Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Уладзімір Падгол. ПОШТА. Адкрыты ліст міністру абароны


Уладзімер Падгол

Уладзімер Падгол. 55 гадоў. Жанаты трэці раз. Мае трох дзяцей, аднаго ўнука. Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Стваральнік Музея жорнаў.

Спадар міністр!

Мушу зноў патурбаваць Вас і дакладваю, што атрымаў ліст ад Вашага падначаленага палкоўніка Макарава. Адразу парадавала, што ліст — па-беларуску.


Але насьцярожыла тое, што пісаў я Вам, а адказ прыйшоў ад іншага афіцэра. Не, я і не спадзяваўся, што Вы асабіста парупіцеся расследваннем справы аб знікненні нацыянальных газет у вайсковых частках. Правільна зрабілі, што даручылі падначаленым. Але насцярожыла тое, што, калі яны падрыхтавалі адказ, чамусьці Вы яго не падпісалі асабіста. Значыць, не да канца давяралі ім і таму не захацелі ганьбіць сваё прозвішча хлуснёй? А мо яшчэ больш ганебнымі учынкамі?

І правільна зрабілі, што не паставілі унізе сваё прозвішча. Паверце, я не той чалавек, што згопалу піша. Ваш палкоўнік цвердзіць, што газэты «Наша Ніва» і іншыя не кралі зладзеі і афіцэры-цэнзары. Але тады хто? І што рабілі з газэтамі? Так, пасьля майго ліста, а таксама зваротаў рэдакцыі «Нашай Нівы» да Вашых службаў Франаку Вячорку, што служыць у войску Рэспублікі Беларусь, вярнулі пачак газэт, якія своечасова не дайшлі да яго. Узнікае пытаньне: дзе былі тыя газэты? Хто і што з імі рабіў ці збіраўся зрабіць? Калі іх чыталі афіцэры — гэта даравальна і нават цешыць маё сэрца: прачыталі і вярнулі гаспадару. Але вось, спадар міністр, іншы факт. Працытую Вам вытрымку з ліста іншага вайскоўца нашай народнай арміі:

«Спасибо Вам огромное, уважаемая редакция «Нашай Нивы», «Слонимской газеты», «Новы час» за номера, которые вы мне высылаете в часть. Это очень замечательно и очень поддерживает. Но есть одно «но», у меня появились определенные проблемы в этой связи с офицерами роты и части. Поэтому очень прошу, высылайте газеты на мой домашний адрес:... пускай лучше их читает моя мать и друзья, чем у меня на глазах их будут рвать и выбрасывать в мусорку, не дав даже почитать. Огромное спасибо за поддержку!... А за поздравления от обычных граждан — отдельное спасибо Вам. Это офицеры не запрещают...»

Як прадбачліва паступілі Вы, спадар міністр, што не паставілі подпіс пад лістом да мяне, які падрыхтаваў палкоўнік Макараў! Бо такія дзіўныя ўчынкі, як ірваць газэту ды яшчэ публічна, ды зарэгістраваную ў міністэрстве інфармацыі — гэта трэ мець які розум? Якую ідэалагічную падрыхтоўку?! Адзінае, што можа апраўдаць таго афіцэра, дык гэта той факт, што мо перад гэтым публічным ірваньнем «Нашай Нівы» ён праводзіў паказальныя заняткі і біў ілбом цэглу, як гэта робяць спецназаўцы, і разбіў дзесятак цаглін. Альбо, як тыя ж спецы, таксама паказальна глытаў жаб, адрываючы ім лапы. Гэта мы таксама бачылі па тэлевізару, на паказальных дэманстрацыях спэцназа. Дарэчы, на старонцы той пашкамутанай газэты быў фотаздымак А.Лукашэнкі. Можа, афіцэр наглытаўся да такой ступені, што пачаў трызніць і на месцы газэты ўбачыў ЖАБУ, тады можна дараваць яму такі парыў ірваць. А мо афіцэр мае негатыўныя пачуцьці да Лукашэнкі? За што? Мо за малы заробак, а можа за тое, што прымусіў аддаваць чэсць свайму генералісімусімчыку?

Прозвішча хлопца не падаю, бо яго могуць «парваць», як тую газэту. Але, паверце, яно сапраўднае, і апісаны мною факт таксама меў месца.

Я б можа і не засяроджваў Вашу увагу, спадару міністр, на гэтых выключных выпадках, але Вы, як чалавек адукаваны, мусіце разумець сучасны момант. А ён у тым, што такую інфармацыю аб парывах душы і газэтаў Вашымі ахфіцэрамі-газэтарванцамі сёньня праз інтэрнэт чытаюць па ўсім сьвеце! Гэта ж што людзі і асабліва моладзь будуць думаць пра нашу армію і Вашых вайскоўцаў?!

І яшчэ крыху ўвагі. Дачытайце, калі ласка, мой ліст да канца. Там вельмі важная інфармацыя для Вас. Вы правільна зрабілі, што не падпісалі ліст палкоўніка, бо ў ім ні слова пра мой і прэзыдэнцкі падарунак Вам. Які лёс кнігі, якую я даслаў Вам, а менавіта, нагадаю, «Падарунак Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь першакласніку. БЕЛАРУСЬ — НАША РАДЗІМА»? Няўжо і кніжку парваў афіцэр Вашага штабу? А мо вырваў старонку з выявай Кастуся Каліноўскага? Невыпадкова пра маю прапанову (правесьці конкурс на лепшую вайсковую частку і назваць яе імем Каліноўскага) ў адказе палкоўніка — ні слова.

А скажыце, генерал, ці названыя ў нашай арміі вайсковыя злучэньні імёнамі нашых старажытных ваяроў? Напрыклад — гвардзейская брыгада імя Канстанціна Астрожскага! Яго перамога над войскамі княства маскоўскага, якіх было ўтрая больш, апісаная ва ўсіх падручніках па вайсковай падрыхтоўцы эўрапейскіх краінаў. Ці, напрыклад, артылерыйская брыгада Казіміра Семяновіча. Ён задоўга да Цыялкоўскага адкрыў законы ракетабудаваньня, зрабіў гарматы і вучыў усю Эўропу, як тыя гарматы рабіць і як трапна з іх страляць. Зараз самы час надаць такія імёны нашым вайсковым злучэньням.

І напрыканцы аб узроўні ідэалагічнай падрыхтоўкі Вашых афіцэраў і асабліва саміх ідэолагаў. Ваш палкоўнік зноў жа ні слова пра мае парады не адказаў, хаця, калі верыць таму, што ён піша, то мой зварот да Вас разгледжаны ва ідэалагічным упраўленьні. Даю параду. Праверце, калі ласка, ці давялі Вашы ідэолагі да ўсіх вайскоўцаў пра свядомы зрыў прэзыдэнтам А.Лукашэнкам падпісаньня дамовы аб утварэнні сілаў хуткага рэагавання АДКБ — гэткага антыНАТА?

Я б раіў Вам праверыць, генерал, ці вывучылі Вашы ідэолагі заяву прэс-службы прэзыдэнта А.Лукашэнкі пра стан зносінаў з Расіяй на гэты момант. Працытую Вам адтуль некалькі радкоў: «...было б проста насмешкай над разумным сэнсам спрабаваць сумясціць рашучыя крокі па стварэньню механізмаў вайсковага забяспячэньня калектыўнай бясьпекі і гандлёвыя войны адных удзельнікаў Арганізацыі супроць іншых». Ці давялі гэтую прэзыдэнцкую аксыёму Вашы ідэолагі да кожнага вайскоўца? Думаю, што не.

Ці давялі да вайcкоўцаў пра маскоўскую ідэалагічную дыверсыю, што ў Беларусі «некаму надакучыла быць прэзыдэнтам?» Я невыпадкова пра гэта нагадваю.

Рэпрэсіі супраць нацыянальных газэтаў з боку Вашых афіцэраў і прыкрыцьцё гэтых фактаў ідэалагічным адзьдзелам — толькі вяршыня айсьберга. Як і цкаваньне нацыянальна сьвядомых вайскоўцаў. А што ўнізе?

Вы рыхтуецеся праводзіць грандыёзныя сумесныя вучэньні з удзелам дзвюх армій Расіі. А Вы ўпэўнены, што ў гэтых дзьвюх арміях прыбудуць звычайныя вайскоўцы, а не пераапрануты сьпецназ Расіі? Навошта? А каб дапамагчы таму, каму, па меркаваньню з Крамля, быццам бы «надакучыла быць прэзыдэнтам», перастаць ім быць?! А гэта ж лёгка зрабіць пад час вучэньняў, калі галоўнакамандуючы са сваім нашчадкам прыбудзе да Вас на інсьпекцыю. Раю Вам, каб пазьбегнуць бяды, добра накарміць расейскіх вайскоўцаў малаком, як толькі праедуць мяжу, і карміць іх кожны дзень. Калі адмовяцца ўжываць, значыць — сьпецназ. Не пускайце іх сюды, як яны нашы малакапрадукты. Калі будуць піць і есьці, здымайце іх на тэлекамеру. Па-першае, гэта будзе шыкоўны рэклямны ролік, як галодныя расейскія жаўнеры сілкуюцца беларускімі харчамі, а па-другое, здымайце іх пасьля гэтага па кустах. На БТ ёсьць для гэтага адмысловы тэлеспецназ. Гэта будзе ролік, як ваюе расейская армія — на выпадак чарговай вайны з Расіяй.

І вось тое апошняе, для Вас лёсавызначальнае. Прабачце мне, калі ласка, за непрыемны напамін, але я добра памятаю — глядзеў па тэлевізары, як Вы выступалі перад афіцэрамі з трыбуны і ў Вас зьнянацку пачаў заплятацца язык. Шкадаваў Вас, калі ахоўнікі прэзыдэнта падхапілі Вас — міністра — пад рукі і сьцягнулі з трыбуны, а Лукашэнка вінаваціў Вас у алкагалізме. Табы я быў упэўнены: Вам нешта падсыпалі ў ваду, Вы сёрбнулі той атруты… Так казаў шмат хто. Сёння вашы афіцэры — ідэолагі і антыбеларусы — робяць Вам прыкладна тое ж самае. Толькі «сыплюць» у мазгі вайскоўцаў іншую атруту — імпэрскую, расійскую. Гульні вашых афіцэраў з незалежнасьцю і суверэнітэтам могуць скончыцца для Вас зараз ня проста «пад рукі» з міністраў да хаты, але крыху далей — за краты. Там ужо пабывала шмат міністраў. Але лепш будзьце добрым дзядулям і бацькам, мужам у доме, чым ахвяраю рэжыма. Разумею і такі Ваш шанец: калі па загадзе з Крамля сьпецназ Расіі дапаможа таму, каму быццам бы «надакучыла быць прэзыдэнтам», звольніцца з царскага прэстола, тады Вы мо і атрымаеце шанец стаць альбо галоўнакамандуючым і заадно прэзыдэнтам Беларусі, альбо нават трапіць у Генштаб войска расійскага. І нават стаць дарадцам прэзыдэнта Расіі па вайсковых пытаньнях на заходнім кірунку ды зладзіць сабе дачу на Рублёўцы. Але, калі паразважаць, шанцаў у Вас пры той палітыцы, што чвэраць Вашы афіцэры, мала.

Чаго Вам і не жадаю.

Дацэнт, кандыдат філасофскіх навук
Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі»
Уладзімір ПАДГОЛ

P.S. Не аддавайце, спадар міністр, мой ліст ідэалагічнаму адзьдзелу. Лепей дайце пачытаць жонцы, бо яна са сваёй жаноцкай інтуіцыяй лепей разьбярэцца ў сытуацыі. А палкоўніку Макараву і яго начальніку парайце правесьці круглы стол без гальштукаў ды пагонаў з журналістамі пра ангажаванасьць аўтараў «Нашай Нівы» беларушчынай, а Вашых афіцэраў — расейскай імперскасьцю. Сядзем, пагамонім шчыра, зладзім чаркаваньне па старажытнаму звычаю. Я для гэтага віскі з НАТАўскіх краінаў ахвярую. Думаю, мы яго з задавальненьнем зьнішчым!

Карацей, насьпеў момант для публічанага абмеркаваньня ідэалогіі войска Рэспублікі Беларусь, вартасьцяў незалежнасьці і суверэнітэту ва ўмовах праявы агрэсыўнасьці з боку Крамля. Прыклад ужо падала адміністрацыя прэзыдэнта.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • "скажыце, генерал, ці названыя ў нашай арміі вайсковыя злучэньні імёнамі нашых старажытных ваяроў? Напрыклад — гвардзейская брыгада імя Канстанціна Астрожскага! Яго перамога над войскамі княства маскоўскага, якіх было ўтрая больш, апісаная ва ўсіх падручніках па вайсковай падрыхтоўцы эўрапейскіх краінаў. Ці, напрыклад, артылерыйская брыгада Казіміра Семяновіча. Ён задоўга да Цыялкоўскага адкрыў законы ракетабудаваньня, зрабіў гарматы і вучыў усю Эўропу, як тыя гарматы рабіць і як трапна з іх страляць. Зараз самы час надаць такія імёны нашым вайсковым злучэньням".
  • А навошта - у нас iншыя героi: галоуная вайсковая навучальная установа носiць iмя Суворава...засталося толькi танкавай брыгадзе даць iмя Г. Гудэрыяна
  • Калі да міністра і дойдзе Ваш ліст, ён жа прачытаць яго ня зможа. Альбо неахвотна і ляніва яму будзе прадзірацца вачыма праз тэкст на "замежнай мове". І хацеў бы я мыліцца наконт гэтага...