Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Королева оперетты Виктория Мазур — звезда, которая погасла
    На протяжении трех с лишним десятилетий Виктория Мазур радовала публику своими блистательными выступлениями. В первый день весны ее не стало…
  2. Составлен топ-100 величайших белорусских песен. От «Майского вальса» до «Александрины»
    Музыкальный портал Tuzin.fm составил рейтинг 100 величайших белорусских песен...


Культура

Дзмітрый Калдун: 75% разбэсцілі беларускую музыку

 

Дзмітрый Калдун — для кагосьці выканаўца карамельных песен пра каханне хлопчыкаў з дзяўчынкамі, для некага герой першага ў Беларусі прарыву на «Еўрабачанні» — прывёз у Мінск свой дэбютны альбом. Напярэдадні яго прэзентацыі Дзмітрый падзяліўся з «Беларускімі навінамі» сваімі паглядамі на шоў-бізнес, Юру Дземідовіча, мінскія рэстараны, беларускую прэсу, гурт The Toobes і самога сябе — страшэннага разгільдзяя, які з усіх сіл імкнецца быць рамантыкам.

Дзмітрый Калдун— Ты прыехаў прэзентаваць альбом, давай з альбому і пачнем. У яго, відаць, ёсць нейкая найвышэйшая ідэя?

— Так, я ўклаў у яго асаблівую ідэю, тым больш, што пісалі мы яго дзевяць месяцаў (па-беларуску месяц — гэта ж таксама месяц?). Мне хацелася ў ім выказацца, было спета шмат песен, было многа розных прадзюсераў, але ж зараз я захацеў запісаць альбом самастойна, і ён падабаецца мне самому па гуку, па насычанасці, па настроі. Трэць песен я напісаў сам, частку мы стварылі разам з беларускім кампазітарам Багратам Вартанянам. Галоўны «масіў» песен мы запісвалі на нашай з Аляксандрам Асташонкам уласнай студыі «Ящерица» ў Маскве. Нехта, можа, і скажа, што мы выдумлялі ровар, калі самі настройвалі комбікі, мікрафоны, але для мяне гэта была важная праца.

— Гэтая кружэлка разлічана ў асноўным на расійскага слухача, на беларускага ці на старую добрую постсавецкую прастору?

— Наогул у мяне ніякага разліку і ставак не было першапачаткова. Я нават не стаў бы называць свой альбом камерцыйным. Бо ў ім ёсць трэкі, запісаныя ў стылі «поп», але асноўная маса трэкаў людзям, знаёмым з маёй творчасцю, падасца крыху дзіўнай з-за даволі жорсткага гучання, грубых гарманічных хадоў і дастаткова грубых барабанных збівак. Гэта мая біяграфічная гісторыя.

— І што гэта за біяграфічная гісторыя, калі ў трох словах?

— Яна вось такая. Дзмітрый Калдун спяваў розныя песні, у яго жыцці быў і Дробыш, і Кіркораў, і Лунёў, яны ўсе на яго глядзелі па-рознаму: нехта бачыў яго выканаўцам салодзенькіх песен, нехта — выканаўцам балад, а ў гэтым альбоме Дзмітрый такі, якім бачыць сябе сам.

— А якім ён сябе сам бачыць?

— Ён бачыць сябе рамантыкам, але ў першую чаргу ён разгільдзяй страшэнны. І нягледзячы на тое, што ў школе ён вучыўся на пяцёркі, гэта ён заўсёды паліў у прыбіральні і размотваў пажарныя шлангі з трэцяга паверху на першы, і скідаў гаршкі з вакон.

— Як часта ты бываеш у Мінску?

— Раз у два месяцы недзе, у лепшым выпадку. Часам і раз у тры, хаця імкнуся едзіць часцей, тут жа ў мяне мама, брат.

— Такіх прамежкаў часу павінна хапаць, каб у горадзе юнацтва ў кожны твой прыезд нешта змянялася. Ці заўважаеш ты, што гэты горад ужо не той?

— Зараз у Мінску, проста выйшаўшы на вуліцу, бачыш шмат прыгожа апранутых людзей, якія ўжо не саромеюцца гэтага паказваць. Горад робіцца менш шэрым. Раней толькі каля якога-небудзь Палаца спорту перад канцэртам гурта «Король и шут» можна было ўбачыць нейкіх панкаў. А зараз можна адзначыць, што субкультуры выходзяць на паверхню. Не ведаю, з чым гэта звязана, але мне здаецца, што ў тым, як людзі сябе выражаюць, стала больш свабоды. Гэта ж тычыцца і, напрыклад, друкаваных выданняў. Літаральна за год памяняўся сам тон у матэрыялах, людзі проста пачалі гаварыць. Раней у больш шырокіх колах не было прынята абмяркоўваць працу дзяржапарату, а зараз пра гэта пішуць. Вось часам заходзіш на сайты нейкія і бачыш такія смелыя і правакатыўныя загалоўкі, якія раней складана было сабе ўявіць. У Мінску заўважна больш робіцца дарагіх машын, а яшчэ мне падабаецца, што ўсе аўтобусы сталі аднолькавымі, і больш няма тых «карчоў». Я не бачу штодзень, што тут робіцца ўнутры самога грамадства, але знешняе аблічча горада змяняецца, цяпер ужо можна сюды прывозіць людзей, праводзіць мерапрыемствы на высокім узроўні.

На аўтограф-сесію Дзмітрыя у краму «Містэрыя гуку» прыйшоў цэлы натоўп прыхільніц

 — Калі ты прыязджаеш у Мінск, верагодна, ты сустракаешся з сябрамі і знаёмымі, ці ёсць дзе гэта рабіць?

— Ты маеш на ўвазе, напівацца «вусмерть»? Жаданне напіцца «вусмерть» узнікае часцей за ўсё ўвечары, у дажджлівыя асеннія вечары. І пайсці тут можна хіба па клубах, бо ў Мінску вельмі мала рэстаранаў, месцаў, дзе можна пасядзець. У Маскве нават у спальным раёне такое ёсць. А ў Мінску даводзіцца сядзець па кватэрах, таму і на вуліцах нікога няма пасьля адзінаццатай.

— Ці можна сказаць, што ў беларускай музыцы зараз адбываецца штосьці новае (апроч Юры Дземідовіча, вядома)?

— Юра — гэта хутчэй выключэнне, чым правіла. Мне як чалавеку, які слухае ўсё ад танцавальнай музыкі да металу, гэты нумар і песня вельмі спадабаліся. Калі аднойчы Юра выпусціць альбом, я буду слухаць яго на ноч, і дзецям сваім буду ставіць. Тыя, у каго выключна камерцыйныя падыходы да музыкі, скажуць, што гэта абсурд і гэта нікому не трэба. Але гэтая песня — пратэст, яна ламае ўсе стэрэатыпы конкурса «Еўрабачанне». Я заўсёды выступаў за тое, каб «уліваць» у конкурсы новую свежую кроў. Сёлета на дарослым «Еўрабачанні» ўсё добра праявілася, калі, нягледзячы на ўдзел у шоў «старой гвардыі» — Патрысіі Каас, Эндру Лойда Вэбера — перамог малады хлопец, які выйшаў і зрабіў тое, што яму падабаецца і чым ён звычайна займаецца. На жаль, у беларускім дарослым «Еўрабачанні» яшчэ як мінімум некалькі гадоў нічога неардынарнага не адбудзецца.

— А наогул як выглядае тутэйшы шоў-бізнэс збоку?

— Зараз мне здаецца, што ў ва ўсіх скончылася бабло. Па радыё, напрыклад, круцяць старыя песні. У Беларусі вельмі нізкая на сёння музычная культура. Бо няма ніякай канкурэнцыі. 75%, на маю думку, знішчылі абсалютна ўсё. Калі я прынёс сваю песню на радыё, яна была жудаснай. Яе не ўзялі на радыё, сказалі: не можам, гэта фуфло! І я магу ўжо зараз прызнацца, што сапраўды яна была не тое каб вельмі. Але сёння, калі б тую самую песню прынеслі на радыё, я больш чым упэўнены, што яна магла б прагучаць у радыёэфіры. Дык я яшчэ разумею, калі б гэтыя 75% тычыліся песень на беларускай мове, а так прынцып зусім невядомы — вунь гітарыста «Металікі» можна ў беларусы запісаць. Я лічу, што 75% вельмі разбэшчваюць беларускую музыку.

— З-за гэтага беларуская поп-музыка такая безаблічная?

— Проста ў нас плодзяць бясконца нейкія прадзюсерскія цэнтры, арыентуючыся на тое, як гэта адбываецца ў Маскве. Але ж тут не дастаткова проста пладзіць — для пачатку добра было б валодаць пэўным рэсурсам, і густ трэба мець. Не ведаю, з якога боку гэта ўсё трэба лячыць. Ды і ці трэба гэта лячыць.

— Можа быць, Беларусі папросту не трэба поп-музыка?

— У мяне ёсць адна думка, дастаткова правакацыйная, я ёй падзялюся. У Беларусі ўсё робіцца па законе. А як толькі сканчаецца закон, пачынаецца рок-н-рол. Вось, да прыкладу, гурт Sex Pistols. У іх не было грошай, таму яны проста абакралі музычную краму, скралі барабанную ўстаноўку і пачалі граць.

— Няўжо ты нічога цікавага, новага і беларускага не чуў наогул?

— Ну вось гурт The Toobes мне спадабаўся (я правільна вымаўляю?). Але іх будуць слухаць нават больш не тут, а дзе-небудзь у Брытаніі.

— А ты дапускаеш думку, што некалі таксама запішаш альбом, які будуць больш ахвотна слухаць не на Усходзе, а на Захадзе?

— Я не ведаю. Спрагназаваць гэта немагчыма. Мне падаецца, я не да канца яшчэ знайшоў сябе.

— Чаму беларусы зусім не берагуць сваіх радавых гнёздаў, вылятаюць з іх — і адразу знікаюць?

— Мне падаецца, што пазіцыя «добра там, дзе нас няма» вельмі ўласціва беларусам. Я, відаць, таксама раней быў такім. Але пазней, калі ўжо некуды вылятаеш, пачынаеш разумець, што паўсюль ёсць і добрае, і кепскае. І многія, з гэтым сутыкнуўшыся, вяртаюцца. Вось мае аднакласнікі з’язджалі жыць у Ірландыю, а потым вярнуліся. Зразумелі, што тут ім будзе лепш.

— Ты зараз расійскі ці беларускі спявак?

— Я ніколі не заганяўся на гэту тэму. Ёсць людзі, якія, трапляючы ў Маскву, адразу становяцца масквічамі. У мяне гэтага няма. Калі нешта тытруецца, мяне заўсёды пазначаюць як беларускага артыста. І мне гэта прыемна. Пашпарт таксама была магчымасць памяняць на расійскі, але я адмовіўся.

Канцэрт Дзмітрыя Калдуна адбудзецца 26 верасня ў клубе «Рэактар», пачатак а 22.00.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Спасибо, друг семьи Колдунов -певцов и композиторовsovdep17. Правда, может Вы слышали , таковых в консерватории обучают, а не на ОНТ в передачах ведущими.
  • Колдуны - прекрасная белорусская семья певцов. Их никто никуда не протаскивал в отличие от мнгогих иных в Беларуси. Если говорить о качествах этих парней, то они на сцене настоящие мужчины, хотя у каждого свое песенное амплуа. Георгий неповтоим по-свойму. Это прекрасный, скромный человек с развитым чувством юмора, чего недостает многим певцам и ведущим. Мне импонирует, что он самодостаточен, не гонится за славой шоумена. А слушать его - истинное удовольствие. Это певец для немногих, для тех, кто любит прекрасный вокал, уважает европейскую исполнительскую школу. К тому же он прекрасный композитор. Его песня об отце даст фору любому росийскому шлягеру (если кто-нибудь из вас ее слышал). Меня радует, что не растратив на пустые паровозные гудки свой талант он сохраняет высокий потенциал исполнителя, а главное лучшие человеческие качества. Думаю, его отец вполне мог бы им гордиться, будь он жив. От настоящих мужчин, которые разбираются в песенном творчестве Георгию большой респект.
  • Сравнение неуместно. Повторюсь:Георгий не артист, а телеведущий. Не российская звезда первой величины, а провинциальный ведущий. Мы в Вашей подачи сравнивали внешность, в частности рост. У Киркорова высокий рост, но: Крупная голова, удлиненные волосы, роскошные Артистические прически, роскошные костюмы. Тогда рост смотрится. А Ваш: Высокий, но худой, голова маленькая, прическа и костюм, как у инженера, может голос хотя бы густой баритон? Нет, высокий, мальчишеский. Когда говорит, ощущение , что это парень 20-25 лет, 1.60 -1.65. Т.е. ВСЕ КАК-ТО ПРОТИВОРЕЧИВО И НЕГАРМОНИЧНО.Ну есть же какие-то параметры, что ж мы всех кого не попадя в Беларуси АРТИСТАМИ НАЗЫВАЕМ? А потом два Колдуна-это много для одной маленькой республики. У Димы шансов больше, все-таки поработал с компетентными людьми:" у яго жыцці быў і Дробыш, і Кіркораў, і Лунёў". Возможно, это его продвинуло в понимании и поможет в самостоятельной карьере.
  • Я же написал: был корпоратив и пел вживую. Прошу обращения на "вы" А розовую кофточку вы ему простили? После такого сеанса махрового хамства он для меня не существует. Георгий ему сто очков вперед даст.
  • "Не знаю чему учился Георгий, но петь он умеет". Под фонограмму? Послушай как он пел вживую по 8 каналу с каким-то оркестром, тихий ужас. В Филе веса несравнимо больше и в прямом, и в переносном смысле, потому и смотрится, и публикой любим.
  • Ну, загнули :) Кстати, Филя Киркоров повыше Георгия будет. И ничего - "звезда"! Не знаю чему учился Георгий, но петь он умеет.