Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Когда в Минске появится памятник Мулявину?
    Установка памятника Владимиру Мулявину не упоминается в перечне мероприятий по увековечиванию памяти народного артиста...
  2. Иван Каризна: это миф, что классическая музыка скучная
    23-летний белорусский виолончелист гораздо больше востребован в Европе, чем на родине….


Культура

Тэлеканал “БелМузТВ” перайшоў на беларускую мову


Ад снежня ў эфіры “БелМузТВ” з’явілася новая праграма “Pra-Навіны”. Кожны выпуск уключае ў сябе тры блокі: сусветныя навіны, навіны артыстаў з постсавецкай прасторы і беларускі блок, якому будзе нададзеная асаблівая ўвага.

Мяркуецца, што таксама будуць інтэрв’ю з рознымі артыстамі, як вядомымі, так і пачаткоўцамі, як з эстраднікамі, так і з прадстаўнікамі незалежнай сцэны і андэграўнду. Уся праграма цалкам выходзіць на беларускай мове. Вядучыя не толькі расказваюць пра прыезд таго ці іншага музыкі ў сталіцу, але і вучаць яго беларускім словам. Напрыклад, у нядаўняй перадачы расійская спявачка Паліна Гагарына вывучыла слова “дзякуй”, паведамляе Tut.by.

 

Тварам праграмы стане Сяргей Міхалевіч з Гомеля. У начных клубах яго ведаюць якМС Карлсана, ён вядзе свецкія вечарыны, канцэрты, вяселлі, карпаратывы, адзначыўся як гулец “Клуба вясёлых і знаходлівых”. Тройчы прызнаваўся найлепшым вядоўцам года на прэміі “Nignt Gomel”, атрымаў прэмію “Найлепшы канцэртны вядоўца” ад Гомельскага аблвыканкама.

Беларуская мова паступова вяртаецца ў мясцовы музычны тэлеэфір. З гэтага сезона на тэлеканале АНТ па-беларуску таксама выходзіць праграма “Легенды. Live”.
Читать полностью: http://news.tut.by/culture/427050.html

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 6)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева