Другие материалы рубрики «Общество»
-
Байнет шутит: у весны не женское лицо
Погода в Беларуси располагает не только к проведению шествий и митингов, но и создает на улицах крайнее разнообразие в одежде прохожих... -
Жители Лоева оставили потомкам подборку статей о XXIII съезде КПСС
Послание потомкам 50-летней давности найдено при реконструкции стелы на центральной площади райцентра…
- МИД: белорусам в Йемен лучше не ехать
- В Минске стало больше безработных
- Летнее время: БЖД скорректировала расписание движения международных поездов
- Сегодня Беларусь присоединится к всемирной акции «Час Земли»
- Верховный суд разъяснил, чем грозит уклонение от уплаты налогов
- В милицию принесли пулемет «Максим» 1927 года
- «История белорусского государства в почтовых марках»
- День Воли-2015 в фотографиях
- Минчане о Дне Воли: «А в честь чего они пошли?»
- День Воли в Минске. Без митинга и без концерта
Общество
Магічная мапа Гародні ад Андрэя Мялешкі
Сёння сваю магічную мапу пакажа журналіст, аматар вайсковай гісторыі і экстрэмальных гульняў Андрэй Мялешка. |
|
Гарадзенскі Шанхай
Раён з такой назваю звязаны з маім дзяцінствам. Менавіта сюды, у пачатак вуліцы Падольная, што каля самага Нёмана, бацькі вадзілі мяне ў дзіцячы садок. Тут недалёка мой бацька працаваў ў будынку, які яшчэ за “польскім часам” служыў казармаю для майго дзеда. Дзед быў абаронцам Варшавы ў 1939 годзе і менавіта з Шанхая іх частку накіравалі ў Варшаву.
Праз Шанхай праходзіць чыгунка, якая нібыта падзяляе “небандыцкую” вуліцу Падольную з маленькімі вулічкамі і завулкамі ў самым бандыцкім раёне горада — Шанхаі. Тут пяць Падольных завулкаў, а над імі месцяцца могілкі. Спярша ідуць праваслаўныя, дзе можна знайсці магілу маці Багдановіча і ваяроў вайны 1812 года, а потым каталіцкія, дзе дамінантаю ёсць помнік Элізе Ажэшка. Заканчваецца Шанхай вуліцай Прыгараднай і Крайняй, што ўпіраюцца ў вайсковыя могілкі.
Пра Шанхай заўсёды хадзілі легенды і паданні наконт вялікай колькасці злачынцаў, што тут жывуць, і вельмі вялікім гонарам для гарадзенца гадоў 30 таму было прайсціся праз Шанхай, каб цябе ніхто не зачапіў, і застацца жывым.
Над Шанхаем узвышаецца шпіль закінутага будынка, які ў народзе называецца “Замкам Цмока”. Адзін з працаўнікоў гарадзенскай мытні хацеў пабудаваць сабе замак амаль у цэнтры Гародні. Улады не дазволілі гэта зрабіць, і цяпер будынак стаіць закінуты. Самым цікавым і магічным для мяне ў дзяцінстве быў чыгуначны мост перад уваходам ў Шанхай. “Гэты мост, — казаў мне бацька, — самая кароткая дарога з Шанхая ў Палестыну.
Палестына і сем яе дальніх завулкаў
Гарадзенская Палестына ў савецкі час была адным з самых далёкіх раёнаў Гародні. Прыватны сектар на вуліцы Пучкова і сямі Дальніх завулках заўсёды вабіў гарадзенскіх хлапчукоў сваёй таямніцай. Сюды мы прыходзілі па розныя цікавыя рэчы.
Упершыню я змог трапіць сюды хіба ў пятым класе, калі аднакласнік завёў мяне да сваіх бацькоў, якія жылі на 4-м Дальнім завулку. Менавіта тут мне дзядзькі з зоркамі на плячах — нейкія суседзі аднакласніка — адрамантавалі зламаны сцізорык.
Дарэчы, тут я ўпершыню ўбачыў татуіроўкі з пагонамі на плячах. Што было цікавага ў той таямнічай Палестыне — дык гэта тое, што туды мы, хлапчукі, заўсёды дабіраліся чыгункаю. У сэнсе праходзілі каля чыгункі, пачынаючы ад чыгуначнага моста і заканчваючы чыгуначнай станцыяй Ласосна. На чыгунцы заўсёды можна было знайсці нешта цікавае: ці каляровыя шкляныя шарыкі, што прывозіліся ў гарадзенскі шклозавод, ці якую манету, што выпадкова выпала з цягніка Варшава — Санкт-Пецярбург, ці пачак ад цыгарэт, які выкінуў у акно які-небудзь замежнік. Такія скарбы меў амаль кожны з падлеткаў, якія хадзіў уздоўж гарадзенскіх заводаў карданных валоў і шклозавода праз Палестыну да станцыі Ласосна. Тут таксама можна было знайсці які-небудзь шруб ці болт, з якога, паклаўшы яго на рэйку перад цягніком, можна было атрымаць кавалак жалезіны, падобны да сцізорыка.
“Мост даўжынёй у два тыдні”
Кожны з пяці гарадзенскіх мастоў, па якіх месцічы пераязджаюць ці пераходзяць праз Нёман, маюць свае таямніцы. Аднак самым цікавым для мяне ў дзяцінстве быў мост праз маленькую рачулку Ласасянку каля таго месца, дзе яна ўпадае ў Нёман. Гэта былая вёска Ласосна, а цяпер жылы раён Гародні.
Таямнічасць гэтага моста была ў тым, што менавіта тут можна было злавіць на вуду стронгу. Яна, кажуць, заходзіла сюды на нераст з Балтыкі. Цяпер гэтая магчымасць страчаная, бо тут пабудавалі ГЭС, а літоўцы паставілі запруду на Нёмане.
І гэта адзінае месца, дзе да таямнічасці старых сценаў трэба дадаць легенду: менавіта на гэтым месцы праходзіла мяжа паміж Расійскай імперыяй і Каралеўствам польскім. Пераехаўшы мяжу 31 снежня ў Каралеўстве, ты трапляў у 14 студзеня Расійскай імперыі. Цяпер праз гэты мост пралягае дарога — выезд з горада ў кірунку да Аўгустоўскага канала.
Аснова моста засталася старая. Каменныя пліты, накладзеныя адна на адну, зараслі імхом, і, дакрануўшыся да іх, можна адчуць пах стагоддзяў. А ўверсе па нядаўна пракладзенай чатырохпалосцы праносяцца аўто. Адны ляцяць у Гародню, другія з яе. І толькі кавалкі муроў старога млына за 100 метраў ад моста кажуць пра былую веліч вёскі Ласосна.
|
Сутнасць праекта “Магічная мапа” кампаніі “Будзьма беларусамі!”: з існых адасобленых “пазлаў” — мясцінаў беларускіх гарадоў — стварыць агульную, актуальную калектыўную гарадскую гісторыю Беларусі. Горад — прастора супольная. І магічная мапа павінная стварацца супольна. Таму прапаноўваем стаць удзельнікам праекта ўсім, хто хоча падзяліцца сваімі таямнічымі ведамі. |
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева