Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Віктар Івашкевіч. СТРАТЭГІЯ ПЕРАМОГІ. Перадумовы


Віктар Івашкевіч. Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларускі Рух”.
Нарадзіўся 21 верасня 1959 года ў Мінску. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У пачатку 80-х — актыўны ўдзельнік моладзевых нефармальных аб'яднанняў нацыянальна-дэмакратычнага кірунку — "Майстроўня", "Талака". З моманту ўтварэння камітэта па стварэнні БНФ у 1988 годзе — актывіст БНФ. Да 1996 года — сакратар Управы БНФ. Уваходзіў у групу лідэраў БНФ, якія адкрыта выступілі з крытыкай Зянона Пазьняка падчас летняга 1996 года з'езду партыі. Увосень 1996 года пакінуў пасаду сакратара Ўправы БНФ. Стаў адным з арганізатараў незалежнага аналітычнага Цэнтра "Супольнасць". У 1997-2001 гадах – рэдактар газеты “Рабочий”, за артыкул з крытыкай прэзідэнта ў ёй быў засуджаны на год абмежавання вsолі. Больш за 10 разоў падвяргаўся адміністрацыйным пакаранням. Падчас арыштаў двойчы трымаў галадоўку.

Пачынаючы абмяркоўваць Стратэгію дзеяньняў, нам неабходна паглядзець — што мы маем у пачатку шляху. І акцэнт у нашых разважаньнях неабходна зрабіць на аналізе думак і настрояў беларускага грамадства, таму што без падтрымкі большасьці беларусаў ніякія дзеяньні апазыцыі не могуць дасягнуць рэальнага посьпеху.


Калгасны лад


На пачатку 20-га стагоддзя да заможных гараджанаў беларускага паходжаньня адносіліся 3%, а да заможных беларускіх сялянаў і шляхты — 32% ад ўсяго тагачаснага насельніцтва Беларусі. Менавіта беларускія заможныя гараджане, сяляне і шляхта складалі масавую базу змагароў за Беларускую Народную Рэспубліку, слуцкіх паўстанцаў 1920 і 1967 гадоў, антыкамуністычных партызанаў 20-х і 40-х гадоў. Але пад час фактычна няспыннай грамадзянскай вайны 1917 — 1950 гадоў расейскімі бальшавікамі і мясцовымі беларускімі “шарыкавымі” зародкі беларускага “сярэдняга класа” былі вынішчаныя, і на Беларусі запанавала палітыка і ідэалёгія калгаснага ладу.

Тыповыя рысы характару запрыгоненага калгасьніка — гэта цярплівасьць і ціхмянасьць. Змагацца адкрыта і шчыра супраць ціску і гвалту ён лічыць глупым, безсэнсавым і нават сьмешным. Сваёй мэты хітры калгасьнік імкнецца дасягнуць незаўважна, употай, а ўменьне падманваць і хітрыць лічыць паказчыкам розуму і разважлівай практычнасьці. У Эўропе такі менталітэт называюць сэрвільным (сэрвамі, ад лат. servus — раб, называліся прыгонныя сяляне, па нашаму — халопы).

Пасьляваенная савецкая індустрыялізацыя перасяліла гэтых калгасьнікаў у горад (так, у 1959 годзе жыло ў гарадох толькі 30% беларусаў, а ў 1989 ужо — 65%), але не зрабіла зь іх паўнавартасных гараджанаў. Савецкі горад не ўключыў беларусаў ў эўрапейскую гарадскую цывілізацыю, бо традыцыі эўрапейскага гораду і магдэбургскага права вынішчаліся, а наўзамен ім працягвалі насаджацца калгасныя ідэалы жыцця.

Адначасова калгасныя мігранты ў культурным пляне арыентаваліся на прышлую з Расеі савецкую наменклатуру, з крывёю і пакутамі імкнуліся зьдзерці зь сябе зьнешнія прыкметы беларускасьці (у першую чаргу — мову), каб хутчэй далучыцца да саўковай “эліты”.


Гарадское адраджэньне

Тым не меньш, на пачатку 80-х гадоў пачала набіраць сілу новая хваля беларускага адраджэньня, што складалася з гараджанаў першага пакаленьня, якія не адцураліся беларушчыны, і гараджанаў другога пакаленьня, якія, хаця і выхоўваліся ў рускамоўным асяродку, але ўжо не маглі і не хацелі ўспрымаць палітыку, ідэалёгію і эстэтыку саўкова — калгаснага ладу.

У 80-я і 90-я годы паступова пачала фармавацца новая беларуская “сярэдняя кляса” — людзі творчых прафесіяў і навукоўцы, выкладчыкі і і сьпецыялісты, прадпрыймальнікі і менеджэры, кваліфікаваныя рабочыя і фермеры, якія вызначаюцца не цярплівасьцю, а трываласьцю; не ціхмянасьцю, а годнасьцю; не хітрасьцю, а прадпрыймальнасьцю. Менавіта гэтыя людзі (а не калгасьнікі і не дзяржаўная бюракратыя) сталі асноўнай і галоўнай апорай дэмакратычнага руху ў Беларусі і асновай фармаваньня мадэрнай беларускай нацыі як супольнасьці свабодных беларускіх грамадзянаў.


Прыгон ці магдэбургскае права?

У 1994 годзе на свабодных прэзідэнцкіх выбарах беларускі калгас перамог беларускі горад. І хаця жыхароў гарадоў было ўжо 68%, за калгасьнікаў Лукашэнку і Дубко ў першым туры прагаласавала 51%, а за гараджанаў Пазьняка і Шушкевіча — 23% беларусаў (за прэм’ера Кебіча прагаласавала 17% — тых, хто заўсёды падтрымлівае любую ўладу). І сёньня, ня гледзячы на тое, што гараджане складаюць ужо 74% жыхароў Беларусі, калгасная па паходжанні ўлада не хоча, ды і ня можа спрыяць фармаванню сучаснай палітычнай беларускай нацыі.

Тым не меньш, на працягу гэтых цяжкіх 18 гадоў нэакалгаснага ладу менталітэт жыхароў беларускіх гарадоў паступова пазбаўляўся ад халуйства і пасыўнасьці. Людзі захацелі, каб іх паважалі як самастойных асобаў. Усё больш папулярнымі сярод іх робяцца каштоўнасьці незалежнай дзяржавы, дэмакратычнага грамадства, правоў чалавека, грамадзянскай актыўнасці, беларускай мовы і нацыянальнай годнасці.

Большая частка гараджан жадаюць пераменаў, бо перакананыя, што пры эўрапейскай палітычнай і эканамічнай сыстэме яны здолеюць пракарміць сябе і сваю сям’ю ўласнымі рукамі і галавой. Яны хочуць не атрымліваць міластыню ад дыктатара, а сваёй кваліфікаванай працай забясьпечваць сабе дастойны заробак. Яны разам з дэмакратыяй спадзяюцца адкрыць для сябе новыя перспектывы, падвысіць свой сацыяльный статус, палепшыць дабрабыт і стаць эканамічна незалежнымі ўласьнікамі.

Так, большасьць прадстаўнікоў нашай “сярэдняй клясы” пакуль кепска ведае беларускую гісторыю і рэдка размаўляе па-беларуску. Так, яны яшчэ цяжка самаарганізуюцца і слаба ўдзельнічаюць у палітычным жыцьці. Але менавіта яны зьяўляюцца самымі цьвёрдымі прыхільнікамі дэмакратыі, рынкавых рэформаў і эўрапейскага выбару незалежнай Беларусі, і менавіта прадстаўнікі нашай “сярэдняй клясы” выйшлі на Плошчу 19 сьнежня 2010 года.

У той жа час застаецца шмат людзей з “калгасным” менталітэтам, якія баяцца, што ў вольным грамадстве яны апынуцца нікому не патрэбныя і без апекі дзяржавы прападуць. Іх цікавіць толькі “чарка і шкварка”, для іх заробак ў 300 даляраў у месяц — мяжа мараў, а дэмакратыя і рынкавая эканоміка - не новыя магчымасьці, а небясьпека. І гэта менавіта для іх «нет ничего невыносимее свободы».

Гэтыя “калгасьнікі” (як вясковыя, так і гарадскія) заўсёды будуць галасаваць за папуліста — дыктатара. А нават калі часова і закрычаць “Далоў Лукашэнку” — пасьля таго, як у іх адбяруць гэтую “чарку і шкварку”, — то потым усё роўна падтрымаюць на новых свабодных выбарах Лукашэнку № 2.


Горад перамагае

Сёньня ў беларускім грамадстве перакананых прыхільнікаў пераменаў больш чым прыхільнікаў дыктатуры. І гэта не мае нічога агульнага з кароткатэрміновымі зьменамі настрояў, выкліканых дэвальвацыяй рубля ці ростам цэнаў.

Размова ідзе аб кардынальнай перабудове шкалы каштоўнасьцяў з “калгаснай” на “мяшчанскую” — пазытыўную, актыўную, заснаваную на веры ва ўласную канкурэнтаздольнасьць. Гэтыя зьмены можна патлумачыць зьяўленьнем масы гараджанаў другога і трэцяга пакаленьня, магчымасьцю свабодна зьезьдзіць за мяжу, пашырэньнем інтэрнэта і спадарожнікавага тэлебачаньня і шмат якімі іншымі працэсамі.

Гэтаму ёсьць шмат доказаў, але я прывяду толькі самы апошні: электаральныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Гэта быў перыяд найвышэйшага заробку за ўсю гісторыю Рэспублікі Беларусь (пасьля 10 год няспыннага росту), таму ўсе “калгасьнікі” аднагалосна галасавалі за свайго “Бацьку”. Акрамя іх, на тых выбарах за Лукашэнку прагаласавала і частка прыхільнікаў пераменаў.

Нагадаю, што перадвыбарчая рыторыка Лукашэнкі мела тыя ж ключавыя пункты, што і праграмы яго апанентаў: неабходнасьць рынкавых рэформаў (пры захаваньні сацыяльнай дзяржаўнай абароны), рашучае адстойваньне незалежнасьці краіны (пры дапамозе супрацоўніцтва з Захадам), раўнапраўныя партнерскія адносіны з Масквой (пры захаваньні расейскіх энэргетычных субсідыяў).

Гэтыя абяцаньні на фоне двух год касьметычных рэформаў і супрацоўніцтва з МВФ пераканалі частку людзей прагаласаваць за Лукашэнку зь меркаваньняў, што падчас “эвалюцыйных рэформаў” “коней на пераправе не мяняюць”. Тым не меньш, Лукашэнка набраў (паводле незалежных падлікаў) усяго каля 50% галасоў.

Сёньня ўжо ніхто не верыць у тое, што Лукашэнка хоча і здольны нешта мяняць. Пасьля апошніх прэзідэнцкіх выбараў адбыўся якасны пералом у грамадскай сьвядомасьці: калі б выбары адбыліся ўжо сёньня, то за Лукашэнку прагаласавалі б па краіне не болей 35%, а ў Менску — не болей 12%. І гэта ва ўмовах пэўнай эканамічнай стабільнасьці. Але як толькі эканамічная сытуацыя абвастрыцца, колькасьць прыхільнікаў правіцеля адразу паменее, як тое ўжо было ў мінулым годзе, калі за яго па краіне гатовыя былі галасаваць толькі 20%, а ў Менску — меньш 7% беларусаў.


Трэба працаваць

Але падзеньне рэйтынга Лукашэнкі — гэта яшчэ не гарантаваная перамога яго праціўнікаў. І гэта не значыць, што сёньня ці заўтра людзі кінуцца масава запісвацца ў партыі, удзельнічаць у “палатачным” выбарчым фарсе ці хадзіць на мітынгі рытуальнага зьместу. Сярэдняя кляса на тое і сярэдняя кляса, што перад любой працай і любым дзеяньнем ацэньвае іх кпд (коофициент полезного действия) канкрэтна для сябе і сваёй сям’і.

Многія палітычныя актывісты наракаюць на людзей, што тыя неактыўна ўдзельнічаюць у партыйным жыцьці. Але чаго тут наракаць? Усе разумныя людзі разумеюць, што ў сёньняшніх умовах удзел у “палатачных” ці мясцовых “выбарах” ня мае ніякага сэнсу. Тым больш няма сэнсу ўдзельнічаць у “мышынай вазьні” на розных зьездах, канферэнцыях, кангрэсах і змагацца там за лідарства ў “шасьцёрках” ці карлікавых “франтах”.

Таму што ва ўмовах дыктатуры толькі прэзідэнцкія выбары даюць магчымасьць (магчымасьць, а не гарантыю!) памяняць уладу ў краіне. Разумныя і прагматычныя гараджане разумеюць, што толькі пад час прэзідэнцкіх выбараў у іх ёсьць рэальны шанец (няхай і малы) памяняць сваё жыцьцё разам з усёй краінай. Менавіта тады людзі ідуць масава галасаваць за альтэрнатыўнага кандыдата, а потым масава выходзяць на Плошчу.

Натуральна, нам трэба дамагацца НЕЧАРГОВЫХ ПРЭЗІДЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ. Але нават калі дапусьціць, што яны адбудуцца ў канцы 2015 года, то гэта ўсё роўна толькі крыху болей за 1000 дзён. І каб не атрымалася так, як у 1994 годзе, калі БНФ, змагаючыся з Кебічам, фактычна праклаў дарогу да ўлады Лукашэнку, нам неабходна пачаць рыхтавацца да рэальнай барацьбы за ўладу ўжо сёньня, пад час кампаніі Байкот.

Тое, што ўпершыню ў гісторыі Беларусі прыхільнікі дэмакратыі складаюць больш 60% беларусаў, яшчэ не значыць, што перад наступнымі выбарамі “тытульная”апазыцыя не здолее іх ад сябе адштурхнуць. Але пры ўмове, калі мы — ўсе людзі, што лічаць сябе ў апазыцыі да існага рэжыму, — ўлічым мінулыя памылкі, а ўсе свае дзеяньні будзем суадносіць са стратэгічным плянам, рэжым будзе зьменены.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.


Оценить материал:
Средний балл - 3.78 (всего оценок: 9)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Тоже служивый?
  • то-то брест1 обрадуется
  • Если словарный запас слов для доводов закончился, то на все четыре стороны. И высказываю благодарность, что, в отличие от идеологии Радькова, открыто не взываете гром и молнии с привлечением сыска, слежки, контроля и ведения подготовительного предуголовного натягивания дела. Хотя представляется, что эти парни Радькова, выискивая «пушок на рыльце», знают о нас больше, нежели сами о себе. А для проучения еще не настало время или других забот полно. Не так ли? Но, для пополнения словарного запаса, следует читать словарь Даля.
  • Поскольку осуществлён так называемый "переход на личности", то я прекращаю всякие дальнейшие комметны написанного под ником "нет"
  • А Вы задумывались, зачем нужна периодическая смена правителей? Могу предположить, что большинство в Беларуси тоже не знают этого. И не потому, что в это время выросло «закольцованное дебилирование», или «засасывание в прошлое» не только тех, «кто привык быть на уровне животного». Быль совсем проста. Она в том, что названное Вами «прошлое» беларусы знают только из истории, написанной в Московии и как будто не было более ранней истории. Поэтом многим до лампочки, что символику ВКЛ, принятую в Беларуси в 1994 г как правопреемницей ВКЛ, в 1996 г. сменили на совковую, промосковскую. И это не «привычка быть на уровне жвачного», а элементарное незнание своей истории. Не желание знать свою историю, а продолжать ленно следовать каракулям фальши в ней, написанной империей с ярлыком на право собирать дань с части Руси еще со времен татаро-монголов. Ох, как крепок ярлык ханской власти, под каким только названием ее не представляли миру!
  • Если из населения не получается выделится личностям, которые отражали бы его мнение как общности, как граждан и общества, то надо искать причину такого дефекта. И говорить, что в Беларуси нет общества, значит продолжать расписываться в личной неспособности понимать людей, его чаяния, его проблемы и тех вопросов, которые всегда объединяли людей. А в этой части власть более гибкая. Она не только стремится что-то решать своими примитивными и совковыми способами, но и активно упреждает тех личностей, которые, возможно, могли бы что-то сами понять и стать концентраторами мнений многих граждан и общества. Поэтому власть научилась таких личностей отправлять по конвейеру в «политические трупы». И если бы господин Горби отправил господина Ельцина в «политический морг», то, пожалуй, совок Горби продолжился бы по настоящее время без каких-либо «псу под хвост». Даже в том случае, если бы псу под хвост насыпали соли с красным перцем.