Общество

«Пытанне тыдня». Чаму беларусы замежжа не вяртаюцца на радзіму?


Днямі Мінск прымаў беларусаў і іх нашчадкаў, якія з розных прычынаў месцам жыхарства выбралі іншыя краіны. Каля 250 дэлегатаў з'ехалася сюды, каб абмеркаваць праблемы самаідэнтыфікацыі беларусаў і адносіны метраполіі з дыяспарай.

Эміграцыя — працэс аб'ектыўны, яна існуе нават у самых паспяховых дзяржавах, але, па вялікім рахунку, Бацькаўшчына заўсёды павінна быць зацікаўленая, каб яе сыны вярталіся. Што ж зараз утрымлівае беларусаў замежжа ў далечыні ад радзімы? Гэтае пытанне карэспандэнты БелаПАН задалі ўдзельнікам VI з'езда беларусаў свету.

«Калі шчыра, і хацеў, і не хацеў бы — у Крым я папаў па здароўі. А наведваць радзіму я гатовы хоць кожны дзень».

«Беларусь — гэта маці-радзіма, якая мяне нарадзіла, а Украіна — гэта Бацькаўшчына, якая мяне прыняла. Жыву там ужо 30 гадоў, там пушчаны мае карані. Цяжка вярнуцца, але ўсяк ў жыцці бывае, нельга прадказаць будучае».

«Не выключаю для сябе магчымасці вярнуцца ў Беларусь, калі будуць спрыяльныя ўмовы, перадусім — палітычныя».

«Вярнуся, калі зусім пастарэю. Пакуль яшчэ справа ёсць у Расіі».

«З'ехаў у Брытанію з прычынаў палітычных. І быў бы рады, калі б стварылася магчымасць вярнуцца да тых мараў, якія меў юнаком, і нейкім чынам паслужыць нацыянальнай дэмакратычнай Беларусі, калі б такая Беларусь паўстала».

«Не выключаю такога, але не пры цяперашніх умовах. Калі Беларусь стане нармальнай заходнееўрапейскай краінай».

«Я нарадзіўся на Падляшшы — гэта беларуская зямля. Як можна з беларускай зямлі ехаць на беларускую зямлю?»

«Мы марым з сям'ёй прыехаць у Беларусь хаця б на год-два, акунуцца ў беларускі быт, беларускую культуру. Праблема ў тым, што ўжо вельмі многа зроблена ў Швейцарыі — неразумна ўсё гэта кідаць і пачынаць усё зноўку».

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 20)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева