Спорт

У турніры памяці Караваева зборная Беларусі прайграла Расіі

Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото

 

Зборная Расіі стала пераможцай XVIII міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева. Спаборніцтвы прайшлі 26 лістапада ў мінскім Палацы спорту.

У фінале Расія выйграла ў першай зборнай Беларусі з лікам 6:1 і атрымала 30 тыс. долараў. Адзіную схватку ў складзе гаспадароў, якім дасталося 20 тыс. долараў, выйграў Элбек Тажыеў (55 кг). Трэцяе месца і 10 тыс. долараў у барцоў з Грузіі, якія ў паядынках за бронзавыя медалі выйгралі ў Казахстана — 4:3.

Месцы з 5-га па 10-е занялі: Беларусь-2, ЗША, Украіна, Польшча, Літва, Малдова.

У папярэднім турніры Беларусь-1 заняла першае месца ў групе А — яна перамагла ЗША (5:2), Польшчу (7:0), Казахстан (5:2) і Літву (6:1). Беларусь-2, складзеная з рэзервістаў, стала трэцяй у групе В — яна выйграла ва Украіны (2:5) і Малдовы (6:1) і прайграла Грузіі (3:4) і Расіі (1:6).

"Нам было па зубах стаць першымі. Але гэта спорт, трэба ўмець прайграваць і не саромецца гэтага, — заявіў журналістам старшы трэнер беларускай зборнай Камандар Маджыдаў. — Добра, што гэта адбылося зараз. Некаторыя лідары, якія нічога не паказалі на чэмпіянаце свету, аказваецца, яшчэ не гатовы заваёўваць ліцэнзіі на Алімпіяду. Да Тажыева прэтэнзій няма, астатнія правялі свае схваткі бесталкова. Мне не спадабалася. Нават калі лёс фіналу вырашаны, трэба змагацца. Любая схватка для цябе, як рэпетыцыя… Дома выступаць цяжка, дый пасля чэмпіянату свету правялі толькі два зборы, спецыяльна не рыхтаваліся. Калі спецыяльна рыхтавацца да кожнага турніру, мы не захаваем хлопцаў да Лондана… У другой зборнай хлопцы працуюць цудоўна, гэта наш рэзерв ужо для Алімпіяды-2016".

Летась на турніры памяці Караваева першай была Беларусь-1, якая перамагла ў фінале Грузію. //BelaPAN

Оценить материал:
Средний балл - 3.00 (всего оценок: 2)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева