Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Мнение

Стась Івашкевіч. ВКЛ. Казка для лузэраў

 

Стась Івашкевіч

Стась Івашкевіч. Нарадзіўся ў Менску ў беларускамоўнай сям'і ўдзельнікаў адраджэньня. Працаваў рэгіянальным аналітыкам рынку і мэнэджарам у аддзеле разьвіцьця кансалтынгавых прадуктаў у эўрапейскіх кансалтынгавых агенцтвах Euromonitor International Plc i Marcus Evans Plc. Цяпер займаецца бізнэсам у Празе. Аўтар шэрагу публікацыяў аб эканамічнай сытуацыі ў Беларусі.

Аляксандар Македонскі казаў: бацьку я абавязаны тым, што жыву, а Арыстоцелю — тым, што жыву годна. Свайму бацьку я абавязаны значна большым. Але і Канстанціну Тарасаву заўдзячаю неацэнным духоўным падарункам.

Тарасаў быў для мяне натхняльнікам дзьвюх эпохаў у нацыянальным самаўсьведамленьні. Першая пачалася яшчэ ў школе, калі, дзякуючы выдатнай гістарычна-мастацкай эпапеі «Пагоня на Грунвальд», я адкрыў для сябе рамантычны і велічна-гераічны сьвет беларускай мінуўшчыны ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Другая пачалася з асабістага знаёмства з Тарасавым у 2003-ім. Беручы ў яго інтэрвію да ўгодкаў бітвы пад Оршай, я ня мог схаваць зьдзіўленьня больш чым стрыманым стаўленьнем аўтара гераічнай «Пагоні» да Дня вайсковай славы. Размова, якая ў нас затым адбылася, падштурхнула мяне на новыя роздумы і пошукі, якія і прывялі ўрэшце да разуменьня, прынамсі, сумнеўнай карысьці міту пра «беларускую дзяржаву ВКЛ» для сучаснай Беларусі.

Беларускай дзяржавы ВКЛ не было і быць не магло

Няма сэнсу пералічваць усе нестыкоўкі ды нацяжкі гэтага міту. Перш за ўсё, ядром ВКЛ былі менавіта літоўскія землі. Адбывалася гэта з-за таго, што літоўцы былі найбуйнейшай цэласнай групай, на якую вялікія князі маглі абапіраць сваю ўладу.

Канглямэрат княстваў беларускіх зямель ня мог выступіць у гэтай ролі, бо тагачасная Берасьцейская зямля мела прыкладна столькі ж агульнага і рознага з Полацкам ці Смаленскам, як і з Ноўгарадам ці Масквой. Этнічныя літоўцы былі больш аб'яднаныя ў асноўным дзякуючы свайму ніжэйшаму ўзроўню сацыяльнага разьвіцьця.

Баяцца прызнаваць гэты факт — недарэчна. ВКЛ не магло быць нацыянальнай беларускай дзяржавай па той простай прычыне, што на той час нацыяў проста не існавала, ва ўсялякім выпадку ў Эўропе.

Нацыя пачынаецца з Машэрава

Нацыі па ўсім сьвеце пачалі актыўна фармавацца тады, калі большая частка насельніцтва перасялілася зь вёсак у гарады і села за школьныя парты. У заходняй Эўропе гэта здарылася ў 19-ым стагодзьдзі. У нашай краіне — у 50-70-я гады 20-га.

Менавіта адсюль — ідэалізаваны вобраз даволі непрыкметнага савецкага апаратчыка Пятра Машэрава, які воляй лёсу (а, дакладней, Масквы) знаходзіўся на галоўнай пасадзе ў БССР у пэрыяд яе індустрыялізацыі.

Заслугі самога Машэрава, чыя асабістая дзейнасьць праявілася, да прыкладу, у закрыцьці беларускіх школ, бадай, ня так шмат. Але сам факт усеагульнай адукацыі і ўрбанізацыі стварыў матэрыял для станаўленьня нацыянальнай сьвядомасьці. І калі раней беларускамоўныя сяляне называлі сябе то палякамі, то рускімі, або, у найлепшым выпадку, тутэйшымі, то, стаўшы няхай і расейскамоўнымі гараджанамі, яны сёньня называюць сябе беларусамі.

Дзякуючы машэраўскай масавай адукацыі тысячы дзяцей нядаўніх сялян атрымалі шанец пазнаёміцца з нацыянальнымі маніфэстамі Багушэвіча, Нашай Нівы ды дзеячоў БНР, якія стварылі ідэалягічны падмурак беларускасьці. Напярэдадні перабудовы некаторыя студэнты пачалі ладзіць сьпеўкі, ствараць нацыянальныя суполкі, якія затым перарасьлі ў нацыянальны рух...

Менавіта адтуль пачынаецца сапраўдная гісторыя беларусаў як нацыі. Раней была перадгісторыя — разьвіцьцё этнасу.

Каму быў патрэбен міт пра ВКЛ?

У часы нацыянальнага адраджэньня (зараджэньня) і нечаканага для многіх абвяшчэньня сувэрэнітэту галоўная пагроза нацыянальнаму руху бачылася ў страце незалежнасьці краіны. Менавіта таму многія гісторыкі пайшлі на сьвядомую фальсыфікацыю гісторыі, абгрунтаваўшы сёньняшнюю дзяржаўнасьць гістарычнай пераемнасьцю ад міфічнай сярэднявечнай беларускай «імпэрыі ад мора да мора.»

Казка пра ВКЛ — разбуральны паклёп...

Але ж вядома, куды вядзе дарога, выкладзеная добрымі намерамі. Стварыўшы міт пра Залаты век ВКЛ, нацыянальная гісторыяграфія накінула беларусам абсалютна неапраўданы ярлык лузэраў і недарэкаў. Прыдумаўшы неісноўны росквіт беларускай дзяржаўнасьці ў 15-ым стагоддзі, гэтыя гісторыкі дэфармавалі ўвесь наступны гістарычны шлях, паказваючы яго як няспынны заняпад і чараду прамарнаваных магчымасьцяў.

Такі «мазахістычны» падыход да гістарычнага шляху атруціў і ўвесь нацыянальны рух, які прапануе людзям прызнаць сябе нашчадкамі дзясяткаў пакаленьняў бездапаможных рабоў. Цяжка было чакаць, што беларусы забудуцца на праслаўляных партызан (хай сабе тут таксама вялікая доля міту) ды Клімука з Кавалёнкам — узамен на спрэчнае права ганарыцца непрацяглай тэрытарыяльнай экспансіяй літоўскага феадальнага княства.

Падсьвядома адчуваючы абразьлівасьць ды падтасоўку гэтай гіпотэзы, большая частка насельніцтва адрынула яе разам зь бел-чырвона-белым сьцягам, «Пагоняй» ды дзяржаўнай беларускай мовай. Нацыянальная інтэлігенцыя была выціснутая ў гета для дысыдэнтаў-летуценьнікаў.

Станаўленьне нацыі — сёньня

На сёньняшні дзень непасрэдная пагроза палітычнай дзяржаўнасьці калі і ня зьнікла, то істотна адступіла. Давёўшы немагчымасьць вяртаньня СССР нават самым тугадумным, гісторыя вывела нацыю на наступны этап, калі незалежнасьць Беларусі ўспрымаецца як факт і ўнутры краіны, і за яе межамі.

Першачарговую важнасьць цяпер набывае незалежнасьць эканамічная. У нацыянальным станаўленьні ўсіх народаў культурны выбух адбываўся на тле эканамічнага, калі да «культурнай рэвалюцыі» інтэлігентаў далучалася і сярэдняя кляса. Гэтым жа абумоўлена і дэмакратызацыя грамадзтва.

Незалежна ад таго, эвалюцыйным стане гэты этап ці рэвалюцыйным, — менавіта зараз распачынаецца кульмінацыйны момант фармаваньня беларускай нацыі.

У гэтай сытуацыі патрэба нацыянальнай міталёгіі не ў апраўданьні дзяржаўнасьці, а ў яе напаўненьні. Ці будзе патэнцыял надыходзячага культурнага буму ўжыты на карысьць нацыянальнага руху, ці прамарнаваны — залежыць ад той зброі, зь якой яго сустрэнуць інтэлектуальныя лідэры.

Ці здольная сапраўдная перадгісторыя Беларусі даць замену міфічнаму ліцьвіну ў якасьці падставы да спадчыннага гонару? Іронія «ліцьвінскага» міту ў тым, што насамрэч (перад)гістарычны шлях Беларусі нашмат цікавей ды гераічней за прыдуманую містыфікацыю.

Сапраўдны гістарычны шлях — замена непраўдзіваму міту

Праўдзівы нацыянальны гераічны міт — гэта амаль тысячагадовае змаганьне за існаваньне, якім беларусы прайшлі пасьля заняпаду Полацкага княства без уласнай дзяржавы ці нават рэлігіі. Такое апынулася не пад сілу сотням народнасьцяў, якія мелі нашмат менш неспрыяльныя ўмовы. І гэта быў шлях не заняпаду і стагнацыі, а няспыннага разьвіцьця — і да ВКЛ, і пасьля яго.

Ня маючы магчымасьці стварыць уласную дзяржаву, нашыя продкі сядалі «на борт» да тых суседзяў, што прадастаўлялі найспрыяльнейшыя магчымасьці. Пры гэтым, аднак, беларускі этнас захоўваў сваю адметнасьць, уносячы львіную долю ў абарону ды культурнае разьвіцьцё «прымаючых» краінаў і даючы ім найвыбітнейшых дзеячоў. І тычыцца гэта як Літвы, так і Польшчы, Расейскай імпэрыі ды СССР.

Што да ваеннай славы, то вобраз беларуса як працаўніка-ваяра, што ня лёгка заводзіцца, але моцна б'е, — нашмат прывабнейшы за вобраз шляхціца ліцьвіна — нікчэмнага выпівоху ды пахвалька ў сьвіце польскага магната. Калі ўзьнікала пагроза самому існаваньню народа — перад беларускай партызанкай не ўстаяла ні царская Расея ў 17-ым стагоддзі, ні гітлераўская Нямеччына ў 20-ым.

І гэта не бязьлікая гісторыя шэрага люду — не бракуе і пантэону выбітных людзей.

Героі перадгісторыі: фальшывыя і сапраўдныя.

Прыстасоўваньне да міту аб «Беларускай дзяржаве ВКЛ» прывяло да абсурднага перакосу ў беларускай гісторыяграфіі. У сваёй інтэрпрэтацыі гістарычных падзей нашы гісторыкі ўзьвялічваюць чужых дзеячоў, сарамліва хаваючы тых, што насамрэч спрыялі захаваньню і разьвіцьцю беларускага этнасу.

Літоўскі Вітаўт і беларускі Андрэй. Праслаўляючы Вітаўта «Вялікага», які самастойна ня выйграў ніводнай бітвы ды прайшоў шлях да ўлады празь безьліч здрадаў, нацыянальныя гісторыкі пакінулі за бортам ягонага апанэнта і антыпода — беларускага «рыцара бяз страху і папроку». Выбітны палкаводзец Андрэй Полацкі нібыта апярэдзіў свой час на стагодзьдзі, узьвялічваючыся над сучасьнікамі маральнымі прынцыпамі ды выключнай па тых часах зьявай - патрыятызмам (прычым да менавіта беларускіх зямель).

Польскі Касьцюшка і беларускі Ясінскі. Усе ведаюць польскага патрыёта беларускага паходжаньня Тадэвуша Касьцюшку. Радзей узгадваецца тое, што ён прамарнаваў нацыянальны ды сацыяльны выбух у Рэчы Паспалітай, не адважыўшыся вызваліць з рабства прыгонных сялян. І ўжо зусім мала хто чуў пра сьвядомага беларускамоўнага кіраўніка паўстаньня 1794-га году на землях ВКЛ Якуба Ясінскага. Ён якраз і залучаў у вызвольны рух беларускіх сялян, абяцаючы ім роўныя грамадзянскія правы... і быў зьмешчаны Касьцюшкам у разгар барацьбы, па абвінавачаньні ў сацыяльным ды вузканацыянальным радыкалізме.

Прыкладаў гэткіх безьліч. Напэўна, справа ў тым, што свайго маштабу малавата — патрэбен дзяяч «ад мора да мора». Ну, дык і такіх хапае, і гэта ня толькі Скарына ці Сапега. Кожны «сапраўдны» беларус ведае пра Булак-Булаховіча. А ці шмат хто чуў пра Барыса Кіта?..

Сёньняшняя пагроза

Гэтак жа як Новы Запавет прыйшоў на замену старому, і беларусам пара ўзяць на ўзбраеньне больш дарослае, а галоўнае, праўдзівае гістарычнае абгрунтаваньне свайго існаваньня. Палітычная палярызацыя «нацыяналістычных» і «савецкіх» навукоўцаў прыводзіць да скажэньня акцэнтаў беларускай гісторыі і ігнараваньня яе велізарных кавалкаў. У выніку гэта можа істотна зацягнуць сёньняшні завяршальны этап фармаваньня беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, калі не адкласьці наогул да наступнага гістарычнага цыклу.

Мой вянок Тарасаву

Адкрываючы для сябе сапраўдныя старонкі нашай гісторыі, я неаднаразова вяртаўся да той нашай размовы з Тарасавым у 2003-ім. Ці сьвядома ён падштурхоўваў мяне да гэтых высноваў? Пра гэта я ўжо, на жаль, не даведаюся… Але наўмысна ці не, менавіта ён падараваў мне Новы Запавет нацыянальнага гонару. Гэтае ўсьведамленьне — мой яму вянок.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 2.56 (всего оценок: 82)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • А может всё ж таки на западнорусском языке? Какой такой белорусский язык был тогда в обиходе славян? Да тут и проверять нечего.Коль не существовало государства Беларусь,так откуда взяться белорусам. И совсем другое дело,что славяне,проживающие на территории современной Беларуси были куда более многочисленны,организованы и грамотны чем жемойты и аукштаны.Потому и статуты на западно-русском. В истории куча примеров,когда варвары подгибали под себя более развитые государства.Ну а после "катка" монголо-татар это сделать было совсем не трудно.Имхо.
  • 5% жмудзінаў у насельніцтве ВКЛ прымусілі Стася напісаць опус пра неіснаванне беларускага этнаса у часы ВКЛ. Чаму тады жмудзіны не запатрабавалі тады адмяніць дзяржаўнасць старабеларускай мовы? Бо сваёй тады, калі не памыляюся, яшчэ не мелі наогул )
  • Некалькі крытычных заўвагаў. Пачнем з попіса войска 1528. Тым ,хто цікавіўся гэтым пытаньнем вядома,што гэта не палявы попіс. Такім чынам ён не зафіксаваў усяго войска ВКЛ, то бок не ўлічваў гарнізоны памежных фартэцый. Зразумела,усходніх.Дадац трэба яшчэ і тое, што пад час маскавіцкіх выпраў асноўны цяжар злыбяды несла менавіта тэрыторыя Вялікалітвы (Беларусі), а не княства Самагіція (Жамайць). Пра ваярскі дух летувісаў (з большага, тагачасных жамайтаў)добра напісаў аўтарытэтны (і не толькі для Г. Сагановіча) польскі навуковец Аджэй Рахуба - "жмудзіны былі больш здатныя да сахі ,чым да шаблі". (пра 17ст.), а пра 16-е (1535г.).. есць цудоўная "жальба" жамайтаў каралю РП на свайго старосту Радзівіла, што прымушае іх хадзіць у выведку, за "языком", а яны лічаць гэта для сабе непрымальным, бо не умеюць ,да і мовы "рускай добре не знаюць"... так і адсядзеліся за Полацкім мурам маскальскую аблогу і збеглі ў Жамойць селянскі бунт утаймоўваць.. (п.с. у выведку і за языком у той час хадзілі ня толькі як віжы,але і сотнямі,тысячамі). Прыводзіць дадзеныя па колькасьці войск, якія ставілі магнаты трэба з ўлікам пасады,якую яны займалі (Кезгайла на той момант..амаль на самай вышыні),і ,абавязкова, улічваць геаграфічную прывязку іх земляў, бо воі -шляхта,на службе ў магната, таксама мелі свой кавалак глебы,а не бегала з краю ў край.І калі яны былі з нашай зямлі, як іх не лічыць нашымі продкамі,проста..нашымі?!
  • покажите мне хоть еще одного человека, кроме вас, у кого история ВКЛ развивает национальный комплекс. Бред глубоко сивой кобылы в глубоко летнюю ночь.
  • Читайте современные исследования, а не только Ермоловича, при всем к нему уважении. А то я, "чтобы не углубляться в летописи", начну приводить вам цитаты из Карского (который уж точно не мог быть ангажирован в 90-е годы). Белорусский этнос состоит из двух частей: жители Витебской и Могилевской областей (исторические кривичи) - это смесь балтских, славянских, скандинавских и финских генов. Жители всей центральной и западной Беларуси - это западные балты, с большой славянской примесью. В Польше и ВКЛ западные балты составляли большинство населения. У белорусов был свой язык, своя аристократия, свое войско, своя культура. Только церкви своей не было, к сожалению. Это единственное, что может дать основание для формирования национального комплекса. Других оснований я не вижу. Греки гордятся своими античными предками, независимо от того, как складывалась история в дальнейшем. Почему для нас это должно быть проблемой? В чем ужас? В том, что нас завоевала империя? С высокоразвитыми государствами с относительно свободным либеральным укладом всегда такая проблема. Для того чтобы отследить, являлись ли белорусы (исторические литвины) основополагающим этносом ВКЛ или нет, не бросаются пустыми словами, а исследуют язык, изучают исторические документы, топонимы. С языком, я думаю, вопросов нет. Если для вас не является доказательными приведенные выдержки из исторических документов, займемся топонимами. Что может быть наглядней? Ни один населенный пункт на территории современной Литвы не имел названия в восточнобалтской транскрипции. Сравнение названий населенных пунктов в Летуве в начале 16 века, когда эта территория входила в состав ВКЛ с названиями тех же пунктов сейчас, когда официальным языком является летувисский (т.е. литературный аукштайский): Бержаны - Бярженай; Бетигольцы - Бятигола, Велана - Вялюона, Вильня - Вильнюс, Ковно - Каунас, Мемиж - Нямижис, Сямилишки - Сямилишкес, Ясвойни - Йосвайняй и т.п. 100% топонимов в той или иной степени изменены! В то же время все названия населенных пунктов в Беларуси, за исключением некоторых городов, остались теми же, что и в древности. Разве это не красноречивое свидетельство, что жемойты и аукштайты не были хозяевами даже на своей земле во времена ВКЛ? Если бы ВКЛ было государством восточных балктов, то все должно быть наоборот. Минск должен был называться Менескяй, Новогрудок - - Новогорудокис, Полоцк - Полоцикяй и тп. Установление языка победителей на территории побежденных народов - это закономерность этнических взаимодействий. Территория современной Летувы была присоединена к ВКЛ, а ее народ никак не являлся этносом, который образовал ВКЛ. Теперь, понятно - литовцы изменили и топонимы, и даже имена князей применяют в научных работах в своей собственной транскрипции. Миндовга называют Миндаугасом, Войшелка - Войшелкасом, Ольгерда - Ольгирдасом, Гедимина - Гедиминасом и тп. В общем, говорить об этом можно очень долго и приводить бесконечные исторические свидетельства, но по-моему вам лучше почитать первоисточники, а не получать знания из болтовни на форумах.
  • Калі артыкул напісаны "тарашкевіцай", чаму слова "СТАГОДЗЬДЗЕ" аўтар напісаў "наркомаўкай" ("стагоддзе") ?

Интересные Факты

Загрузка ...