40 дзён паўстання. Хроніка Слуцкага збройнага чыну

Слуцкае антысавецкае паўстанне — адна са славутых старонак змагання беларусаў за незалежнасць. Больш за месяц вайсковыя аддзелы Случчыны, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў Чырвонай арміі. 

Гэтымі днямі адзначаюцца ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. Naviny.by склалі хроніку паўстання і аздобілі яе магчымым мультымедыйным кантэнтам.