Шосты Adnak: годны шлях фестываля
Апроч таго, што ён дае ўяўленне пра тое, “хто ёсць хто ў беларускай рэкламе”, фестываль застаецца адным з самых яскравых падзеяў лета.
За што мы любім фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі Adnak? Апроч таго, што ён дае ўяўленне пра тое, “хто ёсць хто ў беларускай рэкламе”, фестываль застаецца адным з самых яскравых падзеяў лета.
Перад шостым Adnak’ам, традыцыйна арганізаванага кампаніяй
“Сёлета правілы падачы працаў былі больш жорсткія, — кажа кіраўнік marketing.by Сяргей Скараход падчас выніковай
“Сёлета актыўнасць была надзвычай вялікай, — падкрэслівае Алена Макоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!. — Фестываль робіцца прэстыжным. Мы назіраем за ростам камунікацыйных праектаў. Спадзяемся, у гэтым ёсць і наш унёсак”.
“Для нас вялікі гонар і прывілей ужо другі год запар падтрымліваць фестываль, — кажа начальник аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі
“Мне падаецца, што гэты фестываль ужо які год задае тэндэнцыі развіцця рэкламы ў Беларусі, — кажа Улад Вайцахоўскі, дырэктар агенцтва Leo Burnett Belarus. — Я шмат гадоў працаваў ва Украіне, і мне ёсць з чым параўнаць. Вельмі радуе тэндэнцыя выкарыстання айдэнтыкі, прычым на сучасны лад”.
Акрамя ўласна цырымоніі ўзнагароджвання, фестывальны дзень уключаў у сябе вельмі насычаную і разнастайную адукацыйную праграму.
Урачыстая цырымонія, на якой пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды, традыцыйна прайшла ў цэнтры Ёханэса Раў і па відовішчнасці не саступала ніводнай з папярэдніх. Адкрылі фестываль каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніна Шыдлоўская і кіраўнік спецыялізаванага рэсурсу marketing.by Сяргей Скараход.
“Наш фестываль ад пачатку і да сёння спакойна і ўпэўнена трымаецца сваёй яснай місіі — паказаць што беларуская мова — якасны і сучасны сродак камунікацыі, а наша беларуская гісторыя і культура ёсць бясконцай крыніцай натхнення, — звярнулася да прысутных Ніна Шыдлоўская. — І мы рады што з кожным годам нашых партнёраў і прыхільнікаў становіцца больш. Дэвіз сёлетняга Adnak гучыць проста — годны шлях рэкламіста. Мы недарэмна зрабілі галоўнымі героямі нашага фестывалю рэкламістаў. Рэкламіст — гэта творца, які праходзіць свой шлях да мары. Мы заклікаем аб’яднаць намаганні, каб дапамагчы нашай рэкламе прайсці дарогу — ад нерашучай коскі — да значнага і ўпэўненага клічніка!”
“Мы сочым за сусветнымі трэндамі і тэндэнцыямі і спрабуем адаптоўваць іх у нашым фестывалі, — кажа Сяргей Скараход. — А наша журы — усе як адзін — адмыслоўцы, прафесіяналы, а яшчэ гэта людзі, якія з вялікай павагай ставяцца да Беларусі і яе культуры. Мы шчыра вітаем і дзякуем тых, хто дапамагае нам ўжо не першы год і тых, хто толькі далучыўся”.
Гурт Pawa на ўрачыстым адкрыцці, шалённыя імправізацыі ад Паўла Аракеляна, выступы таленавітых і цікавых беларускіх камандаў (TonquiXod, Navi, :B:N) падчас узнагароджвання — такое адчуванне, што Adnak на шосты год існавання працягвае набіраць хуткасць. А партнёры фестывалю арганізавалі крэатыўныя цікавосткі (ад выкшталцонай фотазоны velcom да дэгустацыі піўных навінак ад “Аліварыі” і смакоццяў ад кампаніі “Онега”).
Дзякуючы кампаніі webering падчас усяго вечара вялася прамая on-line трансляцыя цырымоніі. Шмат іншых сюрпрызаў і падарункаў чакала і пераможцаў, і гасцей цырымоніі ад
Акцёры Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык і Павел Харланчук-Южакоў ледзь паспявалі абвяшчаць імёны пераможцаў — 23 намінацыі за чатыры гадзіны, гэта вам не жарты. Да таго ж спецыяльную ўзнагароду сярод пераможцаў за адметнасць выкарыстання беларускай мовы зладзіў генеральныя партнёры — кампанія velcom.
Азнаёміцца з падрабязным спісам пераможцаў
Сёлетні лозунг фестывалю Adnak — “Годныя шлях рэкламіста” — выявіўся абсалютна слушным, аднак самым цікавым застаецца іншае пытанне — куды далей пойдзе фестываль. А пра гэта даведаемся ў наступным годзе.
•
Фота Аляксандра Tarantino Ждановіча,
журналісцкае агенцтва «Таранціны і сыны»