даведаліся, што беларускія звароты “спадар”, “спадарыня”, “спадарства” пайшло ад “гаспадар”. У рускай мове адпаведна: “сударь” – ад “государь”. Пасля перайшлі да беларускіх формаў імёнаў. Адбыўся своеасаблівы хрост. “Проста на вашых вачах Арцём стаў спадаром Анцікам”, — радаваўся Глеб Лабадзенка. З лёгкай падачы мінскіх выкладчыкаў, Ігар стаў Ігарком, Каця – Касяй, Дар’я – Адаркай, Аксана – Аксінняй, а Оля – Вальжынай.
Пасля распачалася цікавая інтэрактыўная гульня “Прадстаў свайго суседа”. Прысутныя даведаліся, чаму некаторыя з удзельнікаў вырашылі наведваць “Мову ці каву”. “Я вучылася ў школе, у якой можна было адмовіцца ад вывучэння беларускай мовы, і я выбрала менавіта такі варыянт, — распавядае жанчына гадоў пяцідзесяці. – Мы прыйшлі сёння па-сямейнаму: з мужам і з дачкой. Я прачытала пра курсы ў інтэрнэце і падумала: сорамна, што я не магу добра размаўляць па-беларуску…”
Наагул, прызнанне “сорамна” гучала амаль у кожным расповедзе курсанта пра сваю матывацыю. “Я толькі прыехаў з адпачынку, – апавядае Віталь. – І мне было вельмі сорамна, калі ў мяне рускія пыталіся, чаму я, беларус, размаўляю па-руску. Сюды прыйшоў, каб і мову беларускую падцягнуць, і новых сяброў знайсці”.
Некаторых прывялі на курсы беларускай мовы рамантычныя пачуцці: “Я з беларускамоўнай дзяўчынай не так даўно пазнаёміўся, — прызнаецца малады хлопец. – Мы адно адному паведамленні на роднай мове пішам. Можа, я пачну і ў жыццці па-беларуску размаўляць. Я спрабаваў ва ўніверсітэце на роднай мове гаварыць, але ж мае аднакурскіні-радыёфізікі мяне не зразумелі…”
Пасля знаёмства самыя смелыя выйшлі і разыгралі просценькія дыялогі на беларускай мове. Потым Глеб прапанаваў заняцца любімай справай беларусаў, “нацыі паэтаў”, — рыфмаваць. Гульня ў рыфмы прайшла асабліва актыўна і весела.
Вывучаць мову ў фармаце ток-шоў
Арганізатарка курсаў “Мова ці кава” Кацярына Кібальчыч падзялілася з чытачамі Naviny.by адчуваннямі пераможцы ў намінацыі “Беларусізацыя” прэміі “Люблю Беларусь”: “Для мяне пермога менавіта ў гэтай намінацыі была вельмі нечаканай. Першае, што я падумала, было “Ваў, не можа быць!”. Калі б я перамагла ў намінацыі “Журналістыка”, я б гэта ўспрыняла больш спакойна, бо я журналіст і да гэтага проста больш гатовая псіхалагічна. У Грышкаўца ёсць твор “Як я з’еў сабаку”, у якім ён піша: я прачынаюся, і вось я матрос. Ён параўноўвае сябе з гусарам: “і мой конь мяне пазнае”. Тое самае і ў мяне, бо беларусізацыя асацыюецца ў мяне выключна з НЭПам, 20-мі гадамі і Вацлавам Ластоўскім. Таму мне было вельмі дзіўна, што мяне намінавалі менавіта ў гэтай катэгорыі”.
Кацярына Кібальчыч
“Канечне, на маскоўскіх курсах нашмат менш людзей, бо, зразумела, там беларусаў менш, — распавядае Кацярына. – Але што да атмасферы, то і там, і там – класна! Я атрымліваю сапраўднае задавальненне на занятках. Да таго ж, у Маскве я і сама падцягваю сваю беларускую мову. Васіль і Воля – вельмі розныя. Воля мае больш філалагічны падыход, а Васіль – больш артыстычны. Таму гэтая “салодкая парачка” вельмі дапаўняюць адзiн аднога. Спачатку планавалася, што яны будуць выкладаць па чарзе, але ж было зашмат людзей, таму яны, падтрымліваючы адзін аднога, выкладалі разам. А зараз я гляджу на Глеба і Алесю і думаю, што класна, калі вядуць два чалавекі – атрымліваецца такое тэлевізійнае ток-шоў. Паглядзім, ці атрымаецца захаваць такі фармат у Мінску. Зараз Воля б’ецца ў Маскве адна, бо Васіль тут, а курсы адначасова адбываюцца і тут, і ў Маскве. Пазней да Глеба і Волі далучыцца лідар гурта “Рэха” Андрусь Такінданг, які будзе час ад часу праводзіць заняткі. Для выкладання былі патрэбныя таленавітыя, актыўныя, харызматычныя і адказныя людзі”.
“Сённяшні занятак прайшоў выдатна! — распавядае выкладчык маскоўскай “Мовы ці кавы” Васіль Дранько-Майсюк. – Сабраліся людзі, якім насамрэч цікавая беларуская мова. Яны адкрытыя, артыстычныя, не баяцца імправізаваць і быць унутрана і вонкава свабоднымі. Я вельмі рады, што мы падчас курсаў будзем распрыгоньваць, вызваляць ад комплексаў і страхаў усё больш і больш беларусаў. Дзякуючы нашым харызматычным выкладчыкам у мяне склалася адчуванне сапраўднага ток-шоў, інтэрактыву, нават, я б сказаў, грэцкага эпасу, дзе ёсць і хары, і артысты. Галоўнае, каб так праходзілі і ўсе наступныя заняткі.
Васіль Дранько-Майсюк (у цэнтры)
У Маскве, як і тут, у Мінску, людзі на заняткі прыходзяць вельмі розныя: ад 60-гадовых беларусаў, якія ўжо шмат гадоў жывуць у Расіі, да маладых 18-гадовых дзяўчат і хлопцаў, якія толькі-толькі прыехалі ў Маскву. Ходзіць да нас і адна дзяўчына, якая нарадзілася непадалёк ад Тулы. Матывацыя наступная: яе хлопец – беларус, які зараз працуе ў Польшчы. Пакуль ён там, яна хозіць на курсы, каб пасля яму нешта па-беларуску сказаць. Гэта вельмі кранальная, рамантычная гісторыя. Усяго да нас ходзіць 25-30 чалавек.
Што да мінскіх выкладчыкаў, то гэта цудоўны тандэм: артыстычны, гумарны Глеб і акадэмічная ў добрым сэнсе слова, абаяльная Алеся. На мой погляд, яны ствараюць вельмі ўдалы кантраст”.
Курсы “Мова ці кава” будуць праходзіць штопанядзелак у мінскіх кавярнях. Працягласць занятка — паўтары гадзіны. Сачыце за навінамі курсаў на афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку.
Последние Комментарии